Get Mystery Box with random crypto!

Дабрачынны аўкцыён карцін ад Студэнцкага аб’яднання мастацтва | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дабрачынны аўкцыён карцін ад Студэнцкага аб’яднання мастацтва

Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку ўкраінскай моладзі, пацярпелай ад вайны і маладых беларускіх творцаў - аўтараў работ.

Усе прадстаўленыя лоты - карціны - аб'ядноўвае рэфлексія на тэму рэвалюцыі, гвалту, рэпрэсій і вайны.

Мэта арганізатараў аўкцыёну - не толькі паказаць моцную сувязь беларусаў і ўкраінцаў, нашую салідарнасць, а дапамагчы фінансамі пацярпелым ад вайны. Грошы будуць пералічаны на спецыяльны рахунак дапамогі Akademii Sztuk Pięknych we Wrocławiu.

Стаўкі прымаюцца ў 2 этапы.

Адкрыццё аўкцыёну
22 красавіка з 18:25 да 21:00
Лоты, якія збяруць фіксаваную суму і больш, здымаюцца з аўкцыёну і дасылаюцца пераможцам.

Працяг аўкцыёну
23 красавіка 12:00 да 26 красавіка 12:00
На гэтым этапе не будзе фіксаванай сумы. Пасля закрыцця аўкцыёну лот забірае той, хто зрабіў апошнюю вышэйшую стаўку.

Транспартаванне карцін пакрывае пакупнік. Арганізатары могуць дапамагчы з лагістыкай.

Сайт арганізатараў
#мастацтва