Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 21

2022-05-07 15:34:06
#выстава ў галерэі Locust Projects

Для каго:
візуальныя #мастакі на любым этапе кар'еры, гатовыя эксперыментаваць і ствараць надзвычайнае.

Заахвочваюцца працы, якія адлюстроўваюць пытанні сацыяльнай/гендарнай роўнасці, змянення клімату, ахову наваколля і інш.

Гэта магчымасць стварыць свой праект у вялікай галерэі Locust Projects.

Арганізатары падтрымаюць стварэнне новага праекта, распрацаванага адмыслова для дадзенай галерэі.

Падтрымка:
- 7 500 USD на вытворчасць,
- 2 500 USD ганарар мастака,

Пры неабходнасці прадаставяць
- 350 USD на транспарт,
- пражыванне ў асобным пакоі

Што даслаць:
- апісанне праекта,
- яго ўплыў,
- візуалізацыя праекта,
- заява мастака,
- CV,
- да 3 выяваў працы,
- да 5 прыкладаў папярэдняй працы.

Ддл: 29 траўня.
Падрабязней

#візуальныя_мастацтвы #перформанс
168 views12:34
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 13:31:20
Прымаюць анімаваныя працы для паказа на #кірмаш ’ы Art Weekend

Для каго
: #ілюстратары, #мастакі

Mayfair Art Weekend - гэта штогадовае свята сусветна вядомага лонданскага раёна галерэй.

У праграму мерапрыемстваў ўключаны галерэя HOP!, Mayfair Sculpture Trail, паказ фільма May Fair, сямейныя мерапрыемствы і інш.

У нядзелю, 26 чэрвеня у кіназале гатэля May Fair адбудзецца трэцяя выстава May Fair Showreel, прысвечаная творчасці мастакоў-аніматараў.

Прымаюць анімаваныя працы для ўключэння ў гэтую частку праграмы.

Крытэрыі працы:
- працягласць 3-10 хвілін,
- спасылка для прагляду ілюстрацыі,
- працы створаныя не раней за 2020 год.
- можна заяўляць толькі 1 твор.

Умовы:
- артысту, выбранаму для паказу, будзе выплачаны ганарар за паказ.

Калі: 24-26 чэрвеня 2022 года.
Ддл: 25 траўня
Падаць заяўку
98 views10:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-07 11:25:20
#рэзідэнцыя Green Heritage Story, #Швецыя

Для каго: прафесійныя #мастакі ўсіх дысцыплін.

Мэта праграмы палягае ў тым, каб мастакі стваралі новыя віды гісторый пра біялагічную спадчыну рэгіёна.

Рэзідэнтам прапаноўваюць распрацаваць сваю інтэрпрэтацыю тэмы «Гісторыя зялёнай спадчыны» і прэзентаваць вынікі ў сярэдзіне верасня на фестывалі.

Асобная ўвага надаецца інтэрактыўным праектам з удзелам гледачоў.

Умовы:
-
бясплатнае пражыванне,
- выдаткі на транспарт,
- суткавыя 20 EUR/дзень,
- 420 EUR на вытворчасць.

Што падрыхтаваць:
- кантактная інф.,
- апісанне сваёй творчай сферы,
- матывацыя,
- спасылкі на сацсеткі/CV

Калі: 20 жніўня-17 верасня
Ддл: 15 траўня
Падрабязней
179 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 20:26:16
Выставы пра колер і адценні ад Envision Arts

Для каго:
#мастакі

Шукаюць любыя творы выяўленчага мастацтва любога накірунку, выкананыя ў колерах ружовы кварц і чырок.

Пераможца артымае права на персанальную выставу ў Envisions Arts і сертыфікат.

Падрыхтаваць:
-
біяграфію,
- CV,
- інф. пра працу

Ёсць унёсак 10 USD за 6 прац.

Калі: 1-30 чэрвеня
Ддл: 28 траўня
Сайт арганізатараў

#мастацтва, #выстава, #візуальныя_мастацтвы
99 views17:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 19:30:01
Тэрапеўтычная прапанова ESC-#валанцёрства безадносна вашай культурніцкай дзейнасці - для тых, хто любіць Партугалію і... коней :)

Неабходна будзе дапамагаць супрацоўнікам CAVALO AMIGO - арганізацыі, якая праводзіць тэрапеўтычныя конныя паездкі для дзяцей і дарослых з інваліднасцю.

