Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 16

2022-05-27 13:13:16
Музычны #акселератар Music WorX ад Hamburg Kreativ Gesellschaft, #Германія

Для каго: прадпрымальнікі(-цы) ў музычнай індустрыі з усёй Еўропы, якія хочуць запусціць свой стартап у Гамбургу.

Для адабраных удзельнікаў(-ц) будзе распрацаваная індывідуальная праграма з улікам іх патрэбаў і бачанняў далейшага маштабавання. Фаўндэры(-кі) навучацца арыентавацца ў складанасці прадукту, узгадняць пункты гледжання ўсіх стэйкхолдэраў і прымаць правільныя рашэнні.

Шукаюцца стартапы ў такіх галінах, як:
⁃ новыя паслугі ў галіне Direct-to-Fan (D2F),
⁃ мадэлі ліцэнзавання,
⁃ бізнес-мадэлі, заснаваныя на блакчэйне,
⁃ інструменты для аналізу музычных дадзеных,
⁃ і многае іншае.

Удзельнікі атрымаюць:
⁃ 5000 EUR на дапаможныя паслугі для (далейшага) развіцця бізнес-ідэі,
⁃ 1500 EUR на каманду ў месяц у якасці ўнёску ў выдаткі на пражыванне членаў каманды,
⁃ мэтаскіраваныя #нэтворкінг-магчымасці з музычнымі кампаніямі з Гамбурга і адпаведнымі прадстаўнікамі сферы.

Ддл: 20 чэрвеня.
Падрабязнасці і заяўка

#музыка
423 viewsedited  10:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 11:13:16 #вакансія для кандыдата/mentee на пазіцыю асістэнта праект-менеджара, у сферы культурнага івент-менеджменту

Арганізацыя: Моладзевы культурна-адукацыйны цэнтр "Шальмоўскі тэатр ДыГрыза"
Тэрыторыя: #Польшча

Кандыдату/-цы прапануецца практычная праца дапаможцай кіраўніка па арганізацыі міжнароднай культурнай падзеі на 100-500 чал., звязанай з традыцыйнай культурай Беларусі, у першай палове ліпеня 2022.
Вы зможаце далучыцца да рэалізацыі культурнага праекта, праходзячы ўсе стадыі яго жыццевага цыклу, пад ментарствам дасведчанага менеджара.

Тэрмін працы: чэрвень - 1-я палова ліпеня.
Пры жаданні кандыдата - афіцыйная ацэнка працы і выдача Сертыфікату аб завяршэньні стажыроўкі з ацэнкай, выдача рэкамендацыі на LI з атрыманай ацэнкай.
Лепшым кандыдат(к)ам, хто не прайшоу адбор, будзе прапанаваная пазіцыя другога асістэтнта.

Чаканні ад кандыдата/-кі:
- узрост: ад 18 год,
- добрыя камунікацыйныя здольнасці,
- жаданне палепшыць сваю камунікацыю на польскай і ангельскай мовах,
- наяўнасць часу для працы: у сярэднім сумарна 1 гадзіна/дзень падчас падрыхтоўкі, 24 гадзіны/дзень падчас правядзеньня праекта.

Разгляд заявак: да 1 чэрвеня.
Вынікі разгляду: да 15 чэрвеня.

Падаць заяўку
Тэл для даведак: +48 538243003
#ментарства #стажыроўка
348 viewsedited  08:13
Адкрыць / каментаваць
2022-05-26 10:18:50 Ужо сёння: тры анлайн-сустрэчы для прафесійнай і асабістай адукацыі


Заключная гутарка праекта «Спадчына як кісларод» - з Наталляй Хвір.

Тэма: сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якая была ў нашай краіне адразу пасля атрымання незалежнасці, і што з ёю стала да 2022 года.

Наталля Хвір працавала ў сферы аховы культурнай спадчыны з 1993 года, да 2022 была начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, прадстаўляла краіну ў Савеце Еўропы і ЮНЕСКА. Арганізоўвала падрыхтоўку дакументаў на ўключэнне нематэрыяльных праяў творчасці чалавека ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, была каардынатаркай праектаў Савета Еўропы — Дні Еўрапейскай Спадчыны і COMUS.

Пачатак: 18:00 (Мінск)
Рэгістрацыя 


«Дзве хвалі беларусізацыі» - сустрэча з гісторыкам Аленай Маркавай у рамках віртуальнай кавярні ад ЗНО.

