Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 26

2022-04-27 12:47:23
#рэзідэнцыя ў міжнародным цэнтры мастацтва La Porte Peinte, #Францыя

Цэнтр знаходзіцца ў французкай вёсцы Нюэрэ-сюр-Серэн.

Для каго: #мастакі і #творцы любых накірункаў і на любым этапе кар’еры.

Ёсць магчымасць атрымаць #грант на поўнае фінансаванне. Для гэтага неабходна звязацца з арганізатарамі. Перавага на атрыманне гранта будзе ў мастака, які пацярпеў ад вайны/стыхійных бедстваў/мае эканамічныя складанасці/падвергнуўся дыскрымінацыі.

Асаблівую ўвагу ў вызначэнні фінансавання надаюць творам #мастацтва, якія маглі б дапамагчы ўсвядоміць і паказаць гэтыя праблемы.

Умовы пражывання:
- асобны пакой,
- доступ да агульнай кухні,
- студыі для творчасці і фоталабараторыя,
- выставачная прастора.

Што патрэбна:
- біяграфія,
- апісанне праф. дзейнасці і мастацкай практыкі,
- назва+апісанне праекта,
- абраныя даты,
- кантакты 2 чалавек для рэкамендацыі.


Працягласць: ад 2 тыдняў да 6 месяцаў/творчыя рэтрыты і кароткатэрмін. знаходжанні.
Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове.
Сайт арганізатараў
246 viewsedited  09:47
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 17:55:11
Куратары, прапанова для вас: #фота- #фестываль Alt. +1000

Фестываль ужо шмат год праходзіць у прыгожым месцы на беразе возера Тайер, #Швейцарыя. І тэма ў яго адпаведная - даследванне ландшафту.

Для каго: аўтарытэтныя або пачаткоўцы #куратары ў розных галінах сучаснай фатаграфіі. Прымаюцца калектыўныя заяўкі.

Куратары могуць прапанаваць групавую або персанальную выставу. Вы выступаеце сувязным звяном паміж фестывалем і мастаком, прадастаўляеце выставачныя тэксты і біяграфіі мастакоў.

Што прапануюць:
-
куратарскі ганарар 3 000 CHF (~29 000 EUR),
- праезд і пражыванне
- кампенсацыя выдаткаў на вытворчасць і аўтарскі ганарар.

Неабходна даслаць:
-
CV куратара,
- папярэдні спіс работ,
- інф. пра выканаўцаў,
- да 10 фотаздымкаў

Калі: 27 жніўня-18 верасня 2023 года.
Ддл: 15 траўня.
Падрабязней

#фатаграфія #фатографы #выстава
129 views14:55
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 17:15:43 Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага запрашае на заняткі, #Варшава, #Польшча

Творчыя напрамкі: #музыка, #тэатр, #візуальныя_мастацтвы.

У школе вы зможаце развіваць свае здольнасці, займацца супольнай творчасцю і пашыраць свой светапогляд.

Беларуская школа мастацтваў ставіць сваёй мэтай прасоўванне і развіццё беларускай культуры. Таму матэрыял, на падставе якога будзе праходзіць навучанне, у большасці сваёй мае беларускае паходжанне.

«Мы хочам, каб наша школа стала месцам, дзе людзі з розных краін змогуць пазнаёміцца з культурай Беларусі, спазнаць яе для сябе, навучыцца спяваць, размаўляць па-беларуску, даведацца пра знакамітых дзеячаў беларускай культуры, - кажуць арганізатары. - А беларусы, якія прыйдуць да нас, змогуць паглыбіць свае веды і адкрыць для сябе шмат новага».

Заняткі праводзяцца ў Доме Культуры па вуліцы Rynek starego miasta, 2.

Арганізатар - FUNDACJA VOLNY CHOR, партнёр - Staromiejski Dom Kultury.
205 viewsedited  14:15
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 15:53:44
#выстава «Разважанні аб блізкасці і залежнасці» ад Schaumbad, #Германія

Як адзначаюць арганізатары, залежнасці ўласцівыя амаль усім ува ўсе часы, паколькі ёсць фактары, якія падтрымліваюць іх.

Паводле даследванняў, пасля пачатку пандэміі COVID-19 у людзей абвастрыліся/узніклі залежнасці: ад наркотыкаў, ад алкаголю і інш.

