Get Mystery Box with random crypto!

Ужо сёння: тры анлайн-сустрэчы для прафесійнай і асабістай аду | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Ужо сёння: тры анлайн-сустрэчы для прафесійнай і асабістай адукацыі


Заключная гутарка праекта «Спадчына як кісларод» - з Наталляй Хвір.

Тэма: сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якая была ў нашай краіне адразу пасля атрымання незалежнасці, і што з ёю стала да 2022 года.

Наталля Хвір працавала ў сферы аховы культурнай спадчыны з 1993 года, да 2022 была начальнікам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры, прадстаўляла краіну ў Савеце Еўропы і ЮНЕСКА. Арганізоўвала падрыхтоўку дакументаў на ўключэнне нематэрыяльных праяў творчасці чалавека ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, была каардынатаркай праектаў Савета Еўропы — Дні Еўрапейскай Спадчыны і COMUS.

Пачатак: 18:00 (Мінск)
Рэгістрацыя 


«Дзве хвалі беларусізацыі» - сустрэча з гісторыкам Аленай Маркавай у рамках віртуальнай кавярні ад ЗНО.

Гаворка пойдзе пра:
⁃ хвалі нацыянальнай палітыкі, асаблівасці беларусізацыі і яе вынікі,
⁃ прасоўванне беларускай мовы і працэсы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці і сучаснай беларускай нацыі.

Алена Маркава, Ph.D. (доктар гісторыі) — даследчыца найноўшай беларускай гісторыі, выкладчыца Карлава ўніверсітэта ў Празе.

Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя



#трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці ад Free Belarus Center.

Вы даведаецеся:
⁃ што такое бяспека,
⁃ як выгартоўваць стрэсаўстойлівасць,
⁃ што рабіць у сітуацыі стрэсу/траўмы.

Трэнерка — Марта Скугарава, гештальт-тэрапеўтка, якая працуе з наступствамі траўматычнага досведу і вядзе групу падтрымкі для жанчын-мігрантак.

Пачатак: 19:00 (Мінск)
Рэгістрацыя