Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 20

2022-05-10 12:30:58
Фестываль LANDSCAPE2022: «Узаемадзеянне, гукапіс і відэарасповед», #Італія

Для каго: #саўнд_дызайнеры, #мастакі гуку і #відэа, індывідуальна/парай.

Landscape2022 збірае аўдыёвізуальныя аповеды аб ўзаемадзеянні чалавека і прыроднага асяроддзя і крохкай раўнавазе іх суіснавання. ​
Арганізатары: Zeugma​ Collective і з LAIKA aps.

10 лепшых прац і будуць гучаць на фэсце і прасоўвацца ў рамках сеткі Zeugma Collective.

3 аўтары выступяць ужывую на адной з 3 пляцовак фэста ў гарадах Італіі.

Артыстам будуць забяспечаныя: ганарар, пражыванне і харчаванне.

Для падачы трэба кароткая версія твору (3-5 хв.), аднак ён павінны быць прадуманы ў пашыраным варыянце, каб, у выпадку перамогі, вы маглі зрабіць жывы эфір на працягу 35-40 хв.

Умовы для падачы аяўкі:
⁃ ва ўзросце да 30 год бясплатна, для астатніх - унёсак 15 EUR.
⁃ кароткая біяграфія;
⁃ канспект адной працы (ENG).

Ддл: 15 чэрвеня.
Падрабязнасці
241 viewsedited  09:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 10:38:06
Мастацкі #летнік у Ніжняй Саксоніі, #Германія

Для каго: #мастакі 20-26 год з Беларусі, Сербіі, Украіны і Германіі.
Неабходна мець прызнаную ў ЕЗ вакцыну ад COVID-19.

Калі: 22 ліпеня – 2 жніўня 2022

Творцы запрашаюцца на супольнае творчае разважанне на тэму свабоды.
Будзе абрана 6 ўдзельнікаў(-іц).

У праграме:
майстар-класы, байк-туры, навучальныя візіты ў Гамбург і Гільдэсхайм і інш.
Па выніках летніка - супольная выстава.

Ддл: 15 траўня

Падрабязнасці
Форма заяўкі
300 views07:38
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 10:00:18
Аляксандра Гушча, дызайнерка, удзельніца жаночых маршаў і маршаў людзей з інваліднасцю 2020 года, запусціла #ArtOborona арт-ініцыятыву ў падтрымку Украіны.

Ідэя простая: усе, хто ахвяруе любую суму на падтрымку Украіны, атрымаюць паштоўкі, створаныя самой Аляксандрай, а таксама Лізаветай Ганчаровай, Ганнай Суслінай і іншымі мастачкамі.

Вы самастойна вырашаеце, якую ўкраінскую ініцыятыву падтрымаць (калі не ведаеце — запытайцеся пра спіс у каманды праекта). Калі ахвяруеце $10 ці больш — можна выбраць і паштоўку, якую вам дашлюць.

Падрабязней, як гэта працуе?

А калі вы мастак/-чка і хочаце далучыцца сваёй паштоўкай да праекта, пішыце ў дырэкт камандзе.

#BelarusWithUkraine
279 views07:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 22:30:40 #валанцёрства ў ансамблі народных танцаў ад ESC, #Венгрыя

Прапанова ад некамерцыйнай арганізацыі Hírös Agóra Cultural and Youth LLC.

Для каго: моладзь 18-30 год з валоданеем анг. мовы

Будзе неабходна дапамагаць танцавальным інструктарам, праводзіць заняткі з дзецьмі, фатаграфаваць, здымаць відэа, весці сацсеткі.

Прапануюць:
- жыллё ў доме з іншымі валанцёрамі,
- бясплатны абед,
- ровар,
- страхоўка,
- анлайн-курсы мовы,
- кішэнныя выдаткі,
- частковая кампенсацыя выдаткаў на візу і пералёт.

Калі: са жніўня 2022 на 12 месяцаў
Ддл: 17 траўня
Падаць заяўку
255 views19:30
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 20:58:29 Традыцыйная панядзелкавая падборка магчымасцяў у розных сферах творчай дзейнасці


Фатографам, фотамастакам, фотакуратарам:

Да 15.05:
⁃ Конкурс у супрацьвагу стужкам навін «Our world is kind».
фотафестываль Alt +1000 аб розных галінах сучаснай фатаграфіі.
⁃ жанчынам, небінарным і інтерсексуальным фотадакументалісты, фотажурналістам: гранты ад Women Photograph на развіцце фотапраектаў.
Да 16.05: Фотаконкурс Cortona On The Move Award для фатографаў і калектываў на вольную тэму
Да 20.05: Міжнародны фотафестываль DongGang (Паўдн. Карэя) з тэмай «Эўрыка: Новае адкрыццё».


