Get Mystery Box with random crypto!

Сёння ў Галерэі сучаснага мастацтва чэшскай Роўдніцэ-над-Лабэм | BY_culture

Сёння ў Галерэі сучаснага мастацтва чэшскай Роўдніцэ-над-Лабэм адкрываецца калектыўная выстаўка Folklor is nod Dead. Там будзе прадстаўлена некалькі работ праекта пра беларускiх палiтычных вязняў Framed in Belarus.

Framed in Belarus — маштабная задумка творчай групы Stitchit & Collective, якая складаецца з беларускай мастачкі Руфіны Базловай, мастачкі з Малодовы Сафіі Такар і ўсіх, хто пажадае далучыцца да агульнай справы і вышыць стылізаваны партрэт несправядліва зняволенага беларуса.

"Я ствараю схемы з гісторыямі палітвязняў, дзе ёсць іх партрэт, імя, назва справы і схематычная ілюстрацыя выпадку, які стаў прычынай затрымання. Таксама ёсць месца, дзе аўтар вышыўкі можа пакінуць подпіс. Натуральна, аўтары не абавязаныя паўтараць схему, яны могуць дадаваць і нешта ад сябе — колеры, літары, арнамент. Таксама мы просім удзельнікаў зрабіць нешта большае для зняволеных — напісаць ім ліст, падтрымаць іх сем’і ці зрабіць пост у сацыяльных сетках”, — пра сутнасць праекта расказвае Руфіна Базлова.

Для ініцыятарак Framed in Belarus важна, каб тэма беларускіх палітвязняў заставалася ў цэнтры ўвагі, таму Stitchit & Collective перыядычна ладзяць выстаўкі ў фармаце work-in-progress.

Вышыўкі былі ўжо прадстаўленыя ў Музеі сучаснага мастацтва Mocak у Кракаве, пражскай кавярні Vzlet, галерэі Arsenal у Беластоку, музеі Сюрмонта — Людвіга ў Ахене.

Колькі будзе доўжыцца праект?

"Складана сказаць, — адказвае Руфіна Базлова на пытанне @by_culture. — Колькасць палітвязняў увесь час павялічваецца, думаю, спынімся тады, калі збярэм усе партрэты”.

Умееце вышываць? Вы таксама можаце далучыцца да праекта і запрасіць схему.

Больш пра Folklor is not Dead