Get Mystery Box with random crypto!

#выстава «Разважанні аб блізкасці і залежнасці» ад Schaumbad, | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#выстава «Разважанні аб блізкасці і залежнасці» ад Schaumbad, #Германія

Як адзначаюць арганізатары, залежнасці ўласцівыя амаль усім ува ўсе часы, паколькі ёсць фактары, якія падтрымліваюць іх.

Паводле даследванняў, пасля пачатку пандэміі COVID-19 у людзей абвастрыліся/узніклі залежнасці: ад наркотыкаў, ад алкаголю і інш.

Людзі залежаць не толькі ад рэчываў ці з’яў, але і ад людзей.

Мастакі з Шаўмбада запрашаюць калег даследваць напружанасць паміж залежнасцю і ўзаемазвязанасцю. Schaumbad стане даследчай лабараторыяй сацыяльных зменаў падчас крызісу.

Гэта не толькі выстава, але і навуковы дыскурс з удзелам экспертаў і устаноў, міждысцыплінарнае супрацоўніцтва з рознымі дысцыплінамі, дыскусіі і семінары.

Што падрыхтаваць:
- канцэпцыя, малюнак/эскіз праекта і падрабязнае апісанне працы з указаннем памераў і матэрыялаў,
- кароткая творчая біяграфія, партфоліа і спасылкі на сайт.

Дасылаць дакументы неабходна на email schaumbad@mur.at

Выстава адкрыецца 10 чэрвеня 2022.
Ддл: 15 траўня.
Падрабязней