Get Mystery Box with random crypto!

Вучыцеся, мастакі стрыт-арту: макет — БРСМ, выкананне — камуна | BY_culture

Вучыцеся, мастакі стрыт-арту: макет — БРСМ, выкананне — камунальнікі.

@nashaniva паспрабавала разабрацца, чаму ў Мінску замалёўваюць муралы, зробленыя ў межах фэста Vulica Brazil (нядаўнія выпадкі з малюнкамі Міці Післяка і Уладзя Хвастова) і робяць, тое, што вы бачыце на фатаздымку.

"Рамонт звязаны з незадавальняльным пакрыццём", — называюць чыноўнікі адну з прычынаў знішчэння муралаў.

"Асобным чыноўнікам першапачаткова не падабаліся ўвогуле ўсе муралы, зробленыя ў межах Vulica Brasil", — кажуць абазнаныя крыніцы.