Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 23

2022-05-04 11:39:34
#грант ад Сінгапурскага міжнароднага фонда ARTS FOR GOOD PROJECTS

Гэтая праграма аб'ядноўвае мастакоў і розныя групы грамадскасці для супольнай працы над паляпшэннем міжкультунага ўзаемаразумення.

Для каго: #мастакі, практыкі ў галіне мастацтва і культуры, #творцы -прафесіяналы, у якіх ёсць досвед працы з глабальнымі супольнасцямі праз #мастацтва.

Што падрыхтаваць:
-
план праекта і апісанне яго ўплыву на тэму,
- бюджэт,
- CV усіх удзельнікаў.

Самы паспяховы кандыдат можа атрымаць да 14 400 USD на праект.

Праект павінен скончыцца да 31 снежня 2022 года.
Ддл: 8 траўня
Падрабязней

#міждысцыплінарныя_праекты
252 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 19:38:43
Хто апошнім часам марыць збегчы на вёску і пажыць у яднанні з прыродай? Як Горват у «Дзённіку», з казой і агародзікам.

Ёсць прапанова з літоўскага боку - біяэтычная #рэзідэнцыя Verpėjos.

Мастакоў і творцаў запрашаюць стаць часовым гаспадаром невялікай хаткі ў вёсцы Кабеляй. Неабходна будзе даглядаць за авечкамі.

Жывёлы - пасрэднікі паміж людзьмі і прыродай, а не крыніцай мяса ці поўсці.

«Авечкі становяцца аб'яднаўчым звяном, адным з асноўных архетыпаў, якія злучаюць як сельскіх, так і гарадскіх людзей»

Галоўная ідэя праграмы - пераасэнсаванне стасункаў паміж людзьмі і прыродай у эпоху антропацэнтрызму.

Умовы:
- грант 500 EUR + транспарт да 200 EUR,
- асобны пакой, агульная кухня з інш. рэзідэнтам,
- веласіпед,
- доступ да гаспадарчых пабудоў і абмбараў; у адным з іх жывуць авечкі, за якімі вы будзеце даглядаць.

Мастакам прапануюць стварыць тэкст або выяву для прэзентацыі і прыняць удзел у дні адчыненых дзвярэй.

Калі:1 мес. з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка.
Ддл:20 траўня.
Падрабязней
#мастакі
114 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 12:52:52 #стыпендыя European Music Council-2022

Для каго: спецыялісты-пачаткоўцы ў галіне #музыка - #музыкі, #кампазітары, #творцы

Гэта магчымасць інтэрнацыяналізаваць сваю кар'еру і прафесійна развівацца на працягу года.

Што чакае ўдзельнікаў:
- лабараторыя ЕМС у Брусэлі 10-11 чэрвеня 2022, #Бельгія,
- удзел у Еўрапейскім музычным форуме ў 2023 годзе.

European Music Council пакрывае выдаткі на пражыванне, праезд і рэгістрацыю падчас гэтых двух мерапрыестваў.

А таксама:
- камунікацыя з чальцамі ЕМС і эксклюзіўны доступ да мерапрыемстваў ЕМС,
- магчымасць выступіць у якасці эксперта,
- магчымасць заставацца на сувязі з ЕМС пасля праграмы.

На email murzi@emc-imc.org даслаць з тэмай праграмы стыпендыі:
- CV,
- матывацыйны ліст,
- рэкамендацыйны ліст (ідэальна, калі яго напіша чалец ЕМС, але не абавязкова).
Ддл: 16 траўня
Падрабязней
170 views09:52
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 11:25:31 #стыпендыя для беларускіх студэнтаў на зімовы семестр 2022-23 у нямецкім універсітэце ад Асацыяцыі студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS)

Патрабаванні:
⁃ беларускае грамадзянства,
⁃ навучанне ў беларускай ВНУ на 3+ курсе,
⁃ веданне нямецкай мовы не ніжэй за ўзровень B2.

+ Калі вы ўдзельнічаеце ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі і зацікаўленыя ў знаёмстве з нямецкім грамадствам, эканомікай, палітычнымі працэсамі і культурай, то, безумоўна, спрабуйце!

