Get Mystery Box with random crypto!

Праект EU4Culture аб’яўляе конкурс заявак на праграму мабільна | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Праект EU4Culture аб’яўляе конкурс заявак на праграму мабільнасці - для беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесій і прафесіяналаў у сферы культуры.

Прымаюць заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя паездкі, канферэнцыі, праграмы прафесійнага развіцця, міжнародныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.

Праект падтрымлівае 4 тыпы мабільнасці:

Кароткатэрміновыя паездкі (7-10 дзён)
Да 1 500 EUR

Сярэднетэрміновыя паездкі (да 5 тыдняў)
Да 3 500 EUR

Доўгатэрміновыя паездкі (да 12 тыдняў)
Да 5 000 EUR

Удзел у анлайн-мерапрыемствах
Да 1 000 EUR

Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў усіх творчых прафесій і прафесіяналаў сферы культуры.

Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост 18+,
- беларускае грамадзянства/від на жыхарства ў Беларусі/пасведчанне ўцекача ў РБ.

На e-mail mobilityprojects@protonmail.com неабходна даслаць (на анг.мове):
- форму заяўкі,
- бюджэт,
- запрашэнне ад прымаючай арганізацыі/партнёрскае пагадненне/ праграма фестывалю/іншае пацверджанне наяўнасці праграмы паездкі,
- CV/партфоліа.

Праекты могуць быць рэалізаваны ў перыяд з ліпеня 2022 года па ліпень 2023 года.

Яны павінны ахопліваць краіны-члены Еўрапейскага саюза, краіны-партнёры ЕС і іншыя еўрапейскія краіны.

Ддл: 29 траўня
Падрабязныя ўмовы

#фонд #грант #культдзеячы #культура