Людзі залежаць не толькі ад рэчываў ці з’яў, але і ад людзей.

Мастакі з Шаўмбада запрашаюць калег даследваць напружанасць паміж залежнасцю і ўзаемазвязанасцю. Schaumbad стане даследчай лабараторыяй сацыяльных зменаў падчас крызісу.

Гэта не толькі выстава, але і навуковы дыскурс з удзелам экспертаў і устаноў, міждысцыплінарнае супрацоўніцтва з рознымі дысцыплінамі, дыскусіі і семінары.

Што падрыхтаваць:
- канцэпцыя, малюнак/эскіз праекта і падрабязнае апісанне працы з указаннем памераў і матэрыялаў,
- кароткая творчая біяграфія, партфоліа і спасылкі на сайт.

Дасылаць дакументы неабходна на email schaumbad@mur.at

Выстава адкрыецца 10 чэрвеня 2022.
Ддл: 15 траўня.
Падрабязней
55 views12:53
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 14:06:29 #воркшоп на стыку тэатру і псіхатэрапіі ў Мінску, #Беларусь

Калі: 4 траўня 19/20:00
Тэма: Агрэсія. Як яе ўбачыць у сабе, прыняць і разабрацца ў сваіх з ёй стасунках.

Занятак праводзіць Аляксей Стрэльнікаў:

«Глядзець я люблю розны #тэатр, але ў сваіх практычных занятках мне найперш цікавыя інструменты тэатральнасці, якія бяспечна даюць паспрабаваць тое, што проста так у жыцці не зробіш. Атрымліваецца такі тэатр немагчымага жыцця.»

У праграме - праца з целам і увагай паводле методык, што ляжаць у аснове тэатральнай педагогікі ў Нямеччыне, выкарыстоўваюцца і ў псіхадраме, і ў працы па сацыяльнай адаптацыі.

Дэталі ўдзелу і запіс тут.
172 viewsedited  11:06
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 13:27:37
Еўрапейская культурная сталіца-2026 фінскі горад Оўлу і арганізацыя Upeart запрашаюць стварыць унікальны насценны мурал на гарадскіх будынках

Для каго: #мастакі -манументалісты 18+, індывідуальна або ў камандзе.

Мурал стане часткай серыі, якую рэалізуюць у горадзе да 2026 года.

Мастакоў запросяць у Оўлу ў жніўні 2022 года. Будзе неабходна распрацаваць і рэалізаваць да першага тыдня верасня ўласны твор мастацтва.

Што прапануюць:
- ганарар+камандзіровачныя выдаткі+плата за эскіз 12 000 EUR,
- кампенсацыя выдаткаў на вытворчасць.

Неабходна падрыхтаваць:
- асабістыя звесткі і кантакты,
- CV,
- матывацыйны ліст,
- 2 прыклады працы+кароткае апісанне.

Ддл: 9 траўня.
Падаць заяўку

#візуальныя_мастацтвы #конкурс #Фінляндыя
134 viewsedited  10:27
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 12:04:20
#конкурс NFT ад HONGLEE і Focus на тэму «Дзе традыцыйнае мастацтва сустракаецца з лічбавым»

Для каго: маладыя #мастакі з усяго свету.

Арганізатарам цікава даведацца, як NFT стае новай тэндэнцыяй і робіць свет мастацтва больш даступным.

Будуць абраныя 15 мастакоў, якія працягнуць продаж NFT. Пяць з іх прымуць удзел у выставе Focus Art Fair Paris 2022 у галерэі Карусель Лувра ў Парыжы, #Францыя. Выстава адбудзецца ў верасні.

Мастак можа прадставіць толькі 1 працу. Цана продажу вызначаецца пасля кансультацыі з арганізатарам.

Ддл: 31 траўня.
Падаць заяўку

#мастацтва
226 views09:04
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 15:25:35
#конкурс кароткіх расповедаў Outsideleft-2022

Тэма конкурса: «цэмент».
Мова: англійская.
Жанр: фантастыка.
Для каго: удзел можа прыняць кожны 18+ з любой кропкі свету.

