Get Mystery Box with random crypto!

Традыцыйная панядзелкавая падборка магчымасцяў у розных сферах | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Традыцыйная панядзелкавая падборка магчымасцяў у розных сферах творчай дзейнасці


Фатографам, фотамастакам, фотакуратарам:

Да 15.05:
⁃ Конкурс у супрацьвагу стужкам навін «Our world is kind».
фотафестываль Alt +1000 аб розных галінах сучаснай фатаграфіі.
⁃ жанчынам, небінарным і інтерсексуальным фотадакументалісты, фотажурналістам: гранты ад Women Photograph на развіцце фотапраектаў.
Да 16.05: Фотаконкурс Cortona On The Move Award для фатографаў і калектываў на вольную тэму
Да 20.05: Міжнародны фотафестываль DongGang (Паўдн. Карэя) з тэмай «Эўрыка: Новае адкрыццё».


Пісьменнікам і перакладчыкам, драматургам і дызайнерам/ілюстратарам кніг:

⁃ Да 22.05 працягваецца набор на літаратурную рэзідэнцкую праграму ў Варшаве;
⁃ Да 15-га - таксама польская прэмія «Аўрора» за лепшы драматургічны тэкст.
Дзе італьянскія кніжныя прэміі:
⁃ Да 13.05: Campostela за кнігі з малюнкамі для дзяцей і моладзі.
⁃ Да 15.05: Пучы ад выдавецкага праекта La Casa Encendida і Fulgencio Pimentel


Мастакам, ілюстратарам, дызайнерам:

Да 12.05:
⁃ мастакам LGBTQIA+: выстава-выклік агульнапрынятымі і традыцыйнымі ўяўленнямі аб мужчынаскасці «Пяшчота і мужнасць» у арт-прасторы Rosa Kwir, Мальта
Да 13.05:
⁃ Мастакам-пачаткоўцам у сучарце: рэзідэнцыя ў ARCUS Studio каля Токіа (+ кантакт з сучасным мастацтвам Японіі).
Да 15.05:
⁃ конкурс на Трыенале сцэнічнага плакату ў сталіцы Балгарыі
⁃ прэмія ад ASUS на тэму «Даследуй за межамі» (фатаграфія, графічны дызайн, відэа, анімацыя)
⁃ выстава «Разважанні аб блізкасці і залежнасці» ад Schaumbad, #Германія
⁃ Мастакі, графікі, скульптары могуць дапоўніць сваімі творамі выставачны праект «Шагал. La Bible».
⁃ Прафесійным мастакам усіх дысцыплін: Green Heritage Story, Швецыя,
… а таксама праграма ад BALATORIUM у Вугоршчыне.
⁃ Мастакам з прафесійнай адукацыяй і вуснай французскай мовай: рэзідэнцыя ў вёсцы Ліндр-Бас, Францыя.
Да 17 і 18.05:
⁃ Даследчыкам, творцам, палітыкам: адразу 4 праграмы рэзідэнтуры ад Bellagio Center Фонда Ракфелера.
⁃ Мастакам- візуалам: праграма рэзідэнцый Spazju Kreattiv.
Да 20.05:
⁃ Творцам у выяўленчым мастацтве: 3 розныя рэзідэнцыі ў межах трэвэл-праграмы ад сеткі еўрапейскіх арт-інстытуцый Future Laboratory
⁃ Творцам шырокага кола: біяэтычная рэзідэнцыя Verpėjos у Літве.


Музыкантам, кампазітарам, саўнд-дызайнерам:

Да 20.05:
прэмія Giga-Hertz за электронную музыку і гукавое мастацтва, #Германія
Да 16.05:
⁃ спецыялістам-пачаткоўцам: стыпендыя European Music Council-2022


Творцам, якія зараз пражываюць у Варшаве і працуюць у розных дысцыплінах:

Да 20.05:
⁃ творча-практычная лабараторыя «Неперакладальнае».