Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, з радасцю анансуем цыкл сустрэч, да якога мы спрычыняем | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сябры, з радасцю анансуем цыкл сустрэч, да якога мы спрычыняемся арганізацыйна і інфармацыйна:

Bazar BYzare: анлайн-мітапы для творцаў і культменеджараў(-к) Беларусі

Мітапы Bazare BYzarre запускаюцца па ініцыятыве нашых міжнародных партнёраў, якія ўважліва паставіліся да бягучай сітуацыі ў сферы культуры Беларусі: грамадска-культурніцкай НДА MitOst, #Германія, і Уроцлаўскага Інстытута культуры, #Польшча.

Сустрэчы будуць ладзіцца па серадах раз на некалькі тыдняў і будуць прысвечаныя магчымасцям зарыентавацца ў новых рэаліях, заставацца на сувязі і ў творчай прафесіі.

Першая тэма - «АРТ-РЭЗІДЭНЦЫІ: што гэта і як на іх трапіць?» - ахопіць 2 мітапы:
18 траўня, 16:00 CET / 17:00 Мінск - BB#1: AiR-праграмы. Лікбез з Аляксеем Талстовым,
1 чэрвеня, 18:00 CET / 19:00 Мінск - BB#2: AiR-праграмы. Разбіраем на кейсах.