Get Mystery Box with random crypto!

Конкурс на стварэнне праекта, які дапаможа выказаць салідарнас | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Конкурс на стварэнне праекта, які дапаможа выказаць салідарнасць і падтрымаць Украіну і яе дызайн-супольнасць.

«- Што стане саломінкай, якая зламала спіну рудага каня, на якім скача Вайна?
Салідарнасць.»

Для каго:
#дызайнеры, #ілюстратары, 3D-#мастакі, #скульптары

Ідэя: Ініцыятары(-кі) праекта вырашылі аб'яднаць галасы творцаў розных краін, каб ва ўнісон сказаць: «мы - супраць».
Удзельнікам праекта прапануецца стварыць унікальную кампазіцыю з выявай Радзімы-маці. Гэта можа быць #анімацыя, #ілюстрацыя, #3D #кампазіцыя, тыпаграфічная кампазіцыя, патэрн, у цэлым любы фармат, у якім захаваецца выява Радзімы-маці. Арганізатары імкнуцца сабраць больш за 50 работ ад розных аўтараў і арганізаваць продаж на NFT-пляцоўцы на суму 3000+ USD, якая будзе накіраваная ў дабрачынныя арганізацыі Ўкраіны.

Умовы афармлення працы чытайце ў інструкцыі.

Ддл: праект будзе адкрытым аж да перамогі і месяц пасля перамогі, + увесь час абнаўляцца.

Падрабязнасці тут.

#дызайн #графічны_дызайн #грамадскія_праекты