Get Mystery Box with random crypto!

Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага запрашае на | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Беларуская школа мастацтваў імя Міколы Равенскага запрашае на заняткі, #Варшава, #Польшча

Творчыя напрамкі: #музыка, #тэатр, #візуальныя_мастацтвы.

У школе вы зможаце развіваць свае здольнасці, займацца супольнай творчасцю і пашыраць свой светапогляд.

Беларуская школа мастацтваў ставіць сваёй мэтай прасоўванне і развіццё беларускай культуры. Таму матэрыял, на падставе якога будзе праходзіць навучанне, у большасці сваёй мае беларускае паходжанне.

«Мы хочам, каб наша школа стала месцам, дзе людзі з розных краін змогуць пазнаёміцца з культурай Беларусі, спазнаць яе для сябе, навучыцца спяваць, размаўляць па-беларуску, даведацца пра знакамітых дзеячаў беларускай культуры, - кажуць арганізатары. - А беларусы, якія прыйдуць да нас, змогуць паглыбіць свае веды і адкрыць для сябе шмат новага».

Заняткі праводзяцца ў Доме Культуры па вуліцы Rynek starego miasta, 2.

Арганізатар - FUNDACJA VOLNY CHOR, партнёр - Staromiejski Dom Kultury.