Get Mystery Box with random crypto!

Бясплатны тэатральны #курс для падлеткаў «Свабодны артыст» ад | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Бясплатны тэатральны #курс для падлеткаў «Свабодны артыст» ад Беларускага Свабоднага тэатра і Цэнтра беларускай салідарнасці ў Варшаве, #Польшча

Цягам 6 месяцаў працы тэатральнай лабараторыі будзе створаны #спектакль для паказу як у Польшчы, так і за яе межамі.

Для каго: моладзь з Беларусі і Украіны ва ўзросце 14-17 гадоў, хто здольны да творчасці і жадае развівацца ў тэатральным кірунку.

Калі: заняткі пачнуцца ў сярэдзіне траўня і будуць праходзіць штотыдзень у выходныя дні на базе ЦБС.

Што чакаць: заняткі па акцёрскім майстэрстве, сцэнічным руху і сцэнічнай мовы ад педагогаў і акцёраў Беларускага Свабоднага тэатра.

Заяўку з кароткай інфармацыяй пра сябе неабходна высылаць на e-mail info@belarusfreetheatre.com або патэлефанаваць па нумары +48694532858
Рашэнне аб залічэнні будзе прымаць педагагічны склад па выніках гутаркі.

#тэатр #сцэнічныя_мастацтвы #акторы