Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 25

2022-04-28 15:53:22 Калі хочацца збегчы на край зямлі, нават уяўна: #конкурс на ўдзел у Міжнародным фотафестывалі DongGang (Паўднёвая #Карэя)

20-е выданне фотафестываля адбудзецца 22 ліпеня па 9 кастрычніка ў Ёнволе.

Для каго:
#фатографы, #фотамастакі - індывідуальна або калектывам.

Тэма: «Эўрыка: Новае адкрыццё».

«Нашы сны заўсёды няпоўныя. Гэта ключ, які адкрывае дзверы ў новую будучыню, абазначаюць бясконцыя магчымасці. Сны вядуць да розных невербальных перажыванняў і запоўняюць пустэчу нашага жыцця ўспамінамі і эмоцыямі так, што з нашай некантраляванай псіхікі вырываецца моцны інтэлектуальны выбух. Гэта момант Эўрыкі, момант свежых адкрыццяў і новых сувязяў.»


Для ўдзелу ў гадавой выставе будуць адабраныя 20 мастакоў, прычым адзін чалавек або каманда атрымаюць званне «Творца года", атрымаюць персанальную выставу ў DIPF (аплочаюцца друк + перасылка альбо адпаведныя прэзентацыйныя матэрыялы) і атрымае права на падарожжа і жыллё для ўдзелу ў адкрыцці.

Ддл: 20 траўня

Падрабязнасці
83 viewsedited  12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 15:16:33 Падборка конкурсаў для ілюстратараў і дызайнераў

Model Young Package - конкурс упакоўкі будучыні з паперы, картона і літаламінаванай упакоўкі.
Для каго: #мастакі і #дызайнеры 15+ з усяго свету. Есць катэгорыі для навучэнцаў праф. устаноў і для студэнтаў.
Пераможны фонд складае 7 300 EUR, акрамя таго, за першае месца абяцаюць стажыроўку ў Інавацыйным цэнтры Model Group.
Ддл: 11 траўня.
Падрабязней

#прэмія Campostela за кнігі з малюнкамі для дзяцей і моладзі.
Для каго: #ілюстратары, #аўтары, #пісьменнікі.
Неабходна прадставіць 5 асобнікаў тэксту, 3 арыгінальныя ілюстрацыі, 5 каляровых фотакопій, гатовы макет праекта.
Прыз за перамогу 9 000 EUR. Праца будзе апублікавана арганізатарамі на некалькіх мовах.
Ддл: 13 траўня.
Падрабязней

Яшчэ адзін конкурс кніжнай ілюстрацыі «Вобраз кнігі». Ёсць 9 катэгорый. Можна заяўляць як апублікаваныя, так і неапублікаваныя працы.
Ддл: 25 траўня.
Падрабязней

Трыенале сцэнічнага плакату. Прымаюцца працы, створаныя ў перыяд з 30 траўня 2019 года па 30 красавіка 2022.
Для каго: #мастакі, #ілюстратары, #дызайнеры
Катэгорыі
Друкаваныя плакаты для культурных мерапрыемстваў
Плакаты на пэўную тэму.
Пераможцаў узнагародзяць памятнымі прызамі. Усе ўдзельнікі атрымаюць бясплатны каталог.
Ддл: 15 траўня.
Падрабязней

#ілюстрацыя #кнігавыданне #плакат
154 views12:16
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 14:35:33
Аматарам Азіі: #стыпендыя ў Цэнтры азіяцкай культуры ACC

Для каго:
- дасведчаныя #даследчыкі (PhD і 10+ год досведу працы/кар’ера ў 5+ год пасля пасады дацэнта ў коледжы);
- даследчыкі-пачаткоўцы, у якіх ёсць больш за 5 акадэмічных вынікаў з 2017 г.

Можна навучацца па-ангельску.

Арганізатары чакаюць зацікаўленых даследчыкаў, якія дапамогуць паглядзець на Азію па-новаму і прасоўваць яе культуру.

Накірункі даследванняў:
- гісторыя Азіі,
- ежа, адзенне і жыллё ў Азіі,
- азіяцкія фестывалі і рытуалы,
- міграцыя і перасяленне ў Азіі,
- мастацтва і сімвалы Азіі.

Перавага надаецца тэмам, якія звязаныя з наваколлем і гарадской прасторай.

Што прапануюць:
- #грант ~2 600 EUR для дасведчаных даследчыкаў і ~1 700 EUR для пачаткоўцаў,
- пражыванне+кабінет,
- авіяквіткі.

