Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 27

2022-04-25 12:52:24 Вітанні! Актуалізуем спіс дэдлайнаў у бліжэйшыя 7-10 дзён. Не забудзьцеся зазірнуць у папярэднюю падборку - там шмат цікавага.

Да 25 красавіка можна паспець:
- практыкуючым творцам з любой дысцыпліны - падацца на конкурс даследчага праекта «Petchwork»;
- даслаць AR і відэатворы на «Месяц лічбавага мастацтва ў Парыжы»;
- круглы стол "Гарады з разрозненай памяццю: еўрапейскі погляд на пераадоленне траўмаў мінулага».
Нагадаем і пра цыкл анлайн-сустрэч "Спадчына як кісларод" ад ІКАМОС-Беларусь. Спікерка на гэтым тыдні - Вера Дзядок з тэмай "Небяспечная спадчына. Фармаванне ідэнтычнасці праз музейныя калекцыі".

27 красавіка - творцам у кіно і відэавытворчасці - дэдлайн на семінар ад Школы прасоўвання фільмаў SOFA, на якім прадставяць агляд магчымасцяў прафесійнага асваення новых рынкаў і сфер, а таксама метадаў і стратэгій развіцця праектаў у сітуацыі вайны.

Да 30 красавіка:
- пісьменнікам, куратарам, мастацкім даследчыкам - рэзідэнцыя мастацкага пісьма ад Contemporary Art Stavanger;
- харэографам - рэзідэнцыя Citofonare PimOff для падтрымкі новых танцавальных праектаў;
- музыкам, кампазітарам, саўнд-дызайнерам - платформа інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва SHAPE+.

Да 1 траўня:
- студэнтам класічнай музыкі 16-26 год - Акадэмія Морыцбургскага фестываля;
- мастакам, пісьменнікам, дызайнерам, чые даследванні спалучаюць мастацтва і навуку, - рэзідэнцыя ад фонда Уромана ў Акадэміі Яна ван Эйка;
- мастакам з пацверджаным досведам - рэзідэнцыя выяўленчага мастацтва ў Maltfabrikken;
- менеджарам сацыякультурных праектаў - сустрэча з Стамбуле ў межах Праграмы глабальных культурных сувязяў.

Да 2 траўня:
- для творцаў, што працуюць з AR, VR і іншым тэхналогіямі, ствараючы іммерсіўнае мастацтва, - рэзідэнцыя Spektrum.

Да 4 траўня:
- мастакам - рэзідэнцыя і фестываль вулічнага мастацтва ад Інстытута гарадскіх пытанняў у Любляне, #Славенія;
- творцам, якія ствараюць інтэрактыўныя інсталяцыі, відэапраекцыі, канструкцыі, - Міжнародны фестываль вольнага мастацтва святла пад адкрытым небам Fjord Oslo.
78 viewsedited  09:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-24 15:46:11
Арт-рэзідэнцыі ад Клайпедскага цэнтра камунікацый ў культуры (KCCC), #Літва

Праграма дае магчымасць жыць і ствараць у старым горадзе Клайпеды, рэалізоўваць індывідуальныя праекты, супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю, арганізоўваць дні адкрытых студый, творчыя майстэрні, выступаць з прамовамі і лекцыямі, а таксама стаць часткай розных івэнтаў KCCC.

Тэрмін: ад 1 тыдня да 2 месяцаў.

Для каго: літоўскія і замежныя #мастакі, #куратары, #даследчыкі і іншыя #творцы.
Удзел магчымы таксама з партнёрам/сям'ёй або групай да 4 чалавек, якія будуць пражываць разам.

Прадастаўляецца
:
- жыллё і мастацкая студыя.
- у адпаведнасці з тэрмінам рэзідэнцыі і праектам - стыпендыя да 500 EUR на маст. матэрыялы і пражыванне.

Што падрыхтаваць:
⁃ форму заяўкі,
⁃ CV, партфоліа,
- іншую асабістую інфармацыю.

Ддл: 8 траўня
Сайт праграмы

#мастацтва #рэзідэнцыя
179 viewsedited  12:46
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 17:10:37 “Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23” - #конкурс_грантаў ад Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава і партнёраў

Конкурс ладзіцца па 4-х катэгорыях:

“Малыя гранты на праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці”: для арганізацый і ініцыятываў, якія знаходзяцца пад ціскам або пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускага палітычнага рэжыму, дзейнасць якіх накіравана на развіццё грамадзянскай супольнасці, прасоўванне правоў чалавека, станаўленне дэмакратычнага грамадства, падтрымку пацярпелых, дапамогу ўразлівым групамі і іншую грамадска карысную дзейнасць.
Праекты павінны быць накіраваныя на стабілізацыю працы арганізацый, пры неабходнасці магчыма пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэлакацыяй арганізацыі за мяжу Беларусі (альбо Украіны ў сувязі з баявымі дзеяннямі).

