Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 13

2022-06-14 19:41:46
#стыпендыя ў межах Internationale journalisten-Programme ад графіні Дзёнхофф, #Германія

Для каго:
журналісты, блогеры, рэжысёры

Магчымасць цягам 2 месяцаў папрацаваць у рэдакцыі аднаго з нямецкіх #СМІ у ролі замежнага карэспандэнта для СМІ са сваёй краіны (Беларусь у спісе), можна ў якасці фрылансу.

Фіксаваная стыпендыя складае: 3800 EUR на ўсе выдаткі.

Патрабаванні:
⁃ валоданне нямецкай альбо ангельскай мовай на працоўным узроўні,
⁃ узрост: 20-35 год.

Старт праграмы:
канец верасня / пачатак кастрычніка

Ддл: 25 чэрвеня
Падрабязнасці і падача заяўкі

#СМІ #журналістыка
425 views16:41
Адкрыць / каментаваць
2022-06-14 19:21:50
DISKURS — тэатральны фестываль паміж мастацтвам і тэорыяй у Гісэне, #Германія

Калі: 14-30 кастрычніка 2022.
Для каго: #мастакі / #творцы, #крытыкі, #даследчыкі #мастацтва - індывідуальна і калектыўна.

Асабліва заклікаюцца да падачы заявак людзі з маргіналізаваных груп, а таксама людзі, якія жадаюць супрацоўнічаць з маргіналізаванымі групамі з Гісэна.

Тэма - запаволенне і рэструктурызацыя сацыяльных і мастацкіх практык.

– Якія патрыярхальныя, капіталістычныя і каланіяльныя структуры мы павінны знішчыць?
– Як мы можам паразважаць пра сваю пазіцыю і распрацаваць новыя ідэі падчас паўзы?
- Як мы можам сабраць гэтыя ідэі з кавалкаў як недасканалыя спробы?

Фестываль збірае:
⁃ працы любой арт-дысцыпліны і тэарэтычныя палажэнні па згаданай тэме;
⁃ мастацкія / тэарэтычныя даследчыя праекты для праграмы рэзідэнцыі DISKURS.

Прапануецца:
⁃ невялікі ганарар;
⁃ пражыванне;
⁃ дапамога на праезд 100 EUR;
⁃ #рэзідэнцыя для развіцця вашай працы і магчымасць прэзентацыі / семінара.

Ддл: 1 ліпеня.
Падрабязнасці
394 viewsedited  16:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 20:15:53 Праграма малых грантаў Камісіі па дэмакратыі Дзяржаўнага дэпартамента ЗША па Беларусі

Праграма малых #грант'аў Камісіі па дэмакратыі — гэта гнуткі механізм падтрымкі ініцыятыў, якія спрыяюць стварэнню адкрытых і канкурэнтных палітычных сістэм і абароне правоў чалавека.

Для каго:
• зарэгістраваныя НКА, уключаючы аналітычныя цэнтры і арганізацыі грамадзянскай супольнасці / няўрадавыя арганізацыі з досведам праграмнай дзейнасці, размешчаныя ў Літве ці ў іншых краінах рэгіёну;
• індывідуальныя асобы

Прыярытэты:
• Узмацненне мясцовых супольнасцей і развіццё грамадскіх ініцыятыў;
• Свабода распаўсюджвання інфармацыі (уключаючы падтрымку незалежных СМІ) і супрацьдзеянне дэзынфармацыі;
• Абарона правоў чалавека і заахвочванне памяркоўнасці.

Праграмы могуць уключаць:
• Акадэмічныя і прафесійныя лекцыі, семінары і праграмы падрыхтоўкі выступаў;
• Мастацкія і культурныя майстар-класы, супольныя спектаклі і выставы;
• Нарошчванне патэнцыялу і адукацыйныя праграмы для арганізацый грамадзянскай супольнасці;
• Інфармацыйныя і інфармацыйна-асветніцкія кампаніі;
• Прафесійныя і акадэмічныя семінары і інш.

Працягласць перыяду выканання: 6 - 12 месяцаў
Сума гранту: 8 - 15 тысяч USD.
Меркаваная дата пачатку праграмы: не пазней 1 верасня 2022 года.


