Get Mystery Box with random crypto!

І, нарэшце, трэці #call да Сусветнага тыдня беларускай культур | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

І, нарэшце, трэці #call да Сусветнага тыдня беларускай культуры! Гэтым разам для ўсіх, хто жадае далучыцца!

Дэдлайн: 4 траўня 2022 г.
Вынікі адбору: 16 траўня 2022 г.

Творцы, арт-мэнэджары, дыяспары беларусаў свету — запрашаем усіх, каму цікава, далучыцца і разам арганізаваць акцыі сёлетняга Сусветнага тыдня беларускай культуры, які адбудзецца з 4 па 10 ліпеня 2022 года.

Вы можаце прапанаваць ужо існуючы праект альбо толькі ідэю, канцэпцыю свята ў вашым горадзе альбо краіне, свае творчыя сілы, магчымасці.

Разам мы складзем мапу Тыдня, каб беларуская культура загучала на ўвесь свет.

Падрабязней пра заяўку: што чакаем і куды дасылаць

Таксама:

Чакаем вашы арыгінальныя праекты ( да 20 красавіка, бюджэт да €5 тыс.)

Шукаем дызайн для Тыдня (да 30 красавіка, прэмія €1 тыс.)

#магчымасці