Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 24

2022-05-02 12:26:49 Праект EU4Culture аб’яўляе конкурс заявак на праграму мабільнасці - для беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесій і прафесіяналаў у сферы культуры.

Прымаюць заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя паездкі, канферэнцыі, праграмы прафесійнага развіцця, міжнародныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

Праект падтрымлівае 4 тыпы мабільнасці:

Кароткатэрміновыя паездкі (7-10 дзён)
Да 1 500 EUR

Сярэднетэрміновыя паездкі (да 5 тыдняў)
Да 3 500 EUR

Доўгатэрміновыя паездкі (да 12 тыдняў)
Да 5 000 EUR

Удзел у анлайн-мерапрыемствах
Да 1 000 EUR

Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў усіх творчых прафесій і прафесіяналаў сферы культуры.

Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18+,
- беларускае грамадзянства/від на жыхарства ў Беларусі/пасведчанне ўцекача ў РБ.

На e-mail mobilityprojects@protonmail.com неабходна даслаць (на анг.мове):
- форму заяўкі,
- бюджэт,
- запрашэнне ад прымаючай арганізацыі/партнёрскае пагадненне/ праграма фестывалю/іншае пацверджанне наяўнасці праграмы паездкі,
- CV/партфоліа.

Праекты могуць быць рэалізаваны ў перыяд з ліпеня 2022 года па ліпень 2023 года.

Яны павінны ахопліваць краіны-члены Еўрапейскага саюза, краіны-партнёры ЕС і іншыя еўрапейскія краіны.

Ддл: 29 траўня
Падрабязныя ўмовы

#фонд #грант #культдзеячы #культура
144 views09:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-01 13:10:22
Анлайн- #курс для моладзі Youth SuperPower

Для каго: беларусы і беларускі 18-35 год.

Сіла бывае не толькі фізічнай. У кожнага і кожнай ўнутры ёсць свая ўнутраная сіла, якая дапамагае нам кожны дзень ісці наперад, будаваць будучыню і падтрымліваць іншых.

На курсе ўдзельнікі змогуць развіць свае сілы ў:
- фінансавай, медыя-, і лічбавай пісьменнасці
- крэатыўным мысленні
- навыках саматурботы
- аратарскім майстэрстве і вядзенні спрэчак
- правах чалавека
- інклюзіўнай мове.

Удзельнікаў таксама чакае вечар-нетворкінг пра крутыя адукацыйныя магчымасці і speed friending.

Фармат навучання: адукацыйны плей-ліст, які складаецца з адукацыйных трэкаў - відэа, воркшопаў з экспертамі і эксперткамі, чэк-лістоў і тэстаў.

Кожны сам вырашае, калі, як і колькі вучыцца.

За выкананыя заданні прадугледжаны бэйджы, якія необходна збіраць для атрымання сертыфіката.

Калі: 10 траўня-8 чэрвеня. Воркшопы будуць праходзіць па панядзелках і серадах.
Ддл: 8 траўня
Падаць заяўку
206 viewsedited  10:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 14:10:51 Гранты ад Women Photograph на развіцце фотапраектаў

Для каго: жанчыны, небінарныя і інтерсексуальныя #фатографы -дакументалісты, #фота - #журналісты любой нацыянальнасці.

Місія Women Photograph у тым, каб падтрымаць працу фатографаў, якія прадстаўляюць розныя асабістыя, геаграфічныя рэгіёны і досвед.

Можна абраць адну з прапанаваных праграм

Women Photograph Project Grants
Памер гранта 5 000 USD

Падтрымаюць новыя і няскончаныя фотапраекты візуальных журналістаў, якія працуюць у розных праектах: спартовых, навінавых, культурніцкіх, мультымедыйных. 3 гранты будуць даступныя для прац у любім жанры.

Адзін з грантаў атрымае небінарны/трансгендарны фатограф.

Фінансаванне можа быць выкарастана толькі для пакрыцця выдаткаў на стварэнне новых прац.
Падаць заяўку

Women Photograph + Leica Grant
Памер гранта 10 000 USD

Фінансаванне даецца аўтарам, якія доўгі час займаюцца адным праектам. Неабходна прадставіць партфоліа з 20-25 выяваў, якія пакажуць, што большая частка працы ўжо выканана і ў кандыдата ёсць прадстаўленне, як скончыць праект.
Падаць заяўку

Ддл
: 15 траўня
Падрабязней пра гранты

#фатаграфія #грант
194 views11:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 11:57:16
Міждысцыплінарная праграма рэзідэнтуры Oak Spring Garden Foundation, #ЗША

Праграма ахоплівае 4 групы кандыдатаў:
- #мастакі і #пісьменнікі,
- #даследчыкі і навукоўцы ў галіне гуманітарных навук,
- навукоўцы і практыкі ў галіне аховы прыроды,
- спецыялісты па раслінам і экалогіі.