Што падрыхтаваць:
- заяўку,
- пісьмо з рэкамендацыямі,
- дакументы аб адукацыі і кар’еры, асабістыя дакументы.

Тэрміны: ад 2 да 3 месяцаў у перыяд з чэрвеня па кастрычнік 2022.
Ддл: 13 траўня.
Падрабязней
102 views11:35
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 12:23:26 Штогадовая #прэмія журналістскіх дакументальных фільмаў і падкастаў DIG Awards

Для каго: #журналісты, #прадзюсары, #рэжысёры, #кінематаграфісты

Узнагароды вызнаюць выбітныя дасягненні ў журналістыцы і заахвочваюць працу рэпарцёраў, якія выкарыстоўваюць відэа і аўдыё для раследвання бягучых сацыяльных, эканамічных, тэхналагічных, экалагічных і палітычных праблем.

Узнагароды будуць уручаны падчас фестываля і канферэнцыі, якія адбудуцца 22-25 верасня ў Мадэне, #Італія.

Ёсць 3 катэгорыі.

#відэа - раследванні і рэпартажы.
Ёсць унёсак 15 EUR.
Падаць заяўку

#аўдыё - #падкаст, аўдыёдрама, радыёперадача, якія закранаюць актуальныя міжнародныя гістрыі і выкарыстоўваюць даследчы падыход.
Падаць заяўку

Для ўдзельнікаў у гэтых 2 катэгорыях арганізатары аплочваюць пражыванне ў гатэлі і рэзервуюць 2 месцы на цырымоніі.
Ддл: 1 чэрвеня.

DIG Pitch - даследчыя/рэпартажныя відэапраекты на стадыі распрацоўкі, якія арыентаваныя на пытанні міжнароднай значнасці. Арганізатары прапануюць ментарскую сесію, каб палегыць працэс прэзентацыі.
Пераможца ў катэгорыі атрымае 15 000 EUR на далейшае рызвіццё праекта.
Ддл: 1 ліпеня.
Падаць заяўку

Кожная праца павінна суправаджацца субтытрамі на анг. мове.
Падрабязней
212 views09:23
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 09:56:09
Праграма рэзідэнцый Spazju Kreattiv

Для каго: #мастакі

Рэзідэнцыі звязаныя са стратэгічным бачаннем Spazju Kreattiv па развіцці культурнага і творчага жыцця на Мальце.

Можна падавацца на 1 з прапанаваных рэзідэнцый.

У супрацоўніцтве з Культурным агенцтвам Валлетты на Мальце

Перавага надаецца праектам, якія звязаныя з дызайнам, інавацыямі ў рамёствах, пераадольваннем культурнага разрыву, культурным прадпрымальніцтвам, дызайнам і тэхналогіямі прадуктаў харчавання, сацыяльным дабрабытам, урбаністыкай.

На Гоца - выспе-пабраціме Мальты ў сельскай мясцовасці

Праекты павінны ўлічваць традыцыі выспы, даследваць магчымасці для культ. і творчых адкрыццяў.

У 2 рэзідэнцыях магчымы ўдзел 2 чалавек у праекце, калі абгрунтаваць.

Прапануюць:
- пражыванне,
- трансфер ў аэрапорт,
- суткавыя,
- фін.дапамога на праект,
- праф. падтрымка ў распрацоўцы праекта,
- прасоўванне.

Працягласць: ад 3 да 4 тыдняў для праектаў, якія будуць рэалізаваныя са студзня па снежань 2023
Ддл: 18 траўня
Падрабязней
#рэзідэнцыя
262 views06:56
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 22:03:30
Міжнародны #конкурс на выставу Botanicals

Для каго: #фатографы, #фотамастакі з любой краіны, любога ўзросту і кваліфікацыі.

Прымаюць каляровыя/манахромныя, лічбавыя/аналагавыя #фота. Гэта могуць быць выявы флоры, ландшафту, нацюрморт, сады ці дзікія расліны.

Адабраныя работы будуць прадстаўлены ў галоўнай галерэі SE Center у штаце Караліна, #ЗША

Ёсць арг. унёсак 35 USD за 5 фотаздымкаў, 6 USD за кожны наступны. Мастак атрымае 60% у выпадку продажу працы.

