Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 22

2022-05-05 21:20:40 Падборка для візуальных мастакоў з hot-ддл

Выстава Art Like Salt.
Для каго
: #мастакі, якія працуюць у сферах #відэа, #фота, #інсталяцыі, #скульптура, #гук.
Працы пераможцаў будуць выстаўленыя ў Музеі солі ў Паўднёвай Карэі. Яны змогуць прыняць удзел у 12-тыднёвай рэзідэнцыі.
Фін. умовы:
- 3 700 EUR узнагарода
- 1 100 EUR на вытворчасць
- 970 EUR на транспарт
Ддл: 8 траўня
Падаць заяўку

Віртуальная выстава Country & Urban
Пераможцам:
персанальная віртуальная выстава (да 20 прац),
персанальная віртуальная выстава (да 15 прац).
Неабходна даслаць:
- 1-3 выявы з інфармацыяй пра іх,
- біяграфія мастака,
- спасылкі на сацсеткі
- заява мастака.
Ддл: 11 траўня
Унёсак ёсць у выпадку, калі вашу працу абяруць, - 30 EUR.
Падаць заяўку

Прымаюцца працы для публікацыі ў часопісе The Ecstatic
Гэта інтэрактыўнае выданне пра каляровых людей, якое вывучае ідэі расы, ідэнтычнасці і інш.
Для каго: #мастакі, #ілюстратары
Працы дасылаць на ecstataicmagazine@gmail.com
Ддл: 19 траўня
Інст арганізатараў
141 views18:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 18:46:11
#прэмія ад ASUS на тэму «Даследуй за межамі»

Для каго:
#мастакі і #творцы розных накірункаў, а таксама кожны зацікаўлены.

Заклікаюць пашырыць межы творчасці і дазволіць іншым убачыць свет вашымі вачамі. З дапамогай мастацтва зрабіце нерэальнае рэальным, а немагчымае - магчымым.

Працы прымаюцца ў 4 катэгорыях:
-
#фатаграфія,
- #графічны_дызайн,
- #відэа,
- #анімацыя.

Пераможцаў абяруць журы, а таксама галасы гледачоў (20% ад агульнага бала).

Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца на платформе і даслаць сваю працу.

Агульны прызавы фонд складае 100 000 USD. Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 10 000 USD. Прадугледжаны прызы прадукты ASUS, зніжкі за лістынг NFT і рэкламу.

Ддл: 15 траўня
Падрабязней
178 views15:46
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 14:37:27 Яшчэ два дні набору на Аспен-#семінар у Літве. Запрашаюцца менавіта культурныя і творчыя дзеячы і дзяячкі Беларусі

Х беларускі семінар па методыцы Аспен адбудзецца 11 - 17 чэрвеня ў Літве і будзе мець тэму “Каштоўнасці, адказнасць, будучыня”.

Сама методыка будуецца на чытанні і калектыўным абмеркаванні класічных (філасофскіх, публіцыстычных і навуковых) тэкстаў чалавечай цывілізацыі. Гэта выключная магчымасць асабістага абнаўлення, рэфлексіі ўласнай пазіцыі і прынятых каштоўнасцей, прафесійнай перафакусоўкі. Падчас семінара засвойваюцца формы змястоўнай камунікацыі з прадстаўнікамі іншых сфер, удзельнікі (-цы) робяцца больш падрыхтаванымі да лідэрства ва ўмовах сутыкнення са складанымі рашэннямі ў зменлівым свеце.

"Глядзець у вочы, чуць думкі, бачыць, што цябе напружана слухаюць і спрабуюць зразумець. Быць адначасова і разам, і сам-насам…" (з водгукаў)

Умовы:
⁃ удзел бясплатны,
⁃ усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.
[ Дадамо, што гэта выбітны шанец трапіць на тыднёвы перазагрузачны рэтрыт у рэдкай кампаніі. ]

Ддл: 7 траўня
Падаць заяўку
Падрабязнасці

#культура #філасофія #Літва
136 views11:37
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 14:00:09
Кніжны #кірмаш Sit +Read, #Румынія

Sit+Read Artbook Fair - гэта бясплатнае і адкрытае шматдзённае мерапрыемства, якое штогод збірае шырокі спектр адмыслоўцаў сучаснага друку - кніжнага і мастацкага. Кірмаш уключае разнастайную суправаджальную праграму як для дзяцей, так і для дарослых, якая складаецца з разнастайных гутарак, дыскусій, прэзентацый кніг і выязных спецыяльных праектаў.