Каго шукаюць: моладзь ад 18 да 30 гадоў з валоданнем анг. мовы

Што прапануюць:
- пражыванне ў кватэры з іншымі валанцёрамі,
- бясплатны абед у будні,
- кішэнныя грошы,
- аплата страхоўкі і трэнінгаў,
- частковая кампенсацыя выдаткаў на візу і транспарт

Калі: з 1 верасня на 12 месяцаў
Ддл: 1 ліпеня
Падаць заяўку
184 views16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 18:31:21
#рэзідэнцыя Bulegoa zenbaki barik у Більбао, #Іспанія

Для каго: #мастакі і #даследчыкі

Bulegoa z/b - гэта не толькі фізічная прастора; гэта кантэкст, месца для сустрэчы паміж рознымі сферамі думкі і творчасці.

Рэзідэнцыя ўключае два грамадскіх мерапрыемствы.

Прапануюць:
-
стыпендыя 1 000 EUR,
- 500 EUR на транспарт і пражыванне (альбо прадастаўленне жылля),
- 200 EUR на вытворчасць.

Падрыхтаваць:
-
партфоліа,
- матывацыя,
- CV,
- кантактная інф.

Калі: 1 месяц у перыяд з 1 верасня па 3 снежня 2022
Ддл: 25 траўня
Падрабязней

#мастацтва #даследванні
223 views15:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 17:34:40
#прэмія Giga-Hertz за электронную музыку і гукавое мастацтва, #Германія

Для каго: #музыканты, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры любога ўзросту.

Катэгорыі:
- кампазіцыя для жывой электронікі
- кампазіцыя з фіксаванымі носьбітамі
- змяшаная музыка
- аўдыёвізуальная кампазіцыя
- канцэртная інсталяцыя
- трансмедыйная кампазіцыя
- эксперыментальнае гукавое выкананне
- міждысцыплінарнае выступленне (з адпаведнай музыкай або гукавымі кампанентамі)

Праекты павінны быць не старэйшыя за 5 год.

Прэмія ўключае #грант, з дапамогай якога можна будзе рэалізаваць ваш праект.

Пераможца атрымае:
- 2 000 EUR+да 3 000 EUR на вытворчасць,
- кампенсацыя праезду, пражывання і харчавання.

У выпадку перамогі будзе неабходна прысутнічаць на цырымоніі ўзнагароджання ў межах фестываля Giga-Hertz Award.

Што падрыхтаваць:
-
кароткая біяграфія,
- партрэтнае фота мастака,
- апісанне працы,
- сінапсіс новай працы+тэх.інф.

Ддл: 20 траўня
Падаць заяўку

#фестываль #гук #музыка
258 viewsedited  14:34
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 16:59:01 Надзвычайная #вакансія: аргкансультант(-ка) для Беларускай Рады культуры

Шукаецца кансультант(-ка) для правядзення арганізацыйнай дыягностыкі і складання плана арганізацыйнага развіцця Беларускай Рады культуры на 2022-2023 гады.

Паводле запланаваных арганізацыяй вынікаў, неабходна атрымаць прапановы (рэкамендацыі) па наступных пытаннях:
1. Ацэнка агульнага, праектнага і фінансавага менеджменту арганізацыі.
2. Устойлівасць арганізацыі агулам (інстытуцыйная; пераемнасць; дыверсіфікацыя фінансавых крыніц і інш.).
3. Сацыяльны капітал арганізацыі, яе public relations.

Метадалогія дыягностыкі і выпрацоўкі рэкамендацый чакаецца менавіта ад эксперта(-кі).
Месца правядзення дыягностыкі: краіна пражывання эксперта, анлайн сустрэчы; для семінараў і афлайн сустрэч - Літва.
Тэрміны задання: з 15 мая па 31 жніўня 2022 (з магчымасцю падаўжэння па суправаджэнні працэсу арганізацыйнага развіцця ў верасні 2022 - маі 2023), 26 эксп. дзён.
Фармат удзелу: індывідуальна, камандай ці арганізацыяй.

