Get Mystery Box with random crypto!

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі S
Лагатып тэлеграм-канала sekktor — sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі
Адрас канала: @sekktor
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 3.27K
Апісанне з канала

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў - @sekktor_admin
Кам'юніці чат - @sekktor_chat

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

2

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 28

2022-04-21 10:18:23
Дабрачынны аўкцыён карцін ад Студэнцкага аб’яднання мастацтва

Сабраныя грошы пойдуць на падтрымку ўкраінскай моладзі, пацярпелай ад вайны і маладых беларускіх творцаў - аўтараў работ.

Усе прадстаўленыя лоты - карціны - аб'ядноўвае рэфлексія на тэму рэвалюцыі, гвалту, рэпрэсій і вайны.

Мэта арганізатараў аўкцыёну - не толькі паказаць моцную сувязь беларусаў і ўкраінцаў, нашую салідарнасць, а дапамагчы фінансамі пацярпелым ад вайны. Грошы будуць пералічаны на спецыяльны рахунак дапамогі Akademii Sztuk Pięknych we Wrocławiu.

Стаўкі прымаюцца ў 2 этапы.

Адкрыццё аўкцыёну
22 красавіка з 18:25 да 21:00
Лоты, якія збяруць фіксаваную суму і больш, здымаюцца з аўкцыёну і дасылаюцца пераможцам.

Працяг аўкцыёну
23 красавіка 12:00 да 26 красавіка 12:00
На гэтым этапе не будзе фіксаванай сумы. Пасля закрыцця аўкцыёну лот забірае той, хто зрабіў апошнюю вышэйшую стаўку.

Транспартаванне карцін пакрывае пакупнік. Арганізатары могуць дапамагчы з лагістыкай.

Сайт арганізатараў
#мастацтва
108 views07:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 21:43:54
Беларусам дасяжная падтрымка праектаў ад горада Бон, #Германія

Можна падаваць праекты:
- у сферах: #тэатр, #танец, #візуальныя_мастацтвы, #літаратура, #кіно/#відэа, рок і поп-культуры;
- для дзяцей і моладзі з гэтых сфер;
- для людзей, якія не могуць удзельнічаць у культ. дзейнасці ў дастатковай ступені.

Праекты павінны мець сувязь з Бонам і ў ім рэалізоўвацца, дэманстраваць інавацыйны характар.
Важная перадумова: немагчымасць рэалізаваць праект напоўніцу без падтрымкі горада.

Вітаюцца #міждысцыплінарныя_праекты, або праекты паводле міжкультурных падыходаў. Прыярытэтныя тэмы: #культура і клімат/дэмакратыя/лічбавізацыя. Станоўча адзначаюцца супрацоўніцтвы з культ. ўстановамі Бона, прадстаўнікамі міжнародных, навуковых установаў, праграм ААН, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Для каго:
прафесіяналы/групы прафесіяналаў, НЕ аматары.

Ёсць 2 раўнды фінансавання:
- на праекты ў 1-м паўгоддзі 2023 года ддл - 30 чэрвеня.
- у 2-м паўгоддзі ддл - 30 снежня.

Падрабязнасці і падача заяўкі
277 views18:43
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 20:52:33
З 30 верасня па 2 кастрычніка ў Коўне (Літва) пройдзе Дзясяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

У межах праграмы «Культура і культурныя даследаванні» Беларускі ПЭН плануе арганізаваць панэль «Правы чалавека ў сферы культуры і культурныя правы ў Беларусі» з удзелам прадстаўнікоў арганізацый у сферы культуры і менеджараў культуры для таго, каб

прэзентаваць уласныя даследаванні ў гэтай сферы (і метадалогію, і вынікі);
сабраць дадатковую інфармацыю пра рэпрэсіі і парушэнні правоў у сферы культуры;
абмеркаваць супольную дзейнасць па абароне правоў чалавека і культурных правоў;
абмяняцца планамі і думкамі для ўмацавання сувязяў паміж арганізацыямі сектара. 

Запрашаем да ўдзелу! Рэгістрацыя індывідуальных заявак цягнецца да 15 мая.
272 views17:52
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 19:41:53
Беларуская НДА «Амбасада культуры» запускае платформу Antiwarcoalition.art - міжнародную кааліцыю работнікаў культуры супраць вайны ва Украіне.