Абраныя кандыдаты атрымаюць доступ да бібліятэчнага фонда Oak Spring, змогуць наведваць мясцовую ферму.

Разам з іншымі рэзідэнтамі ва зможаце вывучаць свет прыроды з розных кропак гледжання. Будзе час і на самастойную працу. Арганізатары прапануюць працаваць у фармаце #міждысцыплінарныя_праекты

Што прапануюць:
- асобны спальны пакой і агульная кухня,
- харчаванне 3 разы ў дзень і доступ да кухні,
- студыя,
- грант 2 000 USD для прграмы на 5 тыдняў і 800 USD на 2 тыдні.

Ддл: 26 траўня.
Падрабязней

#экалогія #рэзідэнцыя
252 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 18:26:25 Лавіце падборку конкурсаў і прэмій для фатографаў

Конкурс горнага фотаэсэ Banff Mountain. Неабходна прадставіць ад 3 да 5 фотаздымкаў, якія распавядаюць адну гісторыю. Неабходна дадаць кароткае апісанне праекта.
Гран-пры 2 500 EUR
Ддл: 2 траўня
Падрабязней

Яшчэ раз нагадаем пра Міжнародную прэмію Virginia. Гэта першая прэмія ў галіне фатаграфіі, якая прызначана выключна для жанчын-фатографак.
Умовы: праца ніколі не павінна была выстаўляцца ў Францыі і не павінна быць вынікам рэдакцыйнага задання/рэкламнай замовы.
Ддл: 7 траўня
Падрабязней

Конкурс «Фатаграфіі без межаў» ад Centro de Estudos Ibéricos. Тэма - разнастайнасць культур і тэрыторый, ландшафты, сельскія рэгіёны.
Можна падаць да 6 фотаздымкаў.
Прыз за перамогу 1 500 EUR. Таксама ёсць датаковыя прызы для ўдзельнікаў.
Ддл: 8 траўня
Падрабязней

Конкурс у супрацьвагу нашаму кантэксту - «Our world is kind».
Дзе вы назіраеце моманты дабрыні ў грамадстве? Якія гісторыі пра (ўзаема-)клопат можаце распавесці? Дасылайце фотаздымкі на гэтую тэму!
Прадугледжаны прызы да 500 USD у розных катэгорыях.
Ддл: 15 траўня.
Падрабязней

Прэмія Халона Анхеля - выбітнага дзеяча партрэтнай фатаграфіі ў Іспаніі. Працы прымаюць у катэгорыях "Партрэт" і "Падарожжы". Сёлета ёсць дадатковая катэгорыя "Дарогі" Санцьяга дэ Кампастэла.
Прыз 1 000 EUR
Ддл: 29 траўня
Падрабязней

#фатографы #фотамастакі #фота #конкурс #прэмія #фатаграфія
155 views15:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 17:49:05
Аўстрыйскі анлайн-часопіс Tint шукае літаратурныя і выяўленчыя творы мастацтва для публікацыі ў 8 нумары

Для каго: 1) #пісьменнікі і #літаратары; 2) #мастакі і #ілюстратары.

Падзяліцеся сваімі гісторыямі, эсэ, вершамі, а таксама малюнкамі і ілюстрацыямі!

Прымаюць заяўкі ад аўтараў, якія вывучалі/засвоілі англ. мову як замежную (non-native).

Можна дасылаць мастацкія і навукова-папулярныя творы на любую тэму.

Гэта павінна быць раней не апублікаваная праца, пераклады не прымаюцца, але ў тэксце можа быць урывак на вашай роднай мове.

Акрамя таго, прапануюць дасылаць творы #мастацтва, якія будуць сураваджаць літаратурныя творы.

Ддл: 31 траўня.
Падрабязней

#літаратура #ілюстрацыя #Аўстрыя #Грац
92 views14:49
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 14:31:01
#стыпендыя ад Форума Эйнштэйна і Фонда Вітэнштэйна

Для каго: #даследчыкі да 35 год з вышэйшай адукацыяй у сферы гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навук, якія акрамя сваёй сферы хочуць развівацца ў іншых накірунках і адкрытыя для міждысцыплінарных падыходаў.