Стэпендыя ўключае:
⁃ фінансавую падтрымку для бесклапотнай вучобы і жыцця ў Германіі;
⁃ суправаджэнне на месцы вучобы, дакументальных і побытавых пытаннях,
⁃ рэгістрацыйныя і візавыя зборы,
двасупервайзінгавыя семінары

Ддл: 6 траўня
Падрабязней

#адукацыя #Германія #універсітэт
247 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-05-03 10:35:23
3 рэзідэнцыі, 3 гарады, 3 партнёрскія ўстановы: трэвэл-прапанова ад сеткі еўрапейскіх інстытуцый выяўленчага #мастацтва Future Laboratory

Для каго: #мастакі

Кожны/ая ўдзельнік(-ца) будзе працаваць з пэўнай установай, якая дапаможа наладзіць сувязь з мясцовымі рэсурсамі. Напрыклад, даследчымі арганізацыямі, фондамі, мастакамі і інш.

Падчас рэзідэнцыі мастакі будуць распрацоўваць праект, які абумоўлены праблемамі сацыяльнай інтэграцыі. Вынікі працы прэзентуюць на заключным сімпозіуме.

Агулам рэзідэнцыя доўжыцца 10 дзён, але ў перыяд з кастрычніка 2022 па кастрычнік 2024 года.

Мерапрыемствы:
- запуск майстар-класа ў Льежы з 6 па 8 кастрычніка,
- трохдзённы майстар-клас у Мілане ўвосені 2023,
- тыднёвы заключны сімпозіўм у Люксембургу ў лістападзе 2024.

Прапануюць:
- настаўніцтва і падтрымку,
- фінансавую падтрымку ў 11 580 EUR,
- кампенсацыя выдаткаў на транспарт, пражыванне+суткавыя 36 EUR/дзень, макс. 55 дзён.

Ддл: 20 траўня.
Падрабязней
287 viewsedited  07:35
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 20:22:12 Прымаюцца заяўкі ў рамках праграмы #EU4Youth.

Для каго: моладзь, #актывісты 18-35 год.

Тэмы: занятасць моладзі, змены ў грамадстве праз прадпрымальніцтва, прасоўванне навыкаў лічбавай і зялёнай эканомікі ў краінах Усходняга партнёрства.

Поўныя рэкамендацыі для заяўнікаў.

Ддл падачы канцэпт праекта: 14 чэрвеня

10 траўня 2022 г. 11:00-14:00 па Мінску адбудзецца інфармацыйная сесія па гэтым конкурсе.
Зарэгістравацца можна тут
241 views17:22
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 18:49:54
Анлайн-#рэзідэнцыя Cultural Bridge па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў салідарнасці з Украінай

Для каго: беларускія #культменеджары, якія:
- знаходзяцца ў Варшаве, Вільні або Празе,
- маюць досвед у рэалізацыі культ. праектаў,
- хочуць зрабіць праект у падтрымку Украіне і падкрэсліць салідарнасць беларусаў.

Праграма ўключае: каардынацыйныя сустрэчы з рэзідэнтамі, фасілітацыю, дапамогу ў менеджменце, нэтворкінг з украінскімі прадстаўнікамі крэатыўнага і культурнага сектараў, дапамогу ў пошуку дадатковых партнёраў.

Тром адабраным удзельнікам будзе прапанавана стыпендыя і бюджэт па рэалізацыі праекта.

На момант падачы заяўкі мець ідэю неабавязкова.

Ддл: 7 траўня.

Падрабязнасці і форма заяўкі тут.
Для дадатковых пытанняў:
createculture.group@gmail.com
340 views15:49
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 17:40:39
#конкурс і #фестываль ад Цэнтра сучастнага мастацтва ŁAŹNIA ў Гданьску, #Польшча

Для каго: прафесійныя візуальныя #мастакі /#студэнты мастацкіх ВНУ, #кінематаграфісты.

