Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 19

2022-05-11 22:01:01
Чэлендж для ілюстратараў ад ЮНІСЕФ

Падзеі ва Украіне яшчэ раз паказалі свету, што гвалту і разбурэнняў ніколі не павінна быць. Дзе б мы ні знаходзіліся, мы павінны патрабаваць міру. Прыміце ўдзел у адкрытым выкліку і распаўсюджвайце пасланне міру, салідарнасці і надзеі праз творчасць

Для каго:
⁃ #мастакі-#ілюстратары,
⁃ да 24 гадоў.

Стварыце арыгінальную ілюстрацыю альбо скарыстайцеся ўжо створанай у мінулым.
Размясціце ілюстрацыю ў Instagram з хэштэгам #IllustrationsForPeace і тэгам @voicesofyouth.

Тэг #BelarusWithUkraine дазволіць таксама ўбачыць вашую салідарнасць як беларуса(-кі) з Украінай.

Ддл: 7 чэрвеня

Падрабязнасці
188 views19:01
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 19:21:40
Bazare BYzarre #1: AiR-праграмы. Лікбез з Аляксеем Талстовым

18 траўня
16:00 CET / 17:00 Мінск

Для першай сустрэчы па арт-рэзідэнцыях мы запрасілі Аляксея Талстова - мастака і пісьменніка, які мае вялікі досвед удзелу ў міжнародных мастацкіх рэзідэнцыях, як інстытуцыянальных, так і самаарганізаваных.

Аляксей дасць важнае агульнае бачанне сутнасці і відаў арт-рэзідэнцыі ў трох частках:

Хуткая тэорыя:
- Што такое праграмы Artist-in Residency (AiR)?
- Навошта мастакам патрэбныя праграмы рэзідэнцый, а AiR-праграмам - мастакі?
- Віды рэзідэнцый паводле іх арганізацыі і фінансавання.
- Роля AiR-праграм у кар'еры творцаў.
Практыка ў ключавых пытаннях:
- Як знайсці прыдатную праграму?
- Як спланаваць свае заяўкі?
- Як падрыхтаваць заяўку?
Q&A сесія па вашых запытах.

Сустрэча будзе карысная творцам у сферах: #візуальныя_мастацтвы, #перфарматыўныя_мастацтвы, #міждысцыплінарныя_праекты і мастацкія #даследванні.

Працоўныя мовы: беларуская, ангельская.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца
287 viewsedited  16:21
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 19:20:42 Сябры, з радасцю анансуем цыкл сустрэч, да якога мы спрычыняемся арганізацыйна і інфармацыйна:

Bazar BYzare: анлайн-мітапы для творцаў і культменеджараў(-к) Беларусі

Мітапы Bazare BYzarre запускаюцца па ініцыятыве нашых міжнародных партнёраў, якія ўважліва паставіліся да бягучай сітуацыі ў сферы культуры Беларусі: грамадска-культурніцкай НДА MitOst, #Германія, і Уроцлаўскага Інстытута культуры, #Польшча.

Сустрэчы будуць ладзіцца па серадах раз на некалькі тыдняў і будуць прысвечаныя магчымасцям зарыентавацца ў новых рэаліях, заставацца на сувязі і ў творчай прафесіі.

Першая тэма - «АРТ-РЭЗІДЭНЦЫІ: што гэта і як на іх трапіць?» - ахопіць 2 мітапы:
18 траўня, 16:00 CET / 17:00 Мінск - BB#1: AiR-праграмы. Лікбез з Аляксеем Талстовым,
1 чэрвеня, 18:00 CET / 19:00 Мінск - BB#2: AiR-праграмы. Разбіраем на кейсах.
250 viewsedited  16:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 18:10:01 #грант для ўдзелу ў курсах Мастацкіх майстэрань Хуана Міро на Маёрцы, #Іспанія

Для каго: #мастакі, якім цікава тэхніка #гравюрa і #друкаваныя_выданні

Вы зможаце бясплатна зарэгістравацца на адзін з курсаў/семінараў і атрымаць 1 500 EUR на транспарт и пражыванне.