Для каго: #мастакі, #дызайнеры, вытворцы часопісаў / зінаў, паліграфісты, незалежныя #выдаўцы, распаўсюднікі мастацкіх кніг; індывідуальна або ў камандзе.

Праграма кірмаша складаецца з разнастайных гутарак, дыскусій, прэзентацый кніг і выязных спецыяльных праектаў.

Неабходна прадаставіць:
- кароткую біяграфію,
- спасылкі на сайт / сацсеткі,
- 3-5 выяваў свайго праекта.

Калі: 27-29 кастрычніка 2022 года.
Ддл: 15 чэрвеня.
Падаць заяўку
sitandread.ro

#літаратура #выдавецкая_дзейнасць #самвыдат
177 viewsedited  11:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 12:18:40
Free Belarus Center у партнёрстве з Беларускай Радай Культуры і Action Office запускае акселератар культурных праектаў, прысвечаных выклікам сучаснасці.

Беларускія творчыя дзеячы і дзяячкі запрашаюцца да ўдзелу ў 3-месячнай праграме падтрымкі праектаў, якія з’яўляюцца мастацкай рэакцыяй на выклікі сучаснасці і шукаюць на іх адказы.

Узрушэнні апошніх двух гадоў размываюць культурную і мастацкую супольнасць Беларусі па некалькіх краінах, пазбаўляючы пляцовак для супольнай творчасці, пры гэтым даюць для яе шмат падстаў. Акселератар запускаецца з мэтай прадаставіць прастору для калектыўнай рэфлексіі, дапамагчы аднавіць творчае ўзаемадзеянне крэатараў, натхніць і паскорыць іх працу над сваімі ідэямі.

Падрабязнасці па спасылцы https://bit.ly/3P2GCQz

@FreeBelarusCenter
241 views09:18
Адкрыць / каментаваць
2022-05-05 11:15:49
#конкурс праектаў ад цэнтра фемінісцкіх практык La Centrale galerie Powerhouse

Для каго: #мастакі з недастаткова прадстаўленых груп / не вельмі прыкметныя ў дамінуючых групах.

Запрашаюць даследваць тэму «Цела ў электронным актывізме» - паразважаць аб розных формах актывізму, разгледзіць іх уплыў на будучыню. Такі накірунак актывізма ўзнік у апошнія некалькі год, калі #актывісты не мелі магчымасці пратэставаць на вуліцах і рабілі гэта ў лічбавай прасторы.

Можна стварыць праект у фармаце:
- віртуальнай камунікацыі,
- аб’яднання віртуальнага і фізічнага,
- дапоўненай рэальнасці.

Што прапануюць:
- пакрыццё выставачных сбораў+ганарар,
- тэхнічная падтрымка,
- пакрыццё выдаткаў на транспарціроўку прац, праезд і ўсталёўку.

Падрыхтаваць:
- біяграфія,
- апісанне праекта,
- заява,
- тлумачэнне адпаведнасці праекта тэме,
- праца.

Ддл: 23 траўня
Падрабязней

#перформанс #VR #фемінізм #актывізм
269 views08:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 19:16:02
#грант 'ы Hopper Prize

Для каго:
#мастакі любых накірункаў 18+

Прэмія Хопера была заснавана каб прысуджаць гранты адданым мастакам, павышаць іх пазнавальнасць і спрыяць кар’еры.

Агульны фонд грантаў складае 22 000 USD.

Мастакі могуць атрымаць ад 1 000 USD да 3 500 USD. Акрамя таго, ёсць магчымасць папрацаваць з куратарам і апублікавацца ў інстаграме арганізатараў.

Што падрыхтаваць:
-
імя і email,
- да 10 прыкладаў прац з подпісамі.

Можна дадаць (неабавязкова):
- нікнэйм у інстаграме,
- заяву выканаўцы,
- біяграфію.

Ёсць унёсак за заяўку 40 USD.
Ддл: 17 траўня.
Сайт арганізатараў
151 views16:16
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 18:32:04
#фестываль Videonale.19 - пра відэа і мастацтва, якое заснаванае на часе

Для каго:
#мастакі, #аператары, #творцы, #кінематаграфісты, з усяго свету, з любым досведам і адукацыяй, калектыўна/індывідуальна.

