Get Mystery Box with random crypto!

Анлайн- #курс для моладзі Youth SuperPower Для каго: беларусы | sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Анлайн- #курс для моладзі Youth SuperPower

Для каго: беларусы і беларускі 18-35 год.

Сіла бывае не толькі фізічнай. У кожнага і кожнай ўнутры ёсць свая ўнутраная сіла, якая дапамагае нам кожны дзень ісці наперад, будаваць будучыню і падтрымліваць іншых.

На курсе ўдзельнікі змогуць развіць свае сілы ў:
- фінансавай, медыя-, і лічбавай пісьменнасці
- крэатыўным мысленні
- навыках саматурботы
- аратарскім майстэрстве і вядзенні спрэчак
- правах чалавека
- інклюзіўнай мове.

Удзельнікаў таксама чакае вечар-нетворкінг пра крутыя адукацыйныя магчымасці і speed friending.

Фармат навучання: адукацыйны плей-ліст, які складаецца з адукацыйных трэкаў - відэа, воркшопаў з экспертамі і эксперткамі, чэк-лістоў і тэстаў.

Кожны сам вырашае, калі, як і колькі вучыцца.

За выкананыя заданні прадугледжаны бэйджы, якія необходна збіраць для атрымання сертыфіката.

Калі: 10 траўня-8 чэрвеня. Воркшопы будуць праходзіць па панядзелках і серадах.
Ддл: 8 траўня
Падаць заяўку