Get Mystery Box with random crypto!

Праграма стыпендый Альянса цывілізацый ААН UNAOC 2022 Тэма: « | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Праграма стыпендый Альянса цывілізацый ААН UNAOC 2022

Тэма:
«Супрацьдзеянне дыскрымінацыі і расізму: сувязь з пабудовай плюралістычных і разнастайных таварыстваў».

Конкурс адкрыты для ўдзельнікаў ад 25 да 35 год, якім цікавы міжкультурны абмен і супрацоўніцтва для барацьбы з нянавісцю і стэрэатыпамі.

На праграму шукаюць маладых лідараў і лідарак, якія актыўна вядуць грамадскую дзейнасць. Прадэманструйце ў заяўках ўзровень прафесійных дасягненняў у міжкультурным дыялогу і ў заяўленай тэме.

Праграма створана для ўзаемадзеяння паміж рознымі культурамі, рэлігіямі, перакананнямі.

Крытэрыі адбору:
- валоданне анг. мовай,
- досвед у праектах па тэме (неабходна падцверджанне),
- мець уяўленне аб ААН і яе павестцы;
- мець пашпарт, які дзейсны да красавіка 2023,
- не быць удзельнікам UNAOC раней.

Ддл: 5 чэрвеня
Падрабязней

#грамадскія_праекты #стыпендыя