Патрабаванні да экспертаў:
⁃ як мінімум Master's Degree Academic level у галіне менеджменту, сацыяльных і гуманітарных навук ці эквівалентны. Уласныя публікацыі ў гэтай сферы з`яўляюцца перавагай;
⁃ пацверджаны досвед (10+ год) у сферы арганізацыйнага развіцця і кансультавання па пытаннях менеджменту і фінансавага менеджменту ў некамерцыйным сектары;
⁃ пацверджаны досвед удзелу ў праектах/праграмах міжнароднага супрацоўніцтва ў краінах Усходняй Еўропы (Усходняга партнёрства), ці ў рэгіёне Еўразіі;
⁃ навыкі арганізацыі групавой камунікацыі;
⁃ пацверджанае веданне ў галіне метадалогіі колькасных і якасных даследаванняў;
⁃ моцныя навыкі міжасобаснай камунікацыі. Беларуская і руская мовы абавязковыя.

Для падачы заяўкі дасылайце CV на sekktor.online@gmail.com

Ддл: 12 траўня 2022
Толькі short-listed кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе.
282 viewsedited  13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 14:52:48
«Неперакладальнае» - творча-практычная #лабараторыя для прадстаўнікоў і прадстаўніц творчых прафесій, #Варшава #Польшча

Што “неперакладальнасць” спараджае ў нашыя часы: бездапаможнасць ці даследчы патэнцыял, схаваны ў самой спробе перакладу? Чым можа быць гэты стан і як могуць гаварыць пра яго розныя галіны мастацтва? Як у нашыя часы даследаваць і ствараць умовы для паказу / інтэрпрэтацыі гэтага “неперакладальнага”?

15-19 чэрвеня ў Новым тэатры адбудзецца цыкл майстар-класаў і сустрэч, які ставіць перад сабой у якасці задач:
- генерацыю ідэй мастацкіх практык і фарматаванне іх у праектныя прапановы;
- увядзенне практык інклюзіўнай адукацыі і адукацыйных стратэгій у маст. дзейнасць;
- развіццё сеткі кантактаў у сферы #мастацтва і практык калектыўнага супрацоўніцтва.

Для каго: #творцы з Беларусі і Украіны.

Ддл: 20 траўня (значэнне мае чарговасць падачы заявак).

Падрабязней аб праграме, трэнер(к)ах + форма рэгістрацыі

#міждысцыплінарныя_праекты #сцэнічныя_мастацтвы #візуальныя_мастацтвы #воркшоп
336 viewsedited  11:52
Адкрыць / каментаваць
2022-05-06 10:45:02 #фонд падтрымкі адукацыйных абменаў прымае заяўкі на атрыманне 100 літоўскіх стыпендый для навучання на магістратуры/праграме інтэграцыйнага навучання ў ВНУ Літвы.

Фінансаванне даступна беларусам, вылучаць 20 грантаў.

Штомесячная стыпендыя складае 420 EUR. Памер гранта абмежаваны і не можа быць вышэй за дзяржаўную стандартную цану навучання.

Патрабаванні:
-
ступень бакалаўра/210 крэдытаў ECTS у ВНУ Літвы,
- афіцыйны ліст пра прыняцце на вочнае навучанне ў магістратуру літоўскага ВНУ,
- валоданне мовай навучання на ўзроўні В2.

Важна: #грант - асобная працэдура, якая не ўплывае на паступленне на вочныя праграмы магістратуры літоўскіх ВНУ. Арганізатары рэкамендуюць спачатку падаваць дакументы на магістратуру, а ўжо пасля - на стыпендыю.

Што даслаць:
-
асабістая/кантактная інфармацыя,
- падпісаная Дэкларацыя гонару,
- падцверджанне валодання мовай,
- матывацыйны ліст,
- 1 рэкамендацыйны ліст,
- асобныя дакументы для вочнага і інтэграванага навучання.

Ддл: 9 траўня
Падрабязней

#даследванні #даследчыкі #студэнты
119 views07:45
Адкрыць / каментаваць