Што кажуць пра конкурс арганізатары: «Цэмент - гэта значна больш, чым матэрыял, з якога будуюцца сусветныя гарады, дарогі і эстакады. Цэмент - гэта нерухомае, цяжкадаступнае месца. Ідэі могуць быць цэментуючымі. Перакананні могуць быць жалезабетоннымі. Ісціна можа быць неабвержнай, як бетонная пліта».

Усе працы павінны быць арігінальнымі і раней не публікаванымі .

Што даслаць:
- расповед,
- імя+кантакты.
E-mail: concrete@outsideleft.com

Пераможца атрымае 120 EUR і трафей - твор вядомай мастачкі Шанталь Пітс. Два ўдзельнікі, якія зоймуць другое месца, атрымаюць трафеі Шанталь.

Ддл: 31 траўня.
Сайт арганізатараў

#пісьменнікі #літаратары #творцы #літаратура
178 viewsedited  12:25
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 14:40:31 Два анлайн-трэнінгі па must-have навыках ад Free Belarus Center і ўкраінскай установы Action Institute. Ужо на гэтым тыдні!

Для каго: грамадскія #актывісты, #валанцёры.

Двухдзённы анлайн-інтэнсіў па бяспецы

Вы даведаецеся:
- як абараніць свой камп'ютар і мабільны тэлефон,
- як падрыхтавацца да ператрусу і што рабіць, калі падрыхтавацца не паспелі,
- як бяспечна паводзіць сябе пры затрыманні.

Правядуць #трэнінг Наста Лойка, экспертка беларускай праваабарончай арганізацыі Human Constanta, і ананімны трэнер-спецыяліст па лічбавай бяспецы з 10-ці гадовым досведам працы з беларускімі праваабаронцамі.

Калі:
- 26 красавіка ў 19:00 па Мінску: лічбавая бяспека;
- 27 красавіка ў 18:30 па Мінску: як паводзіць сябе пры ператрусах і затрыманнях.
Ддл: 25 красавіка.
Рэгістрацыя


Анлайн-трэнінг па псіхалагічнай устойлівасці

Падчас трэнінгу вы зможаце:
- знайсці свае падмуркі для псіхалагічнай устойлівасці,
- атрымаць простыя і ясныя інструкцыі і тэхнікі для самадапамогі,
- навучыцца браць стрэс пад свой кантроль,
- папрацаваць над вашымі пытаннямі па тэме.

Спікерка: Марта Скугарава - гештальт-тэрапеўтка, практыкуе ў сферы прапрацоўкі наступстваў траўматычнага досведу, вядзе групу падтрымкі для жанчын-мігрантак.

Калі: 30 красавіка.
Ддл: 29 красавіка.
Рэгістрацыя

#актывізм
257 views11:40
Адкрыць / каментаваць
2022-04-25 13:31:09
#рэзідэнцыя і #выстава ад праекта «Стварэнне творчасці - роўнасць мастакоў-інвалідаў і мастакоў, якія выкарыстоўваюць мову жэстаў»

Пражываць і працаваць можна ў Торніа, #Фінляндыя, і ў Хапаранда, #Швецыя.

Для каго: #мастакі з асаблівасцямі развіцця.

Мэта праграмы - даступнасць і гнуткасць з улікам індывідуальных патрэбаў, каб мастакі маглі сканцэнтравацца на працы.

Можна працаваць у любой форме мастацтва: #візуальныя_мастацтвы, #музыка, #фота, #3D. Вынікам рэзідэнцыі можа стаць выстава, #перформанс і інш. формы. У 2023 адбудзецца групавая выстава.

Прапануюць:
- мастацкі грант да 3 000 EUR/мес. на час рэзідэнцыі і падрыхтоўкі выставы,
- кампенсацыя выдаткаў на транспарт і вытворчасць,
- ганарар за выставу,
- падтрымка ў арганізацыі.

Падрыхтаваць:
- працоўны план,
- CV,
- 2-3 прыклады папярэдніх прац,
- пажаданыя даты пражывання,
- патрэбы мастака з пункту гледжання даступнасці,
- смету камандзіровачных і інш. выдаткаў.

Працягласць: 2 мес. з ліпеня па снежань 2022.
Ддл: 29 красавіка.
Падрабязней
115 views10:31
Адкрыць / каментаваць