Get Mystery Box with random crypto!

Платформа інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва SHAP | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Платформа інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва SHAPE+ прапануе дапамагчы вашай кар'еры і ўсталяваць працоўныя стасункі.

Для каго: #музыкі, #кампазітары, #саўнд_дызайнеры.

Кандыдаты павінны пражываць у адной з краін Еўрапейскага Саюза або ў адной з краін, пералічаных у спісе. Яго можна пабачыць на старонцы заяўкі.

«SHAPE+» - гэта 13 партнёраў, якія дапамагаюць артыстам наладжваць сувязь з мясцовымі супольнасцямі і аўдыторыяй праз рэзідэнцыі, прэзентацыі, перформансы і інш.

Зараз SHAPE+ шукаюць артыстаў, якім будзе цікава развівацца разам з ліпеня 2022 па чэрвень 2023. За гэты год вы возьмеце ўдзел у некалькіх мерапрыемствах: сустрэчы з артыстамі, лекцыі і семінары, інтэрв'ю з гасцямі або міксы для радыё і анлайн-СМІ, магчымыя рэзідэнцыі і выступленні.

Што падрыхтаваць музыкам:
- відэа ці аўдыя -фрагмент жывога выступу да 10 хвілін.

Аўдыёвізуальным выканаўцам:
- відэа або фота ў фармаце анлайн-спасылак без укладанняў.

Ддл: 30 красавіка.
Сайт праграмы
Заяўка

#рэзідэнцыя #музыка