Get Mystery Box with random crypto!

Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з 'хіміі' ў калонію. Як | BY_culture

Пчаляр-паэт Мікола Папека пераведзены з "хіміі" ў калонію.

Як піша @prisoners_spring96, у пачатку красавіка суд Мазырскага раёна пастанавіў замяніць Мікалаю "хімію" на 8,5 месяцаў калоніі. З чэрвеня ён адбывае іх у магілёўскай калоніі № 15.

Палітвязень з Пружанаў быў асуджаны да 2 гадоў "хіміі" па "справе карагодаў". З 13 верасня 2021 года Мікола адбываў тэрмін у мазырскай ПУАТ № 21. Праваабаронцам вядома, што адміністрацыя ўстановы ціснула на Міколу і ладзіла супраць яго розныя правакацыі.

Напісаць ліст:
Мікалай Мікалаевіч Папека
ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.