Тэрмін реалізацыі: да 18 месяцаў.
Рэкамендаваны бюджэт: да 15K EUR. У асобных выпадках – да 20K EUR.
 

“Малыя гранты на інавацыйную дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці”: прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека, вяршэнства права, пераадоленне палітычнага крызісу, падтрымку ўзмоцненага палітычнага дыялогу (г.зн. выпрацоўку палітычных або заканадаўчых рэкамендацый), развіцця і ўмацавання грамадзянскай супольнасці Беларусі ў новых умовах.
Важныя крытэры: падтрымка новых мэтавых груп; прадстаўленне новых паслугаў ці прадуктаў; больш эфектыўнае/устойлівае/бяспечнае прадастаўленне падтрымкі.

Тэрмін реалізацыі: да 18 месяцаў.
Максімальны бюджэт: 14K EUR.


“Малыя гранты на арганізацыйнае развіццё”: павышэнне арганізацыйнага патанцыялу арганізацый і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці (стратэгічнае планаванне, трэнінгі для супрацоўнікаў і чальцоў арганізацый і ініцыятываў, падрыхтоўка ўнутраных палітык арганізацый, распрацоўка працоўных працэсаў ды інш.)

Тэрмін реалізацыі: да 12 месяцаў.
Максімальны бюджэт: 5K EUR.
 

“Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу”: правядзенне даследаванняў, маніторынгаў і экспертных ацэнак, падрыхтоўку публікацый і альтэрнатыўных справаздач, выступы на даследчыцкіх мерапрыемствах і стажыроўкі.
Заяўкі па гатэгорыі павінны быць накіраваны асабістымі экспертамі ці даследчыкамі, якія належаць (або стала супрацоўнічаюць) да тых ці іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці з пазначэннем назвы і кантактаў арганізацыі і яе кіраўніцтва.

Тэрмін реалізацыі: да 6 месяцаў.
Максімальны бюджэт: 2.5K EUR.
 
Больш падрабязная інфармацыя ад умовах, прыярытэах + формы заявак - на сайце Дома правоў чалавека.

#грамадскія_праекты #грант
133 viewsedited  14:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 16:42:40
Фонд ім. Конрада Адэнаўэра (Беларусь) і Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў Вілфрыда Мартэнса (Бельгія) рэалізуюць праект "Месцы памяці: еўрапейскі погляд на пераадоленне траўмаў мінулага".

У рамках праекта прадугледжаныя 3 экспертныя круглыя сталы. Трэці з іх - "Гарады з разрозненай памяццю" - пройдзе 26 красавіка 2022 года.

Месца правядзення: анлайн
Час: 15:00-17:00 па Мінску.
Мова мерапрыемства: беларуская (будзе пераклад на англійскую).

Рэгістрацыя тут - да 25 красавіка.

Мерапрыемства ў Facebook

#культура #памяць #гісторыя #спадчына
171 views13:42
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 17:37:41
BALATORIUM запускае праграму арт-рэзідэнцый на 2022 год

Для каго: #мастакі (індывід./груп.), якія працуюць у любой галіне #мастацтва, любога узросту.

Галоўная ідэя - стварыць новыя творы мастацтва ў сўпрацоўніцтве з даследчыкамі і экспертамі экасістэмы возера Балатон. BALATORIUM хоча дапамагчы зразумець шырокаму колу людзей праблемы і працэсы, звязаныя з возерам Балатон і яго рэгіёнам.

Мастакі змогуць рэгулярна кансультавацца з даследчыкамі навуковых установаў-партнёраў.
Працы, якія грунтуюцца на даследваннях, будуць прэзентаваны на Экалагічным тыдні ў жніўні 2023.

Што прапануюць:
- пражыванне,
- кампенсацыя выдаткаў на транспарт,
- ганарар,
- кансультацыі і настаўніцтва,
- куратарская дапамога,
- інфа- і тэхпадтрымка.

Што падрыхтаваць:
- CV,
- партфоліа,
- планы на рэзідэнцыю (як плануеце выкарыстоўваць рэсурсы, супрацоўнічаць з экспертамі, чаканы вынік).

1 праграма рэзідэнтуры пройдзе ў кастрычніку 2022; 2 - увесну 2023.

Ддл: 15 траўня 2022
Падрабязнасці і заяўка

#рэзідэнцыя #экалогія
92 views14:37
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 13:39:56
«Месяц лічбавага мастацтва ў Парыжы» збірае AR і відэатворы

Гэты фестываль дыджытал-арту ўжо ладзіўся з прывязкай на лакацыі ў Нью-Ёрку і Маямі, гэтым разам будзе ладзіцца цягам усяго чэрвеня ў Парыжы.

Для каго: #мастакі, якія працуюць з
⁃ #AR - эфектамі дапоўненай рэальнасці, даступныя ў Instagram і/або Snapchat.
⁃ #video_art / #відэа_арт.