Неабходна прапанаваць праект, які знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, але завяршыцца падчас праграмы.

Пасля стажыроўкі стыпендыяту неабходна прэзентаваць праект на публічнай лекцыі.

Важна: гэта прапанова не для тых, хто хоча скончыць дысертацыю. Праект павінен адрознівацца ад вашых папярэдніх прац.

Чакаецца, што кандыдат будзе пражываць падчас стажыроўкі ў Капуце, #Германія.

Што прапануюць:
- пражыванне 5-6 месяцаў у катэджы,
- стыпендыя 10 000 EUR,
- кампенсацыя транспартных выдаткаў.

Што падрыхтаваць:
- CV,
- праектную прапанову,
- 2 рэкамендацыйныя лісты.

Ддл: 15 траўня.
Падрабязней
#міждысцыплінарныя_праекты #даследванні
229 views11:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-29 12:40:02
Адкрыты #конкурс_праектаў ад IFCD - Міжнароднага фонда культурнай разнастайнасці ад ЮНЕСКА

Выдатная навіна пад канец тыдня: вяртаецца штогадовы конкурс #грант'аў, які інвестуе ў праекты, што прыводзяць да структурных змен праз:

⁃ увядзенне і/або распрацоўку палітыкі і стратэгій, якія аказваюць непасрэдны ўплыў на стварэнне, вытворчасць, распаўсюджванне і доступ да разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення, уключаючы культурныя тавары, паслугі і дзейнасць;
⁃ умацаванне патэнцыялу дзяржсектара і НДА, неабходнага дзеля падтрымкі мясцовых і рэгіянальных культурных індустрый і рынкаў.

Хто можа падаць заяўку:
⁃ Дзяржаўныя органы і ўстановы,
⁃ Няўрадавыя арганізацыі (НДА),
⁃ Міжнародныя няўрадавыя арганізацыі (МНДА),

Умова па геаграфіі рэалізацыі праектаў (і рэгістрацыі аплікантаў): краіны, якія развіваюцца, удзельніцы Канвенцыі 2005 г.

Сума фінансавання: 100 000 USD
Тэрмін рэалізацыі: ад 12 да 24 мес.

Ддл: 15 чэрвеня (12:00 CET)

Падрабязнасці і падача заяўкі - праз платформу IFCD.
202 viewsedited  09:40
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 19:06:33
#грант Sudkulturfonds для падтрымкі мастакоў

Для каго: #творцы, якія працуюць ва ўсіх відах #мастацтва і толькі пачынаюць сваю кар’еру. Грант разлічаны на мастакоў і калектывы, якія яшчэ не атрымалі прызнання ў сваёй галіне.

Падтрымаюць 100 мастакоў.

Грант з'яўляецца адказам на абмежаванні, звязаныя з пандэміяй [тэму можна развіць]. Гэта частка доўгатэрміновай стратэгіі па ўсталяванні віртуальных адносін, стварэнні і падтрымцы лічбавых сетак і прыцягненні ўвагі да разнастайных мастацкіх дасягненняў, нягледзячы на абмежаваную мабільнасць.

Што падрыхтаваць:
- відэа мастака з ENG-субтытрамі,
- біяграфія,
- прыклады працы,
- форма заяўкі.

Памер гранта складае ~1 000 USD.
Ддл: 8 траўня.
Падаць заяўку
131 views16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-28 17:31:13
Мастакам, якія валодаюць вуснай французскай мовай

#рэзідэнцыя ў вёсцы Ліндре-Басе, #Францыя.

Для каго: #мастакі з адпаведнай адукацыяй у 2+ гады.

Што прапануюць:
- стыпендыю 2 000 EUR,
- вытворчы бюджет 2 000 EUR,
- пражыванне і доступ да майстэрні.

Што падрыхтаваць:
- форму,
- апісанне праекта,
- партфоліа,
- CV.

Эфектыўная сярэдняя працягласць праграмы складае 10 тыдняў.
Арганізатары прапануюць 3 перыяды:
- верасень-лістапад 2022,
- сакавік-травень 2023,
- чэрвень-жнівень 2023.

Ддл: 15 траўня.
Падаць заяўку
81 views14:31
Адкрыць / каментаваць