Get Mystery Box with random crypto!

Магчымасць патрапіць у Акадэмію Морыцбургскага фестываля, #Гер | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Магчымасць патрапіць у Акадэмію Морыцбургскага фестываля, #Германія

Калі: 1-15 траўня і 8-15 красавіка.
Для каго: #студэнты - #музыкі ад 16 да 26 год, па спецыялізацыі струны, духавыя (акрамя трамбона і трубы), літаўры, фартэпіяна (толькі на жнівень).

Адабраныя ўдзельнікі(-цы) стануць часткай міжнароднага Аркестра Морыцбургскага фестываля пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Жозепа Кабалье Даменека. Акрамя аркестравай працы ва ўсіх музыкаў будзе магчымасць выступаць у розных ансамблях камернай музыкі.

У жніўні музыкі выступяць у межах Морыцбургскага фестываля і ў турне.

У кастрычніку вас запросяць прыняць удзел у канцэрце аркестра ў Kulturpalast Dresden і ў выпуску CD.

Прадастаўляюць:
- поўны пансіён і пражыванне,
- заняткі па камернай музыцы,
- кампенсацыя транспартных выдаткаў (сума залежыць ад краіны адпраўлення).

Ддл: 1 траўня.
Падаць заяўку

#музыка #фестываль