Get Mystery Box with random crypto!

Марына Шыбко, жонка зняволенага сябра ПЭНа Аляксандра Фядуты, | BY_culture

Марына Шыбко, жонка зняволенага сябра ПЭНа Аляксандра Фядуты, атрымала ад яго ліст.

“Утрыманне пад вартай падоўжанае да 12 кастрычніка, але піша, што збіраецца сустрэць там і дзень нараджэння, і Новы год. Таму перадала тэлевізар і ўжо галоўную трансляцыю дня, 9 жніўня, ён бачыў”, — паведаміла Марына.

Спадар Аляксандр, між іншым, піша, што набыў кнігі Аксёнава, Іскандэра, Вайновіча ды Акуджавы. У мінулым месяцы чытаў Даўлатава ды «падсадзіў сукамернікаў на даўлатаўскую прозу, што абмеркаванне перарасло ў сапраўдную чытацкую канферэнцыю».

У траўні Марына Шыбко паведамляла, што Аляксандр працуе над «Каласы пад сярпом тваім» Караткевіча, будзе пісаць кнігу-каментар пра яе. Цяпер стала вядома, што рукапіс ужо перададзены следчаму на прачытанне, затым яго мусяць перадаць на волю.