Get Mystery Box with random crypto!

BALATORIUM запускае праграму арт-рэзідэнцый на 2022 год Для к | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

BALATORIUM запускае праграму арт-рэзідэнцый на 2022 год

Для каго: #мастакі (індывід./груп.), якія працуюць у любой галіне #мастацтва, любога узросту.

Галоўная ідэя - стварыць новыя творы мастацтва ў сўпрацоўніцтве з даследчыкамі і экспертамі экасістэмы возера Балатон. BALATORIUM хоча дапамагчы зразумець шырокаму колу людзей праблемы і працэсы, звязаныя з возерам Балатон і яго рэгіёнам.

Мастакі змогуць рэгулярна кансультавацца з даследчыкамі навуковых установаў-партнёраў.
Працы, якія грунтуюцца на даследваннях, будуць прэзентаваны на Экалагічным тыдні ў жніўні 2023.

Што прапануюць:
- пражыванне,
- кампенсацыя выдаткаў на транспарт,
- ганарар,
- кансультацыі і настаўніцтва,
- куратарская дапамога,
- інфа- і тэхпадтрымка.

Што падрыхтаваць:
- CV,
- партфоліа,
- планы на рэзідэнцыю (як плануеце выкарыстоўваць рэсурсы, супрацоўнічаць з экспертамі, чаканы вынік).

1 праграма рэзідэнтуры пройдзе ў кастрычніку 2022; 2 - увесну 2023.

Ддл: 15 траўня 2022
Падрабязнасці і заяўка

#рэзідэнцыя #экалогія