Пісьменнікам і перакладчыкам, драматургам і дызайнерам/ілюстратарам кніг:

⁃ Да 22.05 працягваецца набор на літаратурную рэзідэнцкую праграму ў Варшаве;
⁃ Да 15-га - таксама польская прэмія «Аўрора» за лепшы драматургічны тэкст.
Дзе італьянскія кніжныя прэміі:
⁃ Да 13.05: Campostela за кнігі з малюнкамі для дзяцей і моладзі.
⁃ Да 15.05: Пучы ад выдавецкага праекта La Casa Encendida і Fulgencio Pimentel


Мастакам, ілюстратарам, дызайнерам:

Да 12.05:
⁃ мастакам LGBTQIA+: выстава-выклік агульнапрынятымі і традыцыйнымі ўяўленнямі аб мужчынаскасці «Пяшчота і мужнасць» у арт-прасторы Rosa Kwir, Мальта
Да 13.05:
⁃ Мастакам-пачаткоўцам у сучарце: рэзідэнцыя ў ARCUS Studio каля Токіа (+ кантакт з сучасным мастацтвам Японіі).
Да 15.05:
⁃ конкурс на Трыенале сцэнічнага плакату ў сталіцы Балгарыі
⁃ прэмія ад ASUS на тэму «Даследуй за межамі» (фатаграфія, графічны дызайн, відэа, анімацыя)
⁃ выстава «Разважанні аб блізкасці і залежнасці» ад Schaumbad, #Германія
⁃ Мастакі, графікі, скульптары могуць дапоўніць сваімі творамі выставачны праект «Шагал. La Bible».
⁃ Прафесійным мастакам усіх дысцыплін: Green Heritage Story, Швецыя,
… а таксама праграма ад BALATORIUM у Вугоршчыне.
⁃ Мастакам з прафесійнай адукацыяй і вуснай французскай мовай: рэзідэнцыя ў вёсцы Ліндр-Бас, Францыя.
Да 17 і 18.05:
⁃ Даследчыкам, творцам, палітыкам: адразу 4 праграмы рэзідэнтуры ад Bellagio Center Фонда Ракфелера.
⁃ Мастакам- візуалам: праграма рэзідэнцый Spazju Kreattiv.
Да 20.05:
⁃ Творцам у выяўленчым мастацтве: 3 розныя рэзідэнцыі ў межах трэвэл-праграмы ад сеткі еўрапейскіх арт-інстытуцый Future Laboratory
⁃ Творцам шырокага кола: біяэтычная рэзідэнцыя Verpėjos у Літве.


Музыкантам, кампазітарам, саўнд-дызайнерам:

Да 20.05:
прэмія Giga-Hertz за электронную музыку і гукавое мастацтва, #Германія
Да 16.05:
⁃ спецыялістам-пачаткоўцам: стыпендыя European Music Council-2022


Творцам, якія зараз пражываюць у Варшаве і працуюць у розных дысцыплінах:

Да 20.05:
⁃ творча-практычная лабараторыя «Неперакладальнае».
284 viewsedited  17:58
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 18:55:54
#фестываль і #канферэнцыя музыкі ESNS у Гронінгу, #Нідэрданды

Для каго: #музыканты #кампазітары #саўнд_дызайнеры.

На гэтым міжнародным мерапрыемстве ўдзень адбываецца міжнародная музычная канферэнцыя, а ўначы - фестываль.

На канферэнцыі можна прыняць удзел у дакладах, інтэрвью, семінарах, прысвечаных апошнім падзеям ў еўрапейскай музыцы, медыя, вытворчасці.

Ноччу ў музыкаў ёсць магчымасць выступіць перад прафесійнай і аматарскай публікай.

ESNS прысуджае некалькі нацыянальных і міжнародных узнагарод.

Што падрыхтаваць:
- біяграфію,
- спасылкі на сацсеткі і сайт (калі ёсць),
- фотаздымак выканаўцы
- трэкі.

Ддл: 1 верасня
Падаць заяўку
324 viewsedited  15:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 16:37:48
Бясплатны тэатральны #курс для падлеткаў «Свабодны артыст» ад Беларускага Свабоднага тэатра і Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве, #Польшча

Цягам 6 месяцаў працы тэатральнай лабараторыі будзе створаны #спектакль для паказу як у Польшчы, так і за яе межамі.

