Get Mystery Box with random crypto!

Уладзімір Някляеў — Змітру Дашкевічу на дзень нараджэння: ДУХ | BY_culture

Уладзімір Някляеў — Змітру Дашкевічу на дзень нараджэння:

ДУХ

Каб у замглёны час
Дух Волі ў нас не згас,
Ты ўсё зрабіў, што змог, —
І тое бачыць Бог!


Сёння актывісту і пісьменніку Змітру Дашкевічу споўніўся 41 год. Зміцер цяпер за кратамі — яго асудзілі на 1,5 гады калоніі за ўдзел у маршы 23 жніўня 2020 г. Насту Дашкевіч, жонку Змітра, за гэта ж — на 3 гады "хатняй хіміі". У сям'і 4 дзяцей, малодшы Данііл нарадзіўся 15 чэрвеня 2022 г.

Даслаць віншаванне ці грошовы перавод:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.