Get Mystery Box with random crypto!

#конкурс ад New Adventures in Sound Art (NAISA), #Канада Для | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#конкурс ад New Adventures in Sound Art (NAISA), #Канада

Для каго: #мастакі, #музыкі, #саўнд_дызайнеры

NAISA - гэта некамерцыйная арганізацыя, якая прадстаўляе перформансы і інсталяцыі, гукавыя ўражанні і новыя формы праслухоўвання.

Тэматычнай нагодай для конкурсу стала пандэмія COVID-19, якая паўплывала на сувязі паміж людзьмі. Як вынік, немагчымасць прадставіць рэальнасць без дыстанцыйных падключэнняў і сувязяў.

Арганізатары прапануюць творча паглядзець на гэтую праяву раз'яднанасці і прадставіць творчыя ідэі, дзе галоўным кампанентам з’яўляецца праца з гукам.

Што можна заяўляць:
- #перформанс,
- інтэрактыўныя гукавыя #інсталяцыі і гукавая #скульптура,
- #аўдыё і аўдыёвізуальныя працы
- прамыя трансляцыі і любыя новыя лічбавыя фарматы, у якіх гук - асноўны элемент.

Ёсць унёсак 5 USD. Усе адабраныя працы атрымаюць ганарар мастака.

Ддл: 16 чэрвеня.
Падрабязней

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы