Get Mystery Box with random crypto!

Тры бясплатныя конкурсы для ілюстратараў і дызайнераў - з ціка | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры бясплатныя конкурсы для ілюстратараў і дызайнераў - з цікавымі тэмамі і грашовымі прэміямі


Кніжная прэмія Пучы ад выдавецкага праекта La Casa Encendida і Fulgencio Pimentel

Для каго: #аўтары, #пісьменнікі, #творцы, #ілюстратары

Кніга можа быць абсалютна любога жанра і фармата. Шукаюць адзіную і ўнікальную працу. Конкурс адкрыты для літаратурных і графічных праектаў - нестандарьных, яркіх, арыгінальных і якасных.

Пераможца атрымае 8 000 EUR + публікацыю і прамоцыю.

Праца можа быць на любой мове, але неабходны пераклад хаця б 2 старонак на анг. мову.

Ддл: 15 траўня.
Падрабязней


Міжнародны конкурс ілюстрацыі на тэму веласпорта Illustrated Cycling 2022

Для каго:
#мастакі #ілюстратары #дызайнеры 18+.

Пераможца атрымае 1 500 EUR, за другое месца - 500 EUR. 25 абраных прац пакажуць у музеі веласпорта Жоакіма Агасціньа і ўключаць у каталог.

Ддл: 24 траўня.
Падрабязней


Конкурс дызайну персанажаў мультфільмаў пра агародніну Jiaxing Rainbow 2022

Колькі відаў агародніны існуе ў свеце? Колькі відаў вы бачылі? Калі розная агародніна збярэцца разам, як гэта будзе выглядаць?

Для каго: #дызайнеры, #мастакі, #ілюстратары; індывідуальна або групай да 3 чалавек.

Неабходна даслаць:
- малюнак персанажа ў 3 праекцыях
- 3 ці больш выразаў твару, якія перадаюць характар,
- апісанне персанажа.

Пераможца атрымае 4 400 EUR. Таксама ёсць інш. прызы да 1 000 EUR.

Ддл: 25 красавіка.
Падрабязней

#конкурс #прэмія #мастацтва #ілюстрацыя #літаратура #кнігавыданне #дызайн #ілюстрацыя #плакат