Get Mystery Box with random crypto!

#конкурс даследчага праекта «Petchwork» у межах Watou Arts Fes | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#конкурс даследчага праекта «Petchwork» у межах Watou Arts Festival, #Бельгія

Для каго:
прафесійныя #мастакі любой дысцыпліны і #студэнты апошняга курса мастацкіх праграм (бакалаўрыят/магістратура); ідывідуальна або групай да 3 чалавек.

Кожнае лета #фестываль разбівае намёты ў вёсцы недалёка ад французскай мяжы.

Конкурс «Petchwork» -
магчымасць стаць удзельнікам фестывалю на тры дні і ўступіць у дыялог/дыскусію з Коэн Ванмехелен, якога называюць “натхняльнік фестывалю”.

Пасля ўдзелу неабходна будзе падрыхтаваць праектную прапанову для Арт-фестывалю 2023. Калі вашую прапанову абяруць, вы атрымаеце бюджет 5 000 EUR для праработкі праекта.

Прадастаўляецца:
- спальнае месца,
- 300 EUR на пакрыццё выдаткаў.

Заяўка павінна змяшчаць:
- інфармацыя пра кандыдата (імя/назва студыі, адрас),
- матывацыйны ліст,
- CV,
- партфоліа.

Можаце абраць перыяд удзелу з двух прапанаваных:
- 12-15 ліпеня,
- 16-19 жніўня.
Ддл: 25 красавіка.
Сайт арганізатараў

#даследванні