Ддл31 ліпеня.
Падрабязней
569 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 19:15:33
Прымаюцца заяўкі на Fanzineist Vienna 2022 - online edition

Для каго: усе, хто выдае мастацкія кнігі і часопісы: #мастакі, незалежныя #выдаўцы, мастацкія прасторы і галерэі і г.д.

Fanzineist Vienna – анлайн-выданне, якое аб’ядноўвае невялікую прэсу і незалежных выдаўцоў, мае місію зрабіць часопісы і мастацкія кнігі даступнымі праз выставы, майстар-класы, канцэрты, паказы і размовы і пазнаёміць гледача з культурай #самвыдавецтва на кірмашы Fanzineist.

Віртуальная выстава мастацкіх кніг і часопісаў будзе праходзіць у Fanzineist Vienna - Online Edition на працягу месяца. Гэтая 3D-вітрына дае мастакам і выдаўцам віртуальны паказ сваіх публікацый. Наведвальнікі могуць праглядаць усе арыгінальныя выданні, якія можна набыць непасрэдна ў мастакоў і выдаўцоў.

На віртуальнай выставе глядач можа кіраваць сваімі рухамі з дапамогай клавіятуры або дотыку, павялічваць і атрымліваць дадатковую інфармацыю пра выданні і мастакоў.

Ддл: 3 ліпеня 2022

Падрабязнасці
199 views16:15
Адкрыць / каментаваць
2022-06-13 12:32:38
Курс па сацыякультурніцкім праектаванні ад Майстэрні карысных праектаў

Майстэрня карысных праектаў абвяшчае набор на лайт-версію Майстэрні для 20 ўдзельніц і ўдзельнікаў, якія ўжо працуюць над сваімі праектамі.

Для каго:
беларусы і беларускі 18+ год, якія маюць ужо аформленую ідэю свайго праекта ці тыя, хто ўжо прыступілі да працы і маюць патрэбу экспертаў/-к, ментараў/-к, аднадумцаў.

Калі: з 24 чэрвеня па 18 жніўня, анлайн.

У праграме:
⁃ доступ да матэрыялаў на анлайн-платформе Майстэрні,
⁃ #воркшоп’ы па крэатыўным мысленні і прасоўванні,
⁃ #нэтворкінг-сэсіі з экспертамі ў сферах сацыякультурніцкага праектавання, маркетынгу, праектнага менежменту, крэатыўных індустрый,
⁃ #майстармайнд-групы,
⁃ індывідуальныя #кансультацыі з ментарамі і выкладчыкамі Майстэрні.

Ддл: 20 чэрвеня.
Вынікі адбору: 22 чэрвеня.

Даведацца больш


#культменеджмент
366 viewsedited  09:32
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 17:08:11
Двухмесячная #рэзідэнцыя SCHIESSLHAUS у Кёльнбургу, #Германія

Праграма рэзідэнцыі праходзіць у прызнаным помніку «Schießl-Haus» у Кёльнбургу. Маста(ч)кі ствараюць жылую суполку, у якой кожны мастак мае асобны пакой.

Для каго:
#мастакі / творчыя адмыслоўцы з Германіі і замежжа

Тэрміны пражывання, даступныя на 2022:
- 9 ліпеня – 3 верасня
- 13 верасня – 5 лістапада

Прадастаўляюцца:
⁃ жылыя, працоўныя і выставачныя прасторы,
⁃ штомесяц - стыпендыя ў 1200 EUR (уключаючы кошт матэрыялаў),
⁃ кампенсацыя дарожных выдаткаў па Германіі - да 120 EUR, у межах ЕС - да 300 EUR, за межамі ЕС - да 600 EUR,
⁃ пры неабходнасці дадатковыя сродкі на матэрыялы і транспарт,
⁃ ментарства ад мастацкіх кіраўнікоў/куратараў.

Ддл: 1 ліпеня 2022 г.
Падрабязнасці
411 viewsedited  14:08
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 16:40:42
Фестываль аўдыёвізуальных праекцый Kinomural ва Вроцлаве, #Польшча

«Мы фатоны, выпушчаныя з паміраючай зоркі
Мы светлячкі, якіх дзіця затрымала ў слоіку”,
⁃ дэвіз конкурсу, з песні Ніка Кэйва «Светлячкі».

