Get Mystery Box with random crypto!

Арт- #рэзідэнцыя на возеры Балатон у Соладзе, #Венгрыя Файная | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Арт- #рэзідэнцыя на возеры Балатон у Соладзе, #Венгрыя

Файная магчымасць папрацаваць разам з таленавітымі мастакамі.

Для каго: #мастакі 18+, у якіх ёсць пацверджаны мастацкі досвед.

На працягу двух тыдняў мастакі змогуць няспынна працаваць над сваімі творамі і натхняцца адзін у аднаго.

Будуць арганізаваныя семінары, сустрэчы, лекцыі ад экспертаў, а таксама нефармальныя дыскусіі на прыродзе.

Што падрыхтаваць:
- CV+спіс папярэдніх выставаў+спасылкі на сайт/сацсеткі,
- партфоліа з 5-15 прац,
- планы на рэзідэнцыю.

Што прапануюць:
- кампенсацыя транспартных выдаткаў да 300 EUR,
- пражыванне і двухразовае харчаванне,
- кампенсацыя вытворчых выдаткаў,
- арганізацыя вольнага часу (дэгустацыя він, наведванне возера Балатон і інш.).

Калі: 1-14 жніўня.
Ддл: 10 чэрвеня.
Падаць заяўку

#мастацтва