Для каго: моладзь з Беларусі і Украіны ва ўзросце 14-17 гадоў, хто здольны да творчасці і жадае развівацца ў тэатральным кірунку.

Калі: заняткі пачнуцца ў сярэдзіне траўня і будуць праходзіць штотыдзень у выходныя дні на базе ЦБС.

Што чакаць: заняткі па акцёрскім майстэрстве, сцэнічным руху і сцэнічнай мовы ад педагогаў і акцёраў Беларускага Свабоднага тэатра.

Заяўку з кароткай інфармацыяй пра сябе неабходна высылаць на e-mail info@belarusfreetheatre.com або патэлефанаваць па нумары +48694532858
Рашэнне аб залічэнні будзе прымаць педагагічны склад па выніках гутаркі.

#тэатр #сцэнічныя_мастацтвы #акторы
357 viewsedited  13:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-09 10:15:18
Крэатыўная #рэзідэнцыя ў старым адрэстаўраваным доме Nekatoenea паміж Іспаніяй і Францыяй

Для каго: #мастакі і #даследчыкі з досведам працы

Рэзідэнцыя прысвечаная даследванням і творчасці, вынікі якіх прэзентуюцца на публіцы пасля праграмы.

Яе можна падзяліць на 3 часткі:
папярэдні візіт на 2 тыдні з лістапада па снежань 2022, каб пазнаёміцца з мясцовасцю і падрыхтаваць план рэзідэнцыі,
пражыванне 4 месяцы (3 месяцы ўвесну 2023+1 ўвосень) і распрацоўка праекта,
выніковая прэзентацыя*.

*Таксама магчымы фармат канферэнцый, майстар-класаў, мастацкіх праектаў са школамі.

Прадастаўляюць:
-
пражыванне,
- творчую прастору,
- майстэрні,
- #стыпендыя 1 400 EUR/мес.,
- 500 EUR на транспарт,
- 1 200 EUR на вытворчасць,
- дапамога 2 000 EUR на мультымедыйнае выданне да праекта

Даслаць:
-
матывацыйны ліст,
- партфоліа, CV і прыклады працы,
- можна дадаць відэа са зваротам.

Ддл: 22 траўня
Падрабязней
393 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 20:59:01
#рэзідэнцыя Inspiration Lab у Філадэльфіі, #ЗША

Для каго: мастакі 21+, якія маюць досвед ў сферах #візуальныя_мастацтвы, #new_media, #перформанс, #дызайн, #кіно, #літаратура, #харэаграфія і #музыка.

Што прапануюць:
-
працоўнае месца,
- стыпендыя (абмяркоўваецца індывідуальна),
- доступ да творчых майстэрняў і лабараторый,
- магчымасць рабіць выставы,
- супрацу ў фармаце #міждысцыплінарныя_праекты.

Неабходна знахадзіцца падчас рэзідэнцыі ў Філадэльфіі, прымаць удзел у мерапрыемствах і публічна прэзентаваць выніковую працу.

Неабходна падрыхтаваць:
- CV/біяграфію,
- матывацыйны ліст,
- імёны тых, хто можа вас парэкамендаваць,
- прыклады папаярэдніх прац,.

Ддл: 23 траўня.
Падаць заяўку
196 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-08 13:02:14 Нядзельная падборачка для мастакоў-візуалаў

Выстава лічбавага мастацтва ў
#VR Mozilla Hubs
Для каго: самаідэнтыфікафаныя жанчыны і небінарныя #digital #мастакі(-чкі).
Што прымаюць:
любы новы медыя-фармат мастацтва з сюррэалістычным адценнем
Ддл: 31 ліпеня
Падаць заяўку

Too Tired прымае заяўкі на выставу «Нясі маё сэрца». Блізкасць і сям'я могуць азначаць многае. Неабходна даслаць да 5 файлаў без абмежаванняў на інтэрпрэтацыю тэмы. Арганізатары не супраць дадатковых ахвяраванняў разам з вашымі запісамі.
Ддл: 31 траўня.
Падаць заяўку


Выстава ў межах фестываля кароткаметражных фільмаў IPFF. На фестывалі былі абраныя #фота-пераможцы, якія зараз прапанануюць інтэрпрэтаваць у вольнай форме: #тэкст, #ілюстрацыя, #відэа.
У гэтым сезоне перамагла праца «Жыць або памерці», таму вашыя прапановы павінны суадносіцца з ёй.
Ддл:
30 чэрвеня
Падрабязней
219 views10:02
Адкрыць / каментаваць