Kinomural - гэта сімбіёз аўдыёвізуальнага  #мастацтва і «тканіны» горада. Яны утвараюць гіганцкую галерэю пад адкрытым небам у пэўным архітэктурным кантэксце Вроцлава і ператвараюць бакавыя сцены будынкаў у велізарныя палотны для перамяшчэння фрэсак, эфемерных праекцый у розных формах - ад відэаарту праз гукавыя перформансы і эксперыментальныя фільмы да аўдыёвізуальных інсталяцый.

Для каго:
Аўдыёвізуальныя #мастакі / #творцы з усяго свету, незалежна ад узросту і адукацыі.

Прымальныя тэмы для твораў - любыя: ад абстракцыі і эксперыментаў з формай да паэзіі, сацыяльнай, філасофскай і экзістэнцыяльнай праблематыкі.

Кожны мастак можа прапанаваць да 2 твораў.
Тры абраныя творцы атрымаюць прыз 2000 PLN / 435 EUR.

Фестываль: 24 верасня
Ддл: 30 чэрвеня
Больш інфармацыі
410 viewsedited  13:40
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 13:43:23
Вэбінары для беларусаў замежжа пра сучасную беларускую культуру

Праграма:
(час па Мінску)
18 чэрвеня 11:00-12:30 - Ландшафт сучаснай беларускай культуры
19 чэрвеня 11:00-12:30 - Беларуская культура і культурніцкія працэсы пасля 2020 года
20 чэрвеня 19:00-20:30 - Анлайн-сустрэча з беларускімі творцамі.

UPD:
Спікер першых 2-х сустрэч - арт-крытык і аналітык Максім Жбанкоў (які, дарэчы, мае свой канал)
Спіс гасцей 3-й сустрэчы фармуецца.

Сустрэчы будуць карысным для тых, хто хоча даведацца, як:
- не згубіць доступ да беларускай культурніцкай прасторы і культурніцкай прадукцыі;
- самому ўдзельнічаць культурніцкіх працэсах у новых умовах;
- падтрымаць беларускую культуру і паспрыяць яе развіццю.

Больш падрабязнасцяў
Удзельнічаць у вебінары
520 viewsedited  10:43
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 15:00:26
Mini MAXI Prints Berlin 2022 - конкурс на выставу для прынтмэйкераў, #Германія

Гэта спецыяльная графічная выстава была заснавана Galleri Heike Arndt DK пад назвай «Графічныя адбіткі Берліна» і стала перыядычным мерапрыемствам у Galleri Heike Arndt DK у Берліне з 2014 года.

Для каго: прафесійныя #мастакі

Падаць заяўку на MINI PRINT
Падаць заяўку на MAXI PRINT

Можна падацца на абедзве секцыі, але трэба і запоўніць абедзве анкеты.
Працы, з якімі вы падаеце заяўку, павінны быць даступныя на працягу выставы Mini Maxi Print і мінімум 12 месяцаў пасля яе заканчэння.

Ддл: 28 ліпеня 2022
Больш інфармацыі

#візуальныя_мастацтвы #printmaking
296 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-09 12:25:41 Апытанка для тых, хто працуе з валанцёрскімі камандамі

Актывістка Цукарок запрашае прайсці хуткае #анкетаванне, неабходнае для стварэння дапаможніка па працы з валанцёрскімі камандамі.

Цукарок каардынуе валанцёрскія каманды рознай складанасці ўжо 5 год. Яе досвед можа дапамагчы іншым актывіст(к)ам, працаўнік/цам НДА сэканоміць час і, магчыма, у нейкіх момантах павысіць эфектыўнасць працы з валанцёр(к)амі. Таму яна плануе зрабіць дапаможнік на 25-50 старонак з апісаннямі, спісамі, анкетамі і лайфхакамі.

Але найперш яна імкнецца даведацца, наколькі гэта будзе карысна і з якімі пытаннямі/задачамі сутыкаецеся вы ў працы з валанцёрамі. Таму будзем удзячныя за 3-10 хвілін вашага часу і ўвагі!

Спасылка на анкету: http://www.cutt.ly/oprosNabor

Ддл: 15 чэрвеня, серада.
Рэпост шчыра вітаецца!

#даследванні
398 views09:25
Адкрыць / каментаваць