Get Mystery Box with random crypto!

Bazare BYzarre #1: AiR-праграмы. Лікбез з Аляксеем Талстовым | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Bazare BYzarre #1: AiR-праграмы. Лікбез з Аляксеем Талстовым

18 траўня
16:00 CET / 17:00 Мінск

Для першай сустрэчы па арт-рэзідэнцыях мы запрасілі Аляксея Талстова - мастака і пісьменніка, які мае вялікі досвед удзелу ў міжнародных мастацкіх рэзідэнцыях, як інстытуцыянальных, так і самаарганізаваных.

Аляксей дасць важнае агульнае бачанне сутнасці і відаў арт-рэзідэнцыі ў трох частках:

Хуткая тэорыя:
- Што такое праграмы Artist-in Residency (AiR)?
- Навошта мастакам патрэбныя праграмы рэзідэнцый, а AiR-праграмам - мастакі?
- Віды рэзідэнцый паводле іх арганізацыі і фінансавання.
- Роля AiR-праграм у кар'еры творцаў.
Практыка ў ключавых пытаннях:
- Як знайсці прыдатную праграму?
- Як спланаваць свае заяўкі?
- Як падрыхтаваць заяўку?
Q&A сесія па вашых запытах.

Сустрэча будзе карысная творцам у сферах: #візуальныя_мастацтвы, #перфарматыўныя_мастацтвы, #міждысцыплінарныя_праекты і мастацкія #даследванні.

Працоўныя мовы: беларуская, ангельская.

Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца