Get Mystery Box with random crypto!

#рэзідэнцыя Citofonare PimOff для падтрымкі танцавальных праек | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя Citofonare PimOff для падтрымкі танцавальных праектаў, якія яшчэ не былі прэзентаваныя, #Італія

Культурная асацыяцыя Pim Spazio Scenico у міланскім тэатры PimOff падтрымае ваш праект у межах рэзідэнцыі і ў зручным фармаце, які вырашаецца індывідуальна.

Прымаюцца толькі праекты, якія яшчэ не былі прэзентаваныя на публіцы. У канцы рэзідэнцыі неабходна прадставіць папярэдні прагляд, урывак ці яго даследванне.

Прапануюць:
- рэпетыцыйную студыю,
- пражыванне,
- фінансавую падтрымку да 3 000 EUR,
- тэхнічнае кансультаванне,
- арганізацыйную, камунікацыйную, фота- і відэападтрымку.

Выдаткі на транспарт, ежу і візу не кампенсуюцца.

Што падрыхтаваць:
- біяграфія,
- навучальны план,
- спасылкі на папярэднія працы,
- сціслае апісанне праекта,
- спасылка на відэролік(і) пра праект,
- стан праекта зараз і план па яго рэалізацыі,
- план рэзідэнцыі (эканамічны, тэхнічны, даследчы).

Ддл: 30 красавіка.
Падрабязней

#танец #харэографы