Гаворка пойдзе пра:
⁃ хвалі нацыянальнай палітыкі, асаблівасці беларусізацыі і яе вынікі,
⁃ прасоўванне беларускай мовы і працэсы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці і сучаснай беларускай нацыі.

Алена Маркава, Ph.D. (доктар гісторыі) — даследчыца найноўшай беларускай гісторыі, выкладчыца Карлава ўніверсітэта ў Празе.

Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя



#трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці ад Free Belarus Center.

Вы даведаецеся:
⁃ што такое бяспека,
⁃ як выгартоўваць стрэсаўстойлівасць,
⁃ што рабіць у сітуацыі стрэсу/траўмы.

Трэнерка — Марта Скугарава, гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з наступствамі траўматычнага досведу і вядзе групу падтрымкі для жанчын-мігрантак.

Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя
372 viewsedited  07:18
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 16:04:44
Каворкінг для актывістаў/-к у цэнтры Варшавы, #Польшча

Free Belarus Center сумесна з Action Office адкрывае бясплатны каворкінг у Варшаве, каб патрымаць актывістаў і актывістак.

[ дадзены анонс мы пішам акурат адтуль ]

Для каго:
⁃ выпускнікі/-цы праграм FBC,
⁃ беларускія незалежныя актывісты/-кі,
⁃ прадстаўнікі/-цы ініцыятываў, якія былі вымушаныя з'ехаць з Украіны з-за вайны.

Працягласць рэзідэнцтва - да 2-х месяцаў з магчымасцю падаўжэння.

Прадастаўляюцца:
- працоўныя месцы,
- студыя для аўдыё-/відэазапісу,
- перагаворка.

Падрабязнасці тут
457 views13:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 14:17:23
Абвешчаная 2-ая эдыцыя анлайн-лабараторыі artivism & solidarity

Гэта #лабараторыя арт-актывісцкіх праектаў, мэта якой - натхніць на дзеянні ў салідарнасці з людзьмі, якія жывуць ва ўмовах вайны, крызісу правоў чалавека, сацыяльных і экалагічных катастроф. Гэта бяспечная прастора для самавыяўлення і эксперыментаў, беражлівых зносін, абмену досведам.

Тэма на 2022 год - адкрытая.

У праграме:
⁃ майстэрні пад кіраўніцтвам куратар/-ак, у рамках якіх можна распрацаваць, ажыццявіць і задакументаваць свае індывідуальныя і/або калектыўныя праекты;
⁃ сустрэчы з маста(ч)камі і актывіст(к)амі, матэрыялы аб арт-актывізме і тэматычныя сустрэчы;
⁃ па выніках майстэрняў - віртуальная выстава з работ удзельнікаў і ўдзельніц.

Дэдлайну для заявак пакуль няма, але можна сачыць за навінамі лабараторыі:
⁃ на канале @artivism4solidarity
⁃ у сацсетках:
Facebook
Instagram
Youtube
378 views11:17
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 13:42:58
#вакансіі ў Гётэ-Інстытуце ў Варшаве, дасяжныя і беларус(к)ам

Аматарам нямецкай культуры і мовы - на дадзены момант, адкрытыя тры вакансіі:
⁃ Выкладчык курсаў DaF для дзяцей і моладзі,
⁃ Фінансавы менеджар праекта «Social Camp»,
⁃ Менеджар праекта ЕС "Social Camp".

Студэнтам - таксама ёсць магчымасць прайсці стажыроўку.
Вы атрымаеце ўяўленне аб працы Інстытута імя Гётэ, прымеце ўдзел у планаванні і рэалізацыі культурных праграм, задач на ​​моўных курсах, адукацыйным супрацоўніцтве на нямецкай мове або ў галіне бібліятэк і інфармацыі.

Падрабязнасці
#міжкультурныя_праекты #Польшча #Германія
441 viewsedited  10:42
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 12:19:19 Экстраная падтрымка для незалежных журналістаў/к Усходняй Еўропы

Каб аказаць неадкладную падтрымку журналістам з Украіны, Беларусі і Расіі, якія працуюць пад самым экстрэмальным ціскам, група з больш чым 30 арганізацый падтрымкі СМІ і СМІ з вялікім досведам па ўсім рэгіёне запускае Фонд для незалежных журналістаў Усходняй Еўропы. 
 
Асноўная мэта – заплаціць за незалежныя рэпартажы пра вайну і ўсе яе наступствы.

