Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 17

2022-05-24 19:20:13
Анлайн-#курс на чэрвень-ліпень: "Фемінісцкая тэорыя візуальнасці: мастацтва, улада і нарматыўнасць"

Для ахвотных пагаварыць за #мастацтва, прыкласці тэорыю да практыкі ці зірнуць, як гэта робяць іншыя.
Калі: па суботах у 12.00 па Мінску.
Фармат: інтэрактыўныя лекцыі (5-6 сустрэч).

Плануецца шмат фем-арту, ключавых тэкстаў і абмяркаванняў пра тое, што дае гендэрная оптыка.

Умовы:
⁃ бясплатна;
⁃ нефармальна, беражліва і гнутка;
⁃ без патрабаванняў па стартавых ведах па тэме.

Ддл: неадкладна.
Форма для ўдзелу
368 viewsedited  16:20
Адкрыць / каментаваць
2022-05-23 19:36:54
Даследчая #рэзідэнцыя ў Ёкмаку, #Швецыя

Для каго: прафесійныя #мастакі і #рамеснікі з досведам працы не меньш за 2 гады.

Падчас рэзідэнцыі ў удзельнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з мясцовымі мастакамі і рамеснікамі, правесці #даследванні па тэме, якая звязана з гэтым месцам.

Заахвочваецца прэзентацыя мастацкіх работ.

Напрыканцы рэзідэнцыі запланавана наведванне біенале ў Лулу.

Прапануюцца:
- асобны пакой і агульная кухня ў Kulturhuset Gamla Apoteket,
- уласнае працоўнае месца.
- стыпендыя 2 000 USD,
- да 1 500 USD на вытворчасць,
- індывідуальная праграма падчас знаходжання.

Падрыхтаваць:
- матывацыйны ліст,
- фотаздымкі папярэдніх работ / праектаў,
- CV,
- спасылкі на сайт і сацсеткі,
- кантактная інфармацыя.

Калі: 19 верасня - 16 кастрычніка 2022 года
Ддл: 12 чэрвеня
Кантактны e-mail: lotta@resurscentrumforkonst.se
Падрабязней
458 views16:36
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 19:45:15
#рэзідэнцыя Niederösterreic у горадзе са складанай назвай Крэмс-ан-дэр-Данау, #Аўстрыя

Для каго: #архітэктары, #мастакі, #музыкі, #пісьменнікі (!нават калі вы не пішаце па-нямецку) з профільнай адукацыяй / доказамі мастацкай практыкі.

Галоўная мэта арганізатараў - міжкультурны і міждысцыплінарны абмен.

Прапануюць:
- пражыванне ў кватэры,
- стыпендыя 1 300 EUR/мес.,
- магчыма прэзентацыя вашай працы.

Падрыхтаваць:
- партрэтнае фота,
- CV,
- партфоліа / прыклады тэкстаў / спасылкі на медыя
- план праекта.

Ад 1 да 3 месяцаў
Ддл: 20 траўня
Сайт арганізатараў
244 views16:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 16:50:51
Летняя школа Living Blocks, #Бельгія

Для каго: студэнты #дызайнеры, #мастакі, прадпрымальнікі ад 18 да 30 год. Досвед працы ў розных праектах заахвочваецца.

Магчымы ўдзел у якасці трэнера.

Удзельнікі ў камандзе распрацуюць модульныя і устойлівыя праекты сацыяльных прастор горада Картрэйк.

Прапанавана працаваць над одным з наступных брыфаў:
- кліматычныя змены,
- мясцовы турызм,
- будынкі і дагляд за імі,
- даступнае жыллё,
- лад жыцця.

Фарматы працы: лекцыі, семінары, круглы стол і выстава.

Умовы:
- пражыванне і харчаванне,
- доступ да студый і лабараторый устаноў-партнёраў,
- магчыма пакрыццё выдаткаў на транспарт.

Калі: 4-10 верасня
Ддл: 30 чэрвеня
Падрабязней

#трэнінг #урбанізм #сацыяльная_праца
296 views13:50
Адкрыць / каментаваць
2022-05-20 14:45:40
Анлайн-праграма «Кропка росту» для жанчын, якія развіваюць свой бізнес у Беларусі

Арганізатаркі: ProWomen By

Удзельніц чакаюць 8 модуляў на розныя бізнес-тэмы і практычныя заняткі.

Сустрэчы будуць праходзіць раз на тыдзень. Пасля сустрэч ёсць магчымасць задаваць пытанне эксперткам і працаваць над хатнім заданнем.

Модулі:
- Кропка старту: воркшоп па пастаноўцы мэтаў
- Стратэгія развіцця і ацэнка магчымасцей росту
- Час прадаваць: маркетынгавая стратэгія і продаж
- Кіраванне бізнесам
- HR, праца з камандац і асновы майстэрства кіравання
- Сіла пераканання: перамовы і публічныя выступленні
- Прадуктыўнасць і стрэсаўстойлівасць
- Ментарства як практыка росту.

Пасля сканчэння праграмы ўдзельніцам стануць даступны дадатковыя бонусы (сустрэчы, кансультацыі, ментарства і інш.)

Прыкладная занятасць: 4 гадз./тыдз.
Удзел: бясплатны
Ддл: 26 траўня
Падрабязней і заяўка

#фемінізм
168 viewsedited  11:45
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 21:55:37
#рэзідэнцыя Corazón у Аргенціне

Можна патрапіць на наступныя праграмы

1. #мастакі з выставай
Дапамогуць у арганізацыі выставы і ў даследваннях.

