Get Mystery Box with random crypto!

Сябры! Пакуль лічыльнік падпісчыкаў канала хістаецца блізу тыс | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сябры! Пакуль лічыльнік падпісчыкаў канала хістаецца блізу тысячы, мы вырашылі, што хопіць чакаць - дадаем кам’юніці чат!

Спадзяемся, ён дапаможа пашырыць прастору для пошуку і прапановаў прафесійных магчымасцяў - ужо наўпрост ад вас, культурных і творчых людзей Беларусі (дзе б мы/вы ні знаходзіліся зараз).

Мы бачым гэты чат як sharing space - месца, дзе можна шукаць і дзяліцца экспертызай, ведамі, кантактамі. Такая курылка здаровага чалавека з прафесійным фокусам на сацыякультурныя праекты і творчы прадакшн. І на Беларусь таксама.

У чаце можна і важна:


шукаць і прапаноўваць працу ў сферы культуры / мастацтве / творчых індустрыях, удзельнікаў(-ц) у вашыя каманды на іншых / неграшовых умовах;
дзяліцца сваёй і рэкамендаваць чужую экспертызу (у ролі ментара(-кі), спікера(-кі), кансультанта(-кі) і да т.п.);
ініцыяваць брэйнштормы, каб дадумаць любую культурніцкую ідэю ў праект;
посціць іншыя запыты, па якіх вам патрэбны канструктыўны калектыўны розум і інш.

Запрашаем: https://t.me/sekktorchat