Тыя, хто атрымае грант, змогуць выбраць месца на адным з курсаў.

Што падрыхтаваць:
-
форма заяўкі,
- фотакопіі пашпарта,
- біяграфія,
- матывацыйны ліст,
- дасье праектаў.

Ддл: 1 жніўня
Зарэгістравацца
297 viewsedited  15:10
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 16:45:33
#валанцёрства на год ад European Solidarity Corps. Публікуем 2 прапановы ў адным пасце, гартай ніжэй!

Агульныя патрабаванні:
- узрост 18-30,
- валоданне анг. мовай

Агульныя ўмовы:
- асобны пакой,
- кішэнныя грошы,
- аплата страхоўкі, трэнінгаў і моўн. курсаў+частк. выдаткі на візу і пералет

Цэнтр культуры Záhrada, #Славакія
Для каго: #журналісты, #дызайнеры, #фатографы

Вы будзеце ініцыяваць праекты і тэматычныя мерапрыемствы, сустракацца з таленавітымі людзьмі.

Ёсць 3 накірункі валанцёрства

Тэхнічны памочнік, гукавы і светлавы дызайн
Падрабязней
Арганізатар супольнасці, тэхнік, стваральнік кантэнта
Падрабязней
Фатограф, стваральнік сацыяльных сетак і кантэнта
Падрабязней
Ддл: 22 траўня

Pfarre Hildegard Burjan, #Аўстрыя
Неабходна дапамагаць валанцёрам каталічнай абшчыны ў іх паўсядзённых справах. Вы будзеце ладзіць дзіцячыя і моладзевыя мерапрыемствы, летнікі, падтрымліваць украінцаў, дапамагаць бежанцам і малазабяспечаным .
Ддл: 6 чэрвеня
Падрабязней

#SMM #сацыяльная_праца
315 views13:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-11 15:42:06
#майстар_клас «Пішы/варушыся» пра цела і рухомасць, #Чэхія

Для каго: #танцоры, #харэографы, #крытыкі

На семінары прапануюць напісаць артыкул пра цела і яго месца ў прасторы.

Да пандэміі танцоры і аўтары танцаў пастаянна знаходзіліся ў руху, гастралявалі або наведвалі фестывалі і прадстаўлення. Што адбылося пасля двух гадоў нерухомасці і сходаў у Zoom?

Праз індывідуальныя і калектыўныя пісьмовыя заданні ўдзельнікі падзеляцца сваімі практыкамі пісьма пра танец.

Умовы:
- 460 EUR на транспарт,
- 100 EUR ганарар за гатовы артыкул,
- удзел бясплатны,
- досвед у напісанні артыкулаў не патрабуецца.

Калі: 16-18 ліпеня
Ддл: 30 траўня
Падаць заяўку
116 views12:42
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 18:48:07
Дрэздэнская летняя акадэмія і FAD JEPU прапануюць стыпендыі для маладых і натхнёных талентаў

У 2022 годзе Акадэмія адзначыць сваё 25-годдзе

Каго шукаюць:
#мастакі 20-35 год, якія працуюць/вучацца ў сферы сучаснага #мастацтва / #дызайн і валодаюць англійскай або нямецкай мовамі.

Курсы, на якія можна патрапіць:
-
#фатаграфія,
- #малюнак / #ілюстрацыя,
- #відэа,
- #скульптура / #інсталяцыя

#стыпендыя дазваляе мастакам працаваць разам у майстэрнях riesa efau, а таксама ў суседнім праектным пакоі "Rösslstube eV".

