Get Mystery Box with random crypto!

Free Belarus Center у партнёрстве з Беларускай Радай Культуры | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Free Belarus Center у партнёрстве з Беларускай Радай Культуры і Action Office запускае акселератар культурных праектаў, прысвечаных выклікам сучаснасці.

Беларускія творчыя дзеячы і дзяячкі запрашаюцца да ўдзелу ў 3-месячнай праграме падтрымкі праектаў, якія з’яўляюцца мастацкай рэакцыяй на выклікі сучаснасці і шукаюць на іх адказы.

Узрушэнні апошніх двух гадоў размываюць культурную і мастацкую супольнасць Беларусі па некалькіх краінах, пазбаўляючы пляцовак для супольнай творчасці, пры гэтым даюць для яе шмат падстаў. Акселератар запускаецца з мэтай прадаставіць прастору для калектыўнай рэфлексіі, дапамагчы аднавіць творчае ўзаемадзеянне крэатараў, натхніць і паскорыць іх працу над сваімі ідэямі.

Падрабязнасці па спасылцы https://bit.ly/3P2GCQz

@FreeBelarusCenter