Get Mystery Box with random crypto!

Ніводнага панядзелка без падборак шанцаў сябе праявіць! | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Ніводнага панядзелка без падборак шанцаў сябе праявіць!

Сёння найперш звяртаем вашую ўвагу на конкурсныя магчымаці, якія прымаюць заяўкі на пастаяннай аснове.

⁃ Праграма ад віленскага Дома правоў чалавека «Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23».
⁃ Грамадскія арганізацыі, праваабаронцы, творцы, кінематаграфісты і журналісты могуць звярнуць увагу на праграму дацкага New Democracy Fund «Rapid Response».
⁃ Дапамога студэнтам з групы рызыкі ад Брэменскага ўніверсітэта мастацтваў.

⁃ Гранты на творча-журналісцкія праекты ад Eyebeam Center for the Future of Journalism.
Трэвэл-гранты ад Danish Arts Foundation на куратарскія
даследванні.

- Рэзідэнцыя ў міжнародным цэнтры мастацтва La Porte Peinte у Францыі.
- Літаратурная рэзідэнцкая праграма ў Варшаве.

- Стыпендыя M’ct на 3 месяцы ў Берліне для медыя-мейкераў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія былі вымушаныя бегчы ад ваеннай агрэсіі.
- Для даследчыкаў з Расіі і Беларусі, якія знаходзяцца пад пераследам: стыпендыя Ханса Кошніка ў Брэмене.
- Магчымасць правесці цэлы год у Мюнхенскай кінасупольнасці ад Münchner Filmwerkstatt.


І 5 нагадак пра блізкія дэдлайны

Да 8 траўня:
⁃ Мастакам, куратарам, даследчыкам і іншым творцам: арт-рэзідэнцыі ў Клайпедзе, Літва - да 8 траўня (магчыма паехаць з партнёрам/сям'ёйю/групай да 4 чал).
⁃ Грант Sudkulturfonds для падтрымкі мастакоў шырокага кола дысцыплін.

Да 9 траўня: Мастакам-манументалістам 18+, індывідуальна або ў камандзе: конкурс + грант на стварэнне насценнага муралу ў фінскім горадзе Оўлу.

Да 15 траўня:
⁃ Франкафонным мастакам: рэзідэнцыя ў вёсцы Ліндр-Бас, Францыя.
⁃ Фатографкам - гранты ад Women Photograph на развіцце фотапраектаў.