Get Mystery Box with random crypto!

Хто апошнім часам марыць збегчы на вёску і пажыць у яднанні з | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Хто апошнім часам марыць збегчы на вёску і пажыць у яднанні з прыродай? Як Горват у «Дзённіку», з казой і агародзікам.

Ёсць прапанова з літоўскага боку - біяэтычная #рэзідэнцыя Verpėjos.

Мастакоў і творцаў запрашаюць стаць часовым гаспадаром невялікай хаткі ў вёсцы Кабеляй. Неабходна будзе даглядаць за авечкамі.

Жывёлы - пасрэднікі паміж людзьмі і прыродай, а не крыніцай мяса ці поўсці.

«Авечкі становяцца аб'яднаўчым звяном, адным з асноўных архетыпаў, якія злучаюць як сельскіх, так і гарадскіх людзей»

Галоўная ідэя праграмы - пераасэнсаванне стасункаў паміж людзьмі і прыродай у эпоху антропацэнтрызму.

Умовы:
- грант 500 EUR + транспарт да 200 EUR,
- асобны пакой, агульная кухня з інш. рэзідэнтам,
- веласіпед,
- доступ да гаспадарчых пабудоў і абмбараў; у адным з іх жывуць авечкі, за якімі вы будзеце даглядаць.

Мастакам прапануюць стварыць тэкст або выяву для прэзентацыі і прыняць удзел у дні адчыненых дзвярэй.

Калі:1 мес. з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка.
Ддл:20 траўня.
Падрабязней
#мастакі