Умовы:
- пакрыццё выдаткаў на транспарт,
- аплата за ўдзел у адным з курсаў на працягу тыдня,
- пражыванне ў Чэхіі або Польшчы

Неабходня даслаць:
- CV,
- партфоліа,
- назваць абраны курс

Калі: 24 ліпеня - 6 жніўня
Ддл: 12 чэрвеня
Падрабязней

#Германія
185 views15:48
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 16:26:14
Яшчэ можна паспець: праграма эксперыментальных кароткаметражных фільмаў Kabayitos Microcinema на праекце МОМ

Для каго: #творцы ў digital- і кінапрадукцыі: #мастакі, #ілюстратары, #аператары, #рэжысёры.

Прымаюць нестандартныя і арыгінальныя кароткаметражныя #фільмы і #відэа да 10 хвілін.

Праекты МОМ падтрымліваюць мастакоў, чые працы апынуліся недастаткова прадстаўлены і адзначаны:

"Мы інвестуем у праекты, якія матываваныя праўдай, спачуваннем, паэзіяй, арыгінальнасцю і эстэтыкай".

Kabayitos - гэта міні- #тэатр у шматпрофільнай культурнай установе Тhe Clemente. Менавіта ў межах адкрытых студый Тhe Clemente 2022 адбудзецца паказ Kabayitos Microcinema.

Калі: 21-22 траўня
Ддл: 12 траўня
Падрабязней
268 viewsedited  13:26
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 13:51:31 #стыпендыя для навуковых стажыровак ад Форума гістарычных даследванняў Беларусі

Для каго: #даследчыкі

Гэта платформа, дзе можна прэзентаваць актуальныя праблемы і прабелы ў даследванні гісторыі Беларусі. Форум дае прастору для дыскусій і ўмацоўвае грамадскую цікавасць да гэтых пытанняў.

Арганізатары заахвочваюць маладых навукоўцаў займацца гісторыяй Беларусі і Германіі, асабліва ў транснацыянальным вымярэнні.

Для гэтага Форум прапануе стыпендыі для стажыроўкі на 1 месяц.

Для аспірантаў і навукоўцаў з Беларусі сума стыпендыі складае 1 200 EUR і 2 000 EUR для postDocs.

Даслаць на belarus.forum@dgo-online.org:
- абгрунтаванне тэмы з аглядам даследванасці праблемы,
- пералік папярэдніх работ аўтара па тэме і апісанне выкарыстаных методык і крыніц,
- працоўны план стажыроўкі,
- CV,
- спіс публікацый,
- рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка/навуковай кіраўніцы або іншай асобы з акадэмічнай прасторы.

Не пазней чым праз 3 месяцы пасля заканчэння стыпендыі неабходна будзе падаць справаздачу аб выніках стажыроўкі.

Ддл: 22 траўня

Пытанні можна задаць каардынатарке Алесе Белановіч-Петц belanovichpetz@dgo-online.org

Падрабязней

#гісторыя #даследванні
158 viewsedited  10:51
Адкрыць / каментаваць
2022-05-10 13:35:56 Міні-падборка часопісаў, ў якіх можна апублікаваць свае тэксты і не толькі

Для каго: #аўтары #творцы #літаратары #даследчыкі #мастакі


Часопіс SOCIAL WORKS?
Гэта выданне для мастакоў ад мастакоў.
Прымаюць тэксты ў выпуск аб роўнасці, разнастайнасці і ўцягнутасці ў сацыяльнае мастацтва.

Тэма: Як можа дапамагчы змяніць адносіны супольнасцяў да мастацкіх арганізацый? Заяўляйце даследванні, эсэ, коміксы, калажы і інш.

Даступна 8 стыпендый, за абраны артыкул аўтары атрымаюць ~410 EUR.
Ддл: 16 траўня
Падаць заяўку


Часопіс PEPPER
Інклюзіўнае выдавецтва пра пра мастацтва, культуру і бізнес.
Зараз можна падаць заяўку па гэтым ключавым накірункам.
Гэта могуць быць эсэ, артыкулы, творчыя і нестандартныя матэрыялы, фотаздымкі прац з апісанне, біяграфіі, ТОП-ы і інш.
Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.
Падаць заяўку
184 viewsedited  10:35
Адкрыць / каментаваць