Antiwarcoalition.art - гэта адкрытая інтэрнэт-платформа, якая збірае заявы супраць вайны і дэгуманізацыі, створаныя мастакамі з усяго свету. У якасці адказу на скіраваную агрэсію Расеі і яе вайну супраць Украіны, яна дае магчымасць выказаць пратэст супраць вайны, масавых забойстваў і бесчалавечнага пакарання мірнага насельніцтва, дыктатуры і патрыярхальных структур улады.

Збіраюцца: антымілітарысцкія, антыдыктатарскія, антыкаланіяльныя заявы і творы #мастацтва: #плакат’ы, #відэа, #аўдыё і г.д.

Фарматы працы:
⁃ шэраг публічных прэзентацый і іншых івэнтаў,
⁃ адпаведная анлайн-галерэя на antiwarcoalition.art,
⁃ распаўсюджванне твораў у іншым/аўтаномным рэжыме.

Як далучыцца:
- загрузіць свае творы непасрэдна на платформу antiwarcoalition.art,
- даць дазвол на распаўсюджванне і паказ сваіх прац.

Крыніца

#грамадскія_праекты #візуальныя_мастацтвы
322 views16:41
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 13:02:51
#стыпендыя Steirischer Herbst у Грацы, #Аўстрыя

Для каго: #даследчыкі

Ідэя стыпендыі палягае ў тым, каб даследваць архіўныя рэсурсы аднайменнага штогадовага фестываля, які дасюль праходзіць ад 1968 года.

Стыпендыя заахвочвае наватарскія навуковыя, творчыя і міждысцыплінарныя даследванні практыкі і гісторыі, новыя погляды і чытанні спадчыны фестывалю.

Падчас праграмы неабходна падрыхтаваць працу для публікацыі на сайце. Працэс і вынікі можна абмяркоўваць з каардынатарам.

Падтрымка:
- стыпендыя 1 500 EUR/мес.,
- дапамога на пражыццё да 500 EUR/мес.,
- аплочваецца паездка ў Грац і перасоўванні па горадзе падчас праграмы.

Што падрыхтаваць:
- апісанне праекта,
- CV са спасылкамі на публікацыі.

Ддл: 31 траўня.
Падрабязней

#даследванні #міждысцыплінарныя_праекты #гісторыя
342 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 11:56:43
Нагадаем пра праграму Artists at Risk («Творцы пад пагрозай»), якая займаецца пытаннямі правоў чалавека і мастацтва. Сеткавая арганізацыя дапамагае мастакам, якія знаходзяцца ў палітычнай рызыцы і ратуюцца ад вайны.

Artist
s at Risk стала надае ўвагу сітуацыі, у якой знаходзяцца #творцы і #культдзеячы не толькі з Украіны, а таксама і ў Беларусі і Расеі ў сённяшніх умовах.

Калі вы трапілі пад пераслед ці палітычныя рэпрэсіі і маеце патрэбу ў тэрміновым перасяленні і размяшчэнні, папрасіць дапамогу можна па гэтай спасылцы. Прадумайце праект, якім зможаце займацца некалькі месяцаў.
Email, калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні ці асцярогі: by-ru-applications@artistsatrisk.org.

Сюды могуць падаць заяўку ўсе практыкуючыя #мастакі з Украіны, або мастакі, якія маюць/мелі там пастаяннае жыхарства (у тым ліку #куратары, #крытыкі, тэарэтыкі) для часовага размяшчэння.
Калі вы яшчэ ва Украіне, паглядзіце гэтую спасылку

Сайт праграмы
384 viewsedited  08:56
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 10:10:31
#рэзідэнцыя ад фонда Уромана ў Акадэміі Яна ван Эйка, #Нідэрланды

Для каго: #мастакі, #пісьменнікі, #дызайнеры, чые даследванні знаходзяцца на мяжы #мастацтва і навукі.

Леа Уроман - навуковец, паэт, біёлаг і мастак, якога ў Нідэрландах лічылі адным з самых таленавітых творцаў свайго часу. У яго гонар быў заснаваны фонд, які стымулюе моладзь працаваць у стылі Леа - дапытлівa і арыгінальнa.

Прапануюць:
- прыватную студыі,
- стыпендыю 1 000 EUR/мес.,
- працоўны бюджэт ~1 100 EUR,
- пражыванне.

Можна карыстацца магчымасцямі Акадэміі Яна ван Эйка: фота, аўдыёвізуальныя, паліграфічныя, выдавецкія і харчовыя лабараторыі; бібліятэка. Рэзідэнт(-ка) зможа супрацоўнічаць з іншымі ўдзельнікамі, атрымаць досвед ад гасцей, кансультантаў і супрацоўнікаў.