Прымаюць усе віды эксперыментальных time-based мастацкіх твораў:
- адна- і шматканальнае #відэа,
- відэаінсталяцыі,
- #перформанс,
- #саўнд_арт,
- #VR.

Можна заяўляць да 2 прац.

Адабраныя праекты прадставяць на выставе ў Мастацкім музеі Бона. Яна пройдзе ў межах фестываля.

Прадаставяць:
- ганарар за выставу,
- пражыванне,
- удзел у сеткавых мерапрыемствах фестываля.

Прэмія за лепшую працу 5 000 EUR.

Ёсць унёсак 15 EUR за заяўку да 14 чэрвеня і 20 EUR - пасла 15 чэрвеня.

Калі: выстава і фестываль адбудуцца з 31 сакавіка па 15 траўня 2023 года.
Ддл: 30 чэрвеня.
Падаць заяўку

#відэа #відэа_арт #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #VR #мастацтва #перформанс
187 views15:32
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 16:15:43 Майстар-класы, ментарства і нэтворкінг-магчымасці для амбітных тэатралаў, якія працуюць на міжнародным узроўні, #Францыя

Штогадовая Еўрапейская тэатральная акадэмія ETC чарговы раз адбудзецца падчас Авіньёнскага фестывалю 13 – 17 ліпеня 2022 г.

У праграме:
майстар-класы і магчымасць працаваць над уласнымі праектамі з настаўнікамі, засяроджваючыся на розных аспектах куратарства і менеджментам міжнародных тэатральных калабарацый, а таксама магчымасці зносін з іншымі маладымі тэатральнымі прафесіяналамі.
агляд розных формаў міжнароднага супрацоўніцтва і тэатральных сістэм, якія займаюцца мастацкімі, а таксама адміністрацыйнымі, фінансавымі і юрыдычнымі пытаннямі ў еўрапейскім кантэксце.
лекцыі экспертаў аб фінансаванні і падтрымцы, вытворчасці і куратарстве, устойлівасці ў тэатры, гастролях і доступе на замежныя тэатральныя рынкі. Некалькі групавых заняткаў з абранымі ментарамі дазволяць удзельнікам працаваць над уласнымі праектамі і паглыбіцца ў практычныя пытанні і дыскусіі.

Увага! Арганізатары толькі часткова кампенсуюць выдаткі на паездку. Але можна падацца на праграму мабільнасці, напрыклад, ад EU4Culture для Беларусі.

Для каго: тэатральныя прафесіяналы на пачатку кар'еры, якія ўжо мелі розны досвед у гэтай сферы, з патэнцыялам і амбіцыямі для росту на міжнародным узроўні: #рэжысёры, #адміністратары, #прадзюсары, #драматургі, #менеджары па міжнародных сувязях ад незалежных кампаній і інстытуцыйных тэатраў па ўсёй Еўропе.

Профілі адабраных удзельнікаў могуць адрознівацца ў залежнасці ад іх інтарэсаў і досведу.
Важна належаць да канкрэтнай тэатральнай групы/інстытуцыі.

Ддл: 29 траўня
Падрабязней пра ўмовы і рэгістрацыя

#тэатр
290 viewsedited  13:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-04 12:46:15
#рэзідэнцыя Linenhall 2022, #Ірландыя

Для каго: дасведчаныя прафесійныя візуальныя #мастакі 18+. Ёсць канкрэтныя ўмовы, гл. сайт.

Магчымасць пазнаёміццца з жыццём і культурай на захадзе Ірдандыі, прыняць удзел у творчых і адукацыйных мерапрыемствах, наладзіць сувязь і падзяліцца досведам з іншымі мастакамі.

Падчас рэзідэнцыі неабходна ладзіць даследванне ці ствараць новую працу.

Умовы:
-
першыя два тыдні адводзяць на падрыхтоўку плана рэзідэнцыі,
- пасля гэтага мастак атрымае доступ да студыі The Linenhall на 6 тыдняў,
- пражыванне ў апартаментах з уласнай кухняй,
- стыпендыя 8 000 EUR/8 тыдняў + 2 000 EUR на вытворчасць + 650 EUR на транспарт
- доступ да лічбавага хаба,
- падтрымка куратара,
- падтрымка ад Visual Artists Ireland

Калі: 8 тыдняў увосень 2022 года.
Ддл: 3 чэрвеня
Падрабязней
177 views09:46
Адкрыць / каментаваць