Неабходна падрыхтаваць аўтарскі эксперыментальны #фільм, які задаецца пытаннямі:

Што такое #дызайн для візуальных мастакоў і што такое #відэа і #фільмы для крэатараў

Як змяняецца функцыя дызайну ў сферы ўплыву новых медыя

Ці функцыянуюць стратэгіі дызайну ў кантакце з іншымі медыя

Працягласць фільма: ад 1 да 20 хв.
Тэрмін стварэння: пасля 2018 года.

20 абраных прац пакажуць падчас фестываля IN OUT, а фіналістаў запросяць у Гданьск.

Што падрыхтаваць:
-
копія фільма для папярэдняга прагляду,
- біяграфія,
- аўтарскія каментары і графікі.

Узнагароды:
1 400 EUR
1 000 EUR
900 EUR

Ддл: 31 жніўня
Сайт арганізатараў

#кіно #візуальныя_мастацтвы
275 views14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 16:59:26
#рэзідэнцыя ад цэнтра перасячэння мастацтва і навукі PLAYA у Вялікім Басейне, #ЗША

Для каго: #мастакі і #творцы ўсіх накірункаў, #даследчыкі, #навукоўцы 18+ на любым этапе кар'еры.

PLAYA прасоўвае інавацыі і творчыя рашэнні ў фармаце #міждысцыплінарныя_праекты навука+мастацтва, каб захаваць наваколле.

Пагэтаму галоўным крытэрам адбору будзе адпаведнасць вашага кола інтарэсаў і працы місіі PLAYA - станоўчым змяненням ў наваколлі і свеце.

Што падрыхтаваць:
-
5-10 прыкладаў прац,
- матывацыйны ліст,
- план праекта,
- кантакты тых, хто можа парэкаменаваць вас.

Прадастаўляюць жыллё і доступ да студый.

Ёсць унёсак 15 USD за заяўку.
Кандыдаты могуць абраць 5-, 12-, 26- дзённую сесію ў 2023 годзе.
Магчымыя даты можна знайсці тут.
Ддл
: 31 траўня.
Падаць заяўку
37 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 16:03:22 Ніводнага панядзелка без падборак шанцаў сябе праявіць!

Сёння найперш звяртаем вашую ўвагу на конкурсныя магчымаці, якія прымаюць заяўкі на пастаяннай аснове.

⁃ Праграма ад віленскага Дома правоў чалавека «Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23».
⁃ Грамадскія арганізацыі, праваабаронцы, творцы, кінематаграфісты і журналісты могуць звярнуць увагу на праграму дацкага New Democracy Fund «Rapid Response».
⁃ Дапамога студэнтам з групы рызыкі ад Брэменскага ўніверсітэта мастацтваў.

⁃ Гранты на творча-журналісцкія праекты ад Eyebeam Center for the Future of Journalism.
Трэвэл-гранты ад Danish Arts Foundation на куратарскія
даследванні.

- Рэзідэнцыя ў міжнародным цэнтры мастацтва La Porte Peinte у Францыі.
- Літаратурная рэзідэнцкая праграма ў Варшаве.

- Стыпендыя M’ct на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі.
- Для даследчыкаў з Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца пад пераследам: стыпендыя Ханса Кошніка ў Брэмене.
- Магчымасць правесці цэлы год у Мюнхенскай кінасупольнасці ад Münchner Filmwerkstatt.


І 5 нагадак пра блізкія дэдлайны

Да 8 траўня:
⁃ Мастакам, куратарам, даследчыкам і іншым творцам: арт-рэзідэнцыі ў Клайпедзе, Літва - да 8 траўня (магчыма паехаць з партнёрам/сям'ёйю/групай да 4 чал).
⁃ Грант Sudkulturfonds для падтрымкі мастакоў шырокага кола дысцыплін.

Да 9 траўня: Мастакам-манументалістам 18+, індывідуальна або ў камандзе: конкурс + грант на стварэнне насценнага муралу ў фінскім горадзе Оўлу.

Да 15 траўня:
⁃ Франкафонным мастакам: рэзідэнцыя ў вёсцы Ліндр-Бас, Францыя.
⁃ Фатографкам - гранты ад Women Photograph на развіцце фотапраектаў.
157 viewsedited  13:03
Адкрыць / каментаваць