Падрыхтаваць:
- матывацыйны ліст,
- дакументацыя папярэдняй працы, не старэйшай за 5 год,
- CV.

Неабходны ўнёсак ~75 EUR (ужо з падаткам)

Калі: 1 лістапада 2022-30 красавіка 2023.
Ддл: 1 траўня.
Падрабязней

#міждысцыплінарныя_праекты #даследванні #даследчыкі
358 views07:10
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 17:09:56
#рэзідэнцыя Schiesslhaus у Баварскім лесе, #Германія

Для каго: #мастакі і #творцы розных дысцыплін і сфер (#кіно, #тэатр, #літаратура, #архітэктура, #дызайн, #музыка і інш.)

Падчас рэзідэнцыі адбудуцца:
-
серыя лекцый+семінар,
- неафіцыйныя прэзентацыі праектаў,
- выстава.

Вітаюцца заяўкі на мяжы мастацтва, навукі, медыя і тэхналогій.

Што прапануюць:
-
забеспячэнне жыллём,
- доступ да студыі і выставачных пляцовак,
- стыпендыя 1 200 EUR/мес.,
- кампенсацыя транспартных выдаткаў (у межах Германіі да 120 EUR, у межах ЕЗ да 300 EUR, за межамт ЕЗ да 600 EUR).
- кампенсацыя выдаткаў на выставу (транспарт, вытворчасць).

Падрыхтаваць:
- заяўка,
- біяграфія+CV,
- матывацыйны ліст,
- прыклады працы.

Рэзідэнцыя пройдзе з 13 верасня па 11 лістапада.
Ддл: 1 ліпеня.
Падрабязней

#мастацтва
441 views14:09
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 16:09:00 #вакансія
Шукаецца #фандрайзер(-ка) для распрацоўкі праектаў, прысвечаных беларускай культуры і культурніцкім прафесійным супольнасцям.

Змест працы:
Напісанне заявак на донарскае фінансаванне, супраца з еўрапейскімі і амерыканскімі фондамі.
Магчымая занятасць: поўная альбо палова стаўкі.
Дзе: дыстанцыйна альбо ў офісе ў Тбілісі.

Пажаданні да працоўнага досведу:
⁃ падтрыманыя донарам праекты на 20 000 - 50 000 EUR (і больш)
⁃ 1-3 гады і больш., а таксама жаданне развівацца ў гэтым кірунку дзейнасці;
⁃ валоданне беларускай, рускай і адпаведнай тэхнічнай англійскай мовай.

У мэтах бяспекі, пажадана знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Грамадзянства не мае значэння.
Ёсць магчымасць (да-)навучання на старце працы + супервайзінг ад асноўнага фандрайзера.

Свае CV дасылайце і па ўсіх пытаннях можна звяртацца да 1 траўня праз наш праект:
⁃ у Тэлеграм: @sekktor_online
⁃ альбо на sekktor.online@gmail.com.

Рэпост вітаецца.
353 views13:09
Адкрыць / каментаваць
2022-04-19 15:25:47
#конкурс ад New Adventures in Sound Art (NAISA), #Канада

Для каго: #мастакі, #музыкі, #саўнд_дызайнеры

NAISA - гэта некамерцыйная арганізацыя, якая прадстаўляе перформансы і інсталяцыі, гукавыя ўражанні і новыя формы праслухоўвання.

Тэматычнай нагодай для конкурсу стала пандэмія COVID-19, якая паўплывала на сувязі паміж людзьмі. Як вынік, немагчымасць прадставіць рэальнасць без дыстанцыйных падключэнняў і сувязяў.

Арганізатары прапануюць творча паглядзець на гэтую праяву раз'яднанасці і прадставіць творчыя ідэі, дзе галоўным кампанентам з’яўляецца праца з гукам.

Што можна заяўляць:
- #перформанс,
- інтэрактыўныя гукавыя #інсталяцыі і гукавая #скульптура,
- #аўдыё і аўдыёвізуальныя працы
- прамыя трансляцыі і любыя новыя лічбавыя фарматы, у якіх гук - асноўны элемент.

Ёсць унёсак 5 USD. Усе адабраныя працы атрымаюць ганарар мастака.

Ддл: 16 чэрвеня.
Падрабязней

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы
431 views12:25
Адкрыць / каментаваць