Камітэт #медыя'экспертаў будзе працаваць у рэжыме хуткага рэагавання, разглядаючы заяўкі па меры іх паступлення.

Для каго:
⁃ журналісты-фрылансеры,
⁃ штатныя рэпарцёры незалежных СМІ, як мясцовых, так і рэспубліканскіх.

Памер падтрымкі: 200 - 1000 EUR.
Сумма будзе залежаць ад абранага фармату (лангрыды / аналітыка, расследаванне, мультымедыя, серыялы і г.д.)
У прыярытэце - напісанне асобных матэрыялаў, аднак у выключных выпадках будуць разглядацца і серыі публікацый.
Трэба даказаць сваю незалежнасць, прадэманстраваўшы, што вы асвятляеце падзеі, не абслугоўваючы нічыіх палітычных ці эканамічных інтарэсаў.

Падаць заяўку
Сайт праграмы
#СМІ
654 viewsedited  09:19
Адкрыць / каментаваць
2022-05-25 10:36:29
Даследчая арт-#рэзідэнцыя ў Вільні, #Літва

Інстытут культуры Літвы і SODAS 2123 абвяшчаюць конкурс сярод міжнародных куратараў і культурных менеджараў/к да ўдзелу ў месячнай рэзідэнцкай праграме ў Вільні.

Рэзідэнцыя дае магчымасць ладзіць #даследванні паводле літоўскай арт-сцэны і мае на мэце заахвочваць міжнароднае супрацоўніцтва і доўгатэрміновае, устойлівае партнёрства. Рэзідэнт(к)ам будзе прапанавана прафесійная праграма, якая дазваляе сустрэцца з літоўскімі мастакамі і культурнымі менеджэрамі, наведаць культурныя арганізацыі і прысвяціць час незалежным даследванням.

Ддл: 20 чэрвеня.

Кантактная асоба - куратарка рэзідэнцыі Індрэ Лішкаўскайтэ indre @ letmekoo.lt

Падрабязнасці
500 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 20:49:26
“РАДА” запрашае моладзь на анлайн-#інтэнсіў па блогінгу

Для каго:
беларуская моладзь, у якой ёсць ідэя стварэння ўласнага блога ці ўжо ёсць мікра-блог, які вы хочаце развіваць.

Прымальная тэмы блогаў: моладзевы #актывізм, вайна ва Украіне, барацьба з дыскрымінацыяй беларусаў і беларусак, #правы_чалавека.

Асноўны адукацыйны трэк адбудзецца ў пачатку ліпеня – канцы жніўня.

У праграме:

- ментарская падтрымка (афлайн ці анлайн),
- анлайн-заняткі і трэнінгі (2 на тыдзень).

Адбор пройдзе ў 2 этапы:
1) паводле запоўненых анкет,
2) двухдзённы пітчынг праектных ідэй.

Адукацыйная праграма складаецца з наступных блокаў:
⁃ асабісты брэнд,
⁃ стварэнне візуала,
⁃ прасоўванне блога,
⁃ устойлівасць блога.

Ддл
:
1. Для заявак - 29 траўня (вынікі – 31 траўня)
2. Пітчынг – 18 чэрвеня.

Падрабязнасці - на сайце БНМС "РАДА".
305 views17:49
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 20:06:51
Ars Bioarctica - прыродазнаўчая #рэзідэнцыя на біялагічнай станцыі Кілпісярві, поўнач Фінляндыі

Ars Bioarctica - доўгатэрміновая ініцыятыва ў галіне #мастацтва і навукі з акцэнтам на субарктычным асяроддзі. Спрыяе праектам паміж мастакамі і навукоўцамі па развіцці новага віду навуковага і мастацкага мыслення і праз гэта спрыяе дыскусіі аб стасунках чалавецтва і прыроды.

Для беларусаў і беларусак як замежных творцаў дасяжная праграма "Kilpisjärvi Digital Science Trails" працягласцю ў 1 месяц.

Рэзідэнцыя з'яўляецца часткай праекта, у рамках якога біялагічная станцыя Кілпісярві распрацоўвае навуковыя і #digital-маршруты.

Грант пакрывае:
⁃ выдаткі на праезд,
⁃ пражыванне,
⁃ суткавыя,
⁃ матэрыяльныя выдаткі.
⁃ ганарар мастака/чкі 3000 EUR.

Ддл: 17 чэрвеня

Падрабязнасці
#міждысцыплінарныя_праекты
305 views17:06
Адкрыць / каментаваць