Get Mystery Box with random crypto!

Гэта — партрэт палітвязня Адама Саўко. Яго намаляваў мастак Ал | BY_culture

Гэта — партрэт палітвязня Адама Саўко. Яго намаляваў мастак Алесь Пушкін — сукамернік хлопца па Валадарцы.

Пушкін ужо ў калоніі — 30 сакавіка яго асудзілі на 5 гадоў строгага рэжыму па двух артыкулах КК — арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) і ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Гэта суд убачыў у партрэтах беларускіх дзеячаў часоў Другой сусветнай і рэмейку перформанса Алеся з вазком гною "Падарунак прэзідэнту" на кіеўскай выставе "Кожны дзень".

Адам — былы афіцыянт. 1 ліпеня атрымаў таксама 5 гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, цяпер чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

Напісаць Пушкіну:
Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
.

Напісаць Адаму:
Адам Андрэевіч Саўко
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.