2. #мастакі / #куратары без выставы
Прадугледжана арганізацыя 1 выступлення з прамовай перад студэнтамі. Рэкамендавана для тых, хто праводзіць даследванні або развівае незавершаны праект без магчымасці выстаўляцца.

3. #пісьменнікі
Рэзідэнцыя адкрыта для пісьменнікаў любога жанра, якія развіваюць мастацкія/навукова-папулярныя праекты.

Умовы:
- пражыванне,
- арганізацыя індывідуальнай выставы/семінара,
- вытворчая і інфармацыйная падтрымка.

Арганізатары могуць дапамагчы з запрашэннем і афіцыйнымі дакументамі.

Важна: выдаткі на транспарт і пражыванне не кампенсуюцца.

Працягласць: ад 15 дзён
Ддл: адкрыты
Падрабязней
Падаць заяўку

#выяўленчае_мастацтва #даследванні #выстава
236 views18:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 20:15:29
Карысны курс ад Нацыі лідараў, на які можна паспець. Вырашацца трэба хутка - ддл згарае заўтра

Назва: «ПРЫСТУПКІ. Пераадоленне выгарання. Аднаўленне рэсурсу»

На курсе, дапамогуць навучыцца спраўляцца з псіхалагічнай знямогай. Вы будзеце вучыцца разумець сябе, пазбаўляцца ад стрэсу і клапаціцца пра сябе праз эфектыўныя практыкі.

Фармат: відэалекцыі, хатнія заданні і групавыя заняткі ў галасавым чаце.

Вы будзеце займацца з прафесіяналамі-псіхолагамі, якія дасведчаны ў працы з трывогай, псіхатраўмамі і страхамі.

Працягласць: 3 тыдні з 23 траўня.
Ддл: 20 траўня
Крыніца
Рэгістрацыя
287 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 18:23:42
Праграма стыпендый Альянса цывілізацый ААН UNAOC 2022

Тэма:
«Супрацьдзеянне дыскрымінацыі і расізму: сувязь з пабудовай плюралістычных і разнастайных таварыстваў».

Конкурс адкрыты для ўдзельнікаў ад 25 да 35 год, якім цікавы міжкультурны абмен і супрацоўніцтва для барацьбы з нянавісцю і стэрэатыпамі.

На праграму шукаюць маладых лідараў і лідарак, якія актыўна вядуць грамадскую дзейнасць. Прадэманструйце ў заяўках ўзровень прафесійных дасягненняў у міжкультурным дыялогу і ў заяўленай тэме.

Праграма створана для ўзаемадзеяння паміж рознымі культурамі, рэлігіямі, перакананнямі.

Крытэрыі адбору:
- валоданне анг. мовай,
- досвед у праектах па тэме (неабходна падцверджанне),
- мець уяўленне аб ААН і яе павестцы;
- мець пашпарт, які дзейсны да красавіка 2023,
- не быць удзельнікам UNAOC раней.

Ддл: 5 чэрвеня
Падрабязней

#грамадскія_праекты #стыпендыя
136 views15:23
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 16:31:00
Навукова-мастацкая #рэзідэнцыя ў інавацыйнай лабараторыі TRAFO-Magazin Jena, #Германія

Для каго: #мастакі

Вам прапануюць прыняць удзел у даследваннях навукоўцаў і па выніках стварыць твор мастацтва.

У праграме запланаваныя майстар-класы, творчыя вечары, выставы.

Прапануюць:
- стыпендыя 2 000 EUR
- асобны пакой,
- выдаткі на вытворчасць і транспарт.

Падрыхтаваць:
- CV,
- партфоліа,
- план праектнай прапановы.

Калі: 1 ліпеня - 3 кастрычніка
Ддл: 26 траўня
Падаць заяўку

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #даследванні
120 views13:31
Адкрыць / каментаваць
2022-05-19 14:05:03 ArtUniverse прапануе стыпендыі на адукацыйныя праграмы па розных накірунках, абірайце свой!

Для каго:
#танцоры і #харэографы,
#артысты #тэатр'у і цырка,
тэатральныя #рэжысёры,
#культменеджары,
#творцы і #тэх_спецыялісты, якія ствараюць #відэа.

Стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове. Галоўны крытэр адбора - здольнасць паказаць свой патэнцыял і матываванасць.

Прапануюць 2 тыпы стыпендый:

Поўная стыпендыя. Прадастаўляеццца пры ўмове, што кандыдат возьме на сабе частку тэх.абавязкаў (падрыхтоўка памяшканняў, арганізацыя харчавання, дапамога з абсталяваннем).
Патрабаванні:
- заўсёды прыходзіць на трэнінгі загадзя,
- наведваць усе заняткі праграмы,
- дапамагаць.

Частковая стыпендыя прысуджаецца, калі кандыдат:
- падаў заяўку на атрыманне гранта для аплаты курсу ў іншыя фонды, некамерцыйныя і дабрачынныя арганізацыі, і яго/яе заяўка была адхіленая
- адчувае фінансавыя цяжкасці і можа гэта даказаць,
- абавязваецца наведваць кожны занятак,
- пагаджаецца аплаціць курс цалкам і атрымаць кампенсацыю пасля заканчэння курса.

Кампенсацыя прадугледжана за заключную частку курса (у залежнасці ад працягласці).

Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.
Падаць заяўку

#стыпендыя #выяўленчае_мастацтва #тэатр #сцэнічныя_мастацтвы #выканальніцкія_мастацтвы #грант
248 views11:05
Адкрыць / каментаваць