Ддд: 1 траўня.
Адправіць фотаздымкі

#выстава
216 views19:03
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 19:24:41 Адкрыты конкурс на тэатральную рэжысуру і драматургічныя тэксты ад тэатра імя Горкага ў Берліне, #Германія

Для адкрыцця фестывалю «У выгнанні. QueerWeek22» паводле шматгалоснага падыходу, неабходныя як драматургічныя тэксты, так і рэжысёры, якія працуюць з тэмай квір-выгнання.

Будуць абраныя 3 #драматургі і 3 #рэжысёры.
Разам з акторамі Берлінскага тэатра імя Горкага яны сустрэнуцца на майстар-класе, які завершыцца праз дзень у студыі, дзе дасланыя тэксты будуць прадстаўленыя ў сцэнічных чытаннях у рамках фестываля.

Працоўныя мовы: англійская і/або нямецкая. Калі арыгінальны тэкст напісаны пераважна на адной з іх, уключыце пераклад на другую (можна аўтаматычны).

Ддл: 5 чэрвеня

Падрабязнасці і ўмовы (гл. PDF-файл)

#тэатр #драматургія #сцэнічныя_мастацтвы
148 viewsedited  16:24
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 18:06:10 Падборка прапановаў для публікацыі ў часопісах - візуальных і не толькі

Часопіс Collect Art шукае мастакоў розных накірункаў. Тэма выпуску - «Перамены». Кожны абраны мастак атрымае ад 2 да 6 старонак для публікацыі сваіх прац і біяграфіі.
Патрабаванні:
- да 10 прац з апісаннем,
- інфармацыю пра мастака,
- спасылкі на сайт і сацсеткі.
Кожны апублікаваны мастак атрымае экземпляр часопіса.
Ддл: 10 траўня.
Даслаць працу

Калекцыя часопісаў «Arts in Society» прымае навуковыя артыкулы для публікацыі. Галоўная мэта - паказаць, як мастaцтва ўваходзіць у сучасны кантэкст і якая ў яго роля.
Аўтары атрымаюць бясплатную электронную копію апублікаванага артыкула.
Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.
Падрабязней

Фотачасопіс пра моду, прыгажосць і людзей MARIKA збірае працы для публікацыі. Зараз адкрытыя некалькі колаў на розныя тэмы. Азнаёміцца з імі можна тут.
Усе выявы павінны быць адрэдагаваныя.
Звярніце ўвагу, што частка ддл хутка закрываецца

#мастакі #фатографы #даследчыкі #дызайнеры
195 views15:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 16:02:48
«Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне» - конкурс грантаў на #даследванні

Офіс па адукацыі для новай Беларусі ў рамках праграмы Каралеўства Нідэрландаў «Orange Scholarships» аб’яўляе #конкурс_грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, культуры, #мастацтва і т.п.

Тэматычны фокус даследаванняў: Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.

Памер гранта: да 2500 EUR.

Для каго:
бакалаўры 3-4-га курсаў, магістранты(-кі), аспіранты(-кі), выкладчыкі(-цы), навуковыя супрацоўнікі(-цы), якія маюць грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар(-ка)— студэнт(-ка) ці аспірант(-ка)».

Вынікам даследавання павінна стаць справаздача / артыкул для публікацыі ў навуковым выданні, аб’ёмам не менш за 0,7 аўтарскага ліста.

Ддл: 1 чэрвеня.

Падрабязнасці і форма заяўкі
25 views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 13:46:29
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя LIBRA заклікаюць беларускіх мастакоў дапоўніць сваімі творамі выставачны праект «Шагал. La Bible».

Выстава адкрыецца з 10 чэрвеня ў Мінску. У складзе экспазіцыі:
– 64 літаграфіі Марка Шагала, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету і над якімі мастак працаваў цягам двух дзесяцігоддзяў свайго жыцця;
- 24 работы з серыі "Вокны Іерусаліма», якія з'яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.

Калі вам падаецца, што вашыя працы змогуць гарманічна дапоўніць экспазіцыю, абавязкова прапануйце іх на выставу.

Запрашаюцца беларускія творцы: #мастакі, #графікі, #скульптары.

Неабходна даслаць: фота максімум 5 вашых прац + іх апісанне на opencall @ libra-gallery.com з пазнакай “Для выставы “Шагал. La Bible”».⠀

Ддл: 15 траўня ўключна. Вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 31 траўня.

Крыніца з падрабязнасцямі аб удзеле

#Беларусь #візуальныя_мастацтвы
184 viewsedited  10:46
Адкрыць / каментаваць