Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская НДА «Амбасада культуры» запускае платформу Antiwarc | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Беларуская НДА «Амбасада культуры» запускае платформу Antiwarcoalition.art - міжнародную кааліцыю работнікаў культуры супраць вайны ва Украіне.

Antiwarcoalition.art - гэта адкрытая інтэрнэт-платформа, якая збірае заявы супраць вайны і дэгуманізацыі, створаныя мастакамі з усяго свету. У якасці адказу на скіраваную агрэсію Расеі і яе вайну супраць Украіны, яна дае магчымасць выказаць пратэст супраць вайны, масавых забойстваў і бесчалавечнага пакарання мірнага насельніцтва, дыктатуры і патрыярхальных структур улады.

Збіраюцца: антымілітарысцкія, антыдыктатарскія, антыкаланіяльныя заявы і творы #мастацтва: #плакат’ы, #відэа, #аўдыё і г.д.

Фарматы працы:
⁃ шэраг публічных прэзентацый і іншых івэнтаў,
⁃ адпаведная анлайн-галерэя на antiwarcoalition.art,
⁃ распаўсюджванне твораў у іншым/аўтаномным рэжыме.

Як далучыцца:
- загрузіць свае творы непасрэдна на платформу antiwarcoalition.art,
- даць дазвол на распаўсюджванне і паказ сваіх прац.

Крыніца

#грамадскія_праекты #візуальныя_мастацтвы