Get Mystery Box with random crypto!

Еўрапейская культурная сталіца-2026 фінскі горад Оўлу і аргані | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Еўрапейская культурная сталіца-2026 фінскі горад Оўлу і арганізацыя Upeart запрашаюць стварыць унікальны насценны мурал на гарадскіх будынках

Для каго: #мастакі -манументалісты 18+, індывідуальна або ў камандзе.

Мурал стане часткай серыі, якую рэалізуюць у горадзе да 2026 года.

Мастакоў запросяць у Оўлу ў жніўні 2022 года. Будзе неабходна распрацаваць і рэалізаваць да першага тыдня верасня ўласны твор мастацтва.

Што прапануюць:
- ганарар+камандзіровачныя выдаткі+плата за эскіз 12 000 EUR,
- кампенсацыя выдаткаў на вытворчасць.

Неабходна падрыхтаваць:
- асабістыя звесткі і кантакты,
- CV,
- матывацыйны ліст,
- 2 прыклады працы+кароткае апісанне.

Ддл: 9 траўня.
Падаць заяўку

#візуальныя_мастацтвы #конкурс #Фінляндыя