Куратарская тэма:
У другой эдыцыі будуць прадстаўлены творы дапоўненай рэальнасці і #відэа, якія выступаюць за мір ва Украіне. Мы шукаем творы #мастацтва, якія натхняюць на свабоду слова, знакі міру і спыненне агрэсіі. Гэты захапляльны фестываль імкнецца аб'яднаць публіку і мастацкую супольнасць, каб адным агульным голасам патрабаваць: #NOWAR!

Арганізатары: CADAF - Crypto And Digital Art Fair, у партнёрстве з Beaux Arts & Cie, #Францыя

Ддл: 25 красавіка. У выпадку прыняцця вы атрымаеце апавяшчэнне з 30 красавіка па 3 траўня.
Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце на hello @ cadaf.art

Форма заяўкі
154 viewsedited  10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-04-22 13:02:53
Адкрыты конкурс заявак на музычны фестываль MIL 2022, #Партугалія

Для каго: #музыкі, музычныя гурты, #прадзюсары

MIL - гэта фестываль + нэтворкінг-платформа прафесіяналаў музычнай індустрыі. Факусуецца на выяўленні, прасоўванні, павышэнні каштоўнасці і інтэрнацыяналізацыі сучаснай папулярнай музыкі. У фармаце дэманстрацый і форумаў MIL імкнецца асэнсаваць і акрэсліць будучыя тэндэнцыі і ініцыяваць дыскусію аб праблемах, якія будуць фармаваць будучыню музычнага і культурнага сектараў.

Эдыцыя 2022 года адбудзецца 28-30 верасня ў Лісабоне.

Ддл: 15 чэрвеня.

Падрабязнасці і заяўка

#музыка #музыканты
199 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 18:01:01
Арт- #рэзідэнцыя на возеры Балатон у Соладзе, #Венгрыя

Файная магчымасць папрацаваць разам з таленавітымі мастакамі.

Для каго: #мастакі 18+, у якіх ёсць пацверджаны мастацкі досвед.

На працягу двух тыдняў мастакі змогуць няспынна працаваць над сваімі творамі і натхняцца адзін у аднаго.

Будуць арганізаваныя семінары, сустрэчы, лекцыі ад экспертаў, а таксама нефармальныя дыскусіі на прыродзе.

Што падрыхтаваць:
- CV+спіс папярэдніх выставаў+спасылкі на сайт/сацсеткі,
- партфоліа з 5-15 прац,
- планы на рэзідэнцыю.

Што прапануюць:
- кампенсацыя транспартных выдаткаў да 300 EUR,
- пражыванне і двухразовае харчаванне,
- кампенсацыя вытворчых выдаткаў,
- арганізацыя вольнага часу (дэгустацыя він, наведванне возера Балатон і інш.).

Калі: 1-14 жніўня.
Ддл: 10 чэрвеня.
Падаць заяўку

#мастацтва
260 views15:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 17:08:01
#конкурс кароткаметражных фільмаў пра біяразнастайнасць FIIN

Гэты праект створаны для павышэння свядомасці грамадства ў падтрыманні і захаванні прыроднай спадчыны. Тэма - прырода, экасістэма, захаванне дзікай фаўны і флоры.

Конкурс адкрыты для ўсіх жадаючых.

Што можна падаваць: кінематаграфічныя творы (#анімацыя, дакументалістыка, фікшн, эксперыментальныя фільмы і кліпы) ад 5 да 28 хвілін на любой мове, але з анг. субтытрамі.

Публічная прэзентацыя абраных прац пройдзе 20 лістапада на Міжнародным фестывалі прыродных выяў.

Пераможца атрымае 4 000 EUR.

Ддл: 4 ліпеня.
Падрабязней

#кіно #фестываль #відэа #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #экалогія
285 views14:08
Адкрыць / каментаваць
2022-04-21 13:15:51
Магчымасць патрапіць у Акадэмію Морыцбургскага фестываля, #Германія

Калі: 1-15 траўня і 8-15 красавіка.
Для каго: #студэнты - #музыкі ад 16 да 26 год, па спецыялізацыі струны, духавыя (акрамя трамбона і трубы), літаўры, фартэпіяна (толькі на жнівень).

Адабраныя ўдзельнікі(-цы) стануць часткай міжнароднага Аркестра Морыцбургскага фестываля пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Жозепа Кабалье Даменека. Акрамя аркестравай працы ва ўсіх музыкаў будзе магчымасць выступаць у розных ансамблях камернай музыкі.

У жніўні музыкі выступяць у межах Морыцбургскага фестываля і ў турне.

У кастрычніку вас запросяць прыняць удзел у канцэрце аркестра ў Kulturpalast Dresden і ў выпуску CD.

Прадастаўляюць:
- поўны пансіён і пражыванне,
- заняткі па камернай музыцы,
- кампенсацыя транспартных выдаткаў (сума залежыць ад краіны адпраўлення).

Ддл: 1 траўня.
Падаць заяўку

#музыка #фестываль
358 viewsedited  10:15
Адкрыць / каментаваць