Get Mystery Box with random crypto!

#стыпендыя для навуковых стажыровак ад Форума гістарычных дасл | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#стыпендыя для навуковых стажыровак ад Форума гістарычных даследванняў Беларусі

Для каго: #даследчыкі

Гэта платформа, дзе можна прэзентаваць актуальныя праблемы і прабелы ў даследванні гісторыі Беларусі. Форум дае прастору для дыскусій і ўмацоўвае грамадскую цікавасць да гэтых пытанняў.

Арганізатары заахвочваюць маладых навукоўцаў займацца гісторыяй Беларусі і Германіі, асабліва ў транснацыянальным вымярэнні.

Для гэтага Форум прапануе стыпендыі для стажыроўкі на 1 месяц.

Для аспірантаў і навукоўцаў з Беларусі сума стыпендыі складае 1 200 EUR і 2 000 EUR для postDocs.

Даслаць на belarus.forum@dgo-online.org:
- абгрунтаванне тэмы з аглядам даследванасці праблемы,
- пералік папярэдніх работ аўтара па тэме і апісанне выкарыстаных методык і крыніц,
- працоўны план стажыроўкі,
- CV,
- спіс публікацый,
- рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка/навуковай кіраўніцы або іншай асобы з акадэмічнай прасторы.

Не пазней чым праз 3 месяцы пасля заканчэння стыпендыі неабходна будзе падаць справаздачу аб выніках стажыроўкі.

Ддл: 22 траўня

Пытанні можна задаць каардынатарке Алесе Белановіч-Петц belanovichpetz@dgo-online.org

Падрабязней

#гісторыя #даследванні