Get Mystery Box with random crypto!

8 гадоў — столькі сёння па выніках закрытага судовага працэса | BY_culture

8 гадоў — столькі сёння па выніках закрытага судовага працэса атрымала журналістка і аўтарка дакументальнай кнігі Кацярына Андрэева.

Пра гэта піша @viasna96.

На чым грунтуецца абвінавачанне, невядома, бо следства праходзіла ва ўмовах поўнай сакрэтнасці.

Кацярыну абвінавацілі па ч. 1 арт. 356 КК ("здрада дзяржаве"). Справу у Гомельскам абласным судзе разглядаў Алег Харошка.

18 лютага 2021 года Кацярына была асуджаная на 2 гады калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 КК за стрым, які яны з Дар'яй Чульцовай вялі з Плошчы перамен.