Get Mystery Box with random crypto!

Вітанні! Актуалізуем спіс дэдлайнаў у бліжэйшыя 7-10 дзён. Не | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Вітанні! Актуалізуем спіс дэдлайнаў у бліжэйшыя 7-10 дзён. Не забудзьцеся зазірнуць у папярэднюю падборку - там шмат цікавага.

Да 25 красавіка можна паспець:
- практыкуючым творцам з любой дысцыпліны - падацца на конкурс даследчага праекта «Petchwork»;
- даслаць AR і відэатворы на «Месяц лічбавага мастацтва ў Парыжы»;
- круглы стол "Гарады з разрозненай памяццю: еўрапейскі погляд на пераадоленне траўмаў мінулага».
Нагадаем і пра цыкл анлайн-сустрэч "Спадчына як кісларод" ад ІКАМОС-Беларусь. Спікерка на гэтым тыдні - Вера Дзядок з тэмай "Небяспечная спадчына. Фармаванне ідэнтычнасці праз музейныя калекцыі".

27 красавіка - творцам у кіно і відэавытворчасці - дэдлайн на семінар ад Школы прасоўвання фільмаў SOFA, на якім прадставяць агляд магчымасцяў прафесійнага асваення новых рынкаў і сфер, а таксама метадаў і стратэгій развіцця праектаў у сітуацыі вайны.

Да 30 красавіка:
- пісьменнікам, куратарам, мастацкім даследчыкам - рэзідэнцыя мастацкага пісьма ад Contemporary Art Stavanger;
- харэографам - рэзідэнцыя Citofonare PimOff для падтрымкі новых танцавальных праектаў;
- музыкам, кампазітарам, саўнд-дызайнерам - платформа інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага мастацтва SHAPE+.

Да 1 траўня:
- студэнтам класічнай музыкі 16-26 год - Акадэмія Морыцбургскага фестываля;
- мастакам, пісьменнікам, дызайнерам, чые даследванні спалучаюць мастацтва і навуку, - рэзідэнцыя ад фонда Уромана ў Акадэміі Яна ван Эйка;
- мастакам з пацверджаным досведам - рэзідэнцыя выяўленчага мастацтва ў Maltfabrikken;
- менеджарам сацыякультурных праектаў - сустрэча з Стамбуле ў межах Праграмы глабальных культурных сувязяў.

Да 2 траўня:
- для творцаў, што працуюць з AR, VR і іншым тэхналогіямі, ствараючы іммерсіўнае мастацтва, - рэзідэнцыя Spektrum.

Да 4 траўня:
- мастакам - рэзідэнцыя і фестываль вулічнага мастацтва ад Інстытута гарадскіх пытанняў у Любляне, #Славенія;
- творцам, якія ствараюць інтэрактыўныя інсталяцыі, відэапраекцыі, канструкцыі, - Міжнародны фестываль вольнага мастацтва святла пад адкрытым небам Fjord Oslo.