Get Mystery Box with random crypto!

Музычны #акселератар Music WorX ад Hamburg Kreativ Gesellschaf | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Музычны #акселератар Music WorX ад Hamburg Kreativ Gesellschaft, #Германія

Для каго: прадпрымальнікі(-цы) ў музычнай індустрыі з усёй Еўропы, якія хочуць запусціць свой стартап у Гамбургу.

Для адабраных удзельнікаў(-ц) будзе распрацаваная індывідуальная праграма з улікам іх патрэбаў і бачанняў далейшага маштабавання. Фаўндэры(-кі) навучацца арыентавацца ў складанасці прадукту, узгадняць пункты гледжання ўсіх стэйкхолдэраў і прымаць правільныя рашэнні.

Шукаюцца стартапы ў такіх галінах, як:
⁃ новыя паслугі ў галіне Direct-to-Fan (D2F),
⁃ мадэлі ліцэнзавання,
⁃ бізнес-мадэлі, заснаваныя на блакчэйне,
⁃ інструменты для аналізу музычных дадзеных,
⁃ і многае іншае.

Удзельнікі атрымаюць:
⁃ 5000 EUR на дапаможныя паслугі для (далейшага) развіцця бізнес-ідэі,
⁃ 1500 EUR на каманду ў месяц у якасці ўнёску ў выдаткі на пражыванне членаў каманды,
⁃ мэтаскіраваныя #нэтворкінг-магчымасці з музычнымі кампаніямі з Гамбурга і адпаведнымі прадстаўнікамі сферы.

Ддл: 20 чэрвеня.
